Форум » Инициативы » Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010 » Ответить

Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010

dyk: У газэце Прессбол за 5-е студзеня паведамляецца, што напрыканцы месяца напярэадні адлёту каманды на першы збор у Турцыю (1 лютага) заплянавана сустрэча з заўзятарамі ФК. Пакуль фармат ня вызначаны. Але, думаю, трэба, па-першае, да моманту правядзеньня сустрэчы падрыхтаваць падарунак лепшаму гульцу каманды па меркаваньні заўзятараў Сяргею Кавальчуку. Абмеркаваньне ідзе ў адмысловай тэме ў закрытым форуме. Далучаемся і выказваем ідэі. Пішам сюды свае пытаньні (актуальна для тых, хто не здолее наведаць сустрэчу) - да ЭВМ, - да гульцоў (думаю, некаторыя з іх прымуць удзел у сустрэчы; пры мажлівасьці можа з прэсавым аташэ і ЭВМ і дамовіцца наконт кандыдатур ад футбалёраў) - да кіраўніцтва ФК (спадзяюся, яны не абмінуць дадзенае мерапрыемства). Верым! Можам! Пераможам! Толькі Шахтар!

Ответов - 46, стр: 1 2 All

Demonaz: Вопрос для спортсменов: Почему в большинстве матчей прошлого сезона команда действовала вяло,не собранно,не было игровой мысли, игроки не могли (не хотели) поддерживать высокий игровой ритм?Думают ли спортсмены,что такой игрой они могутудержать болельщиков на трибунах?

dyk: Пытаньні за 12-е траўня з архіву форума ПБ да размовы ў мінулым годзе з Філам. Трэба выбраць, на якія не адказваў і на якія адказваў у фармаце аф-лайн так, што ў ан-лайн бы не наважыўся. Цікава самому якія за гэты час засталіся актуальнымі. Думаю, большасьць. 1. Пракаментуйце неабходнасьць набыцьця гульца Шумейка з "Баранавічаў" - форварда, які забіў 1 (!!!) гол у турніры першай лігі. 2. Распавядзіце пра дзейнасьць КБ? Праходзіла інфармацыя, што арганізацыя пайшла ў "вольнае плаваньне" - г.зн. працуе (???) асобна ад ФК. Ці гэта правільна на стадыі зараджэньня структуры? 3. Клуб шукае маркетолага. Якія мэты стаяць зараз у ФК у маркетынгавым пытаньні (тут у Шахтара становішча - проста ШВАХ!)? Што запланавана КАНКРЭТНАЕ на бліжэйшы час? 4. Што з базай (вельмі істотнае пытаньне для ЛЮБОЙ каманды!!!)? 5 гадоў недзе каманда спрабавала атрымаць у валоданьне прафілакторый "Жемчужный". У выніку ж - ні базы, ні пяці гадоў, ізноў жывем у "Алесі"... Што далей? Без базы ж ніякага разьвіцьця прафесійнаму футбольнаму клубу... 5. Чаму пад час гульняў ФК не працуе з мясцовымі прадпрымальнікамі ці крамамі для забесьпячэньня нармальнага абслугоўваньня гледачоў? (Разумею, што адказ будзе кшталту: "Гэта справа стадыёна". Але ж гэта пытаньне ІМІДЖУ.) 6. Ці разглядаеце Вы кандыдатуры новых магчымых прэтэндэнтаў на пост галоўнага трэнера?.. Чаму не? ;) 7. Юры Вяргейчык неяк казаў, што ў яго ёсьць жаданьне папрацаваць у якасьці мэнэджэра каманды. 8. Колькі спонсараў у каманды зараз, ад якіх ФК атрымлівае грошы? Наколькі зьмяніліся яны за апошнія 3 гады? 9. Як ацэніце працу ФК па ўзаемадзеяньні з рэкламадаўцамі і магчымымі спносарамі, мецэнатамі? 10. Якія пляны ў ФК па пашырэньні склада спонсараў? А то на адным "Белкаліі" ехаць СТОЛЬКІ ГАДОЎ - неяк не бачна за гэтым асноўная праца дырэктара ФК. Дарэчы якія асноўныя абавязкі ў дырэктара? 11. Чаму ўжо колькі год на афіцыйным сайце зачынена кіраўніцтвам ФК (я так разумею па Вашым загадзе) гасьцёўня? 12. Чаму ўжо два (ці тры???) гады ФК не можа знайсьці нармальнага вэб-мастэра для падтрыманьня сайта ў належным стане? 13. Раскажыце пра новага прэсавага аташэ каманды Паўла-другога ;) . Адкуль? Як знайшлі? Якая адукацыя? Творчыя пляны (асбаліва ў дачыненьні сайта! Гэта ж твар КАМАНДЫ)? 14. Каго з маладых трэнераў, што працуюць у ФК з юнацкімі складамі "Шахтара" адзначыце? 15. Хто, на Ваш погляд, з моладзі дубля ўжо ў гэтым сэзоне здольны паказаць сябе ў гульнях за аснову і найбольш падрыхтаваны да гэтага кроку? 16. Наколькі верагодным на сёньняшні дзень Вы лічыце зыход Юрыя Вергейчыка з каманды пасьля адпачынку? 17. Наколькі істотным для дзейнасьці ФК стане зьяўленьне ў Салігорску ХК з такой жа назвай? 18. У чым прычына такой нізкай глядацкай аўдыторыі на хатніх гульнях мінулага чэмпіянату і на старце гэтага? 19. Ці разьвіваюцца нейкія адносіны ў ФК з данецкімі аднаклубнікамі (маркетынг, узаемадзеяньне КБ, Ахметаў у якасьці спонсара ;) і г.д.)? 20. Наколькі апраўдвае сабе стратэгія г.зв. "пад'ёмных" пры падпісаньні з гульцамі? 21. Пракаментуйце калі ласка чуткі пра так званыя адкатныя механіхмы, якія дзейнічаюць у нашым ФК пры пераходзе гульцоў у наш клюб. 22. Чаму ФК "Шахтар" не выконваў правіла пераліку адпаведнага адсотка бюджэту каманды на дзіцячыя каманды і інфраструктуру? Атрымліваецца, што апошнія гады замест разьвіцьця структуры, каманда рэсурсы проста "праедала" (адпаведныя кішэні істотна папоўніліся за гэты час), маючы сродкі, але губляючы час. Ці нясе за гэта хто-небудзь адказнасьць? Якія пляны ў ФК на бліжэйшыя гады ў "дзіцячым" і інфраструктурным пытаньнях? 23. Калі "Шахтар" будзе гуляць у Лізе Чэмпіёнаў у Салігорску? Чаму? 24. З якімі камандамі на Беларусі ў "Шахтара" склаліся добрыя адносіны на ўзроўні кіраўніцтва каманд? 25. Чаму б не запрасіць Міраслава Рамашчанку ў "Шахтар"? ;) Demonaz у мінулым годзе ўжо адказваў замест Філа. У гэтым хацелася б пачуць ад самаго Філа :)

