Форум » Инициативы » Беларускі футбол і медыі: пэрспектывы разьвіцьця » Ответить

Беларускі футбол і медыі: пэрспектывы разьвіцьця

dyk: Футбол для медыяў ці медыі для футболу? :) На сёняшні дзень пранікненьне спартыўных спаборніцтваў (асабліва ўнутраных чэмпіянатаў) у жыцьцё шараговага беларуса знаходзіцца, нягледзячы на ўсе заявы "самага спартыўнага у сьвеце каналу", знаходзіцца на вельмі невысокім узроўні. Паказ чэмпіянатаў Беларусі футболу і хакею не адпавядае крытарам канкурэнтаздольнасьці. Аднак менавіта медыі могуць стаць тым рухавіком, які прасуне беларускі спорт у лепшую будучыню. Гэтага чамусьці не разумеюць (ці не хочуць разумець) разьвівальшчыкі спартыўнай тэмы і лабісты (лабатрасы?) спартыўных указаў. У тыя ж крытэры ліцэнзаваньня ўжо даўно павінны былі быць уключаны забесьпячэньне кожнага стадыёна хуткасным інэтам (вай-фай для ложы прэсы) і падрыхтаванасьцю да трансьляцыяў ці хоць бы наяўнасьцю камэр для таго, каб зрабіць для ТБ якасны агляд гульні. Цікава, што гэта тэма амаль не мусіруецца ў СМІ. І той жа ПБ пра гэта ніколі, здаецца, і не ўзгадваў у гэтай плоскасьці. Суседзі між тым пайшлі ўжо далёка. Не кажучы пра краіны Заходняй Эўропы. пс Для інфармацыі - http://makki.livejournal.com/2162782.html - інфа- па сумах, якія зарабілі расейскія каманды на продажы правоў на трансьляцыі сваіх гульняў расейскаму Першаму каналу. Як бачым, шмат хто перабівае сярэдні бюджэт белкаманд аднымі толькі продажамі правоў тэлебачаньню.

Ответов - 0



полная версия страницы