Demonaz: Я и в этот раз могу ответить.Надо же готовиться к должности,тренироваться..

dyk: Demonaz, дык адказвай :) Потым праверым, наколькі падыходзіш сёняшнім патрабаваньня правячых эліт і наколькі сур'ёзна здольны кампэтышн з Філам трымаць))).

dyk: - (да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК) Што думаеце пра ініцыятыву правесьці гульню трэнерскага штабу і супрацоўнікаў ФК супраць заўзятараў ФК? - (да ЭВМ) Ці былі б згодны правесьці ў міжсэзонку гульню супраць заўзятараў каманды? А таксама сьлямзю некаторыя пытаньні з блога Кубарава на сайце заўзятараў Гомлі: - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча)Опишите самую эффективную, на Ваш взгляд, структуру управления в профессиональном белорусском ФК. Опишите современную структуру управления ФК “Шахтар”. Полностью ли она Вас устраивает, что подправили бы? (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Сколько команд, по вашему, должно быть в высшей лиге: 16, 14 или 12? И почему? У дадатак: чаму прагаласавалі за маразматычную схему правядзеньня чэмпа-2010 ў тры колы, якая парушае спартыўны прынцып выяўленьня пераможцы? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Что вы вкладываете в понятие “ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ ФУТБОЛИСТ”? Как должен вести себя человек на поле и вне его, чтобы иметь полное моральное право так называться? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) За что футболист может получить штраф? Каких размеров на ваш взгляд они должны быть? Если вы не можете по каким-либо причинам назвать суммы, скажите причину ее сокрытия. - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Как вы считаете, должен ли быть скрыт от всеобщего обозрения бюджет команды и з/п игроков? Если нет, то вы готовы озвучить суммы в одном из ближайших блогов? Если вы считаете, что он (бюджет) и они (з/п) должны быть тайными, то скажите почему у вас такое мнение? - О! І пра гульню з заўзятарамі аказваецца на сайце Гомлі пыталі :) - (да Васільіча) Ваши первые впечатления от инфраструкты ФК “Гомель”: что понравилось, а что нет? - (да кіраўніцтва і гульцоў, якія будуць) Что Вы думаете о салігорскіх болельщиках? Ад мяне яшчэ да ЭВМ: - Ці здольная будзе Шахта ўжо ў гэтым годзе прэтэндаваць на "золата"? - Каго з гульцоў белмэмпа хацелі б мець у складзе "Шахты"? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Ці раглядалі варыянты дамовы з Гомляй аб пераходзе бразільцаў Брэсана і Майкона ў Шахтар (арэнда на год, як варыянт)? І ад мяне і Деда да прадстаўнікоў ФК: Чаму на сайце не зробіце падзел для адваротнай сувязі з заўзятарамі, дзе мы б маглі задаваць пытаньне любому супрацоўніку ФК і атрымаць адказ на яго? Гэта ж так проста і эфэктыўна! Ды ў той жа меры здольна паменьшыць колькасьць неадпавядаючых рэчаіснасьці чутак і павялічыць зацікаўленасьць да каманды.

dyk: Прапанаваць трэба зрабіць надпісы на саколках на новы сэзон на беларускай мове. Ці запатрабаваць :) Бо ў краіне дзвюхмоўе (ціпа), а яны ў ФК за 19 гадоў пра белмову ні разу не ўзгадалі.

Demonaz: А сэнс?Яны пра нашмат што большае не ўзгадвалі цягам гэтага часу,ня тое што пра белмову на саколках. Глядзі каб з рэбрэндынгам колеры клубныя не змянілі Ага,яшчэ хай Ракінцаў вывучыць белмову.

dyk: Demonaz, а чаму не? Ён жа старшыня салігорскай гарадзкой (а можа нават і раённай!) федэрацыі футболу! Ці нехта думае, што Ракі родную мову ведае горш, чым рускую?))) А зараз - без жартаў. Паспрабую :) Вядома, што тое, што 19 гадоў не ўзгадвалі не вельмі сур'ёзны аргумэнт у сёняшняй беларускай сытуацыі, але ж рэбрэндынг нейкі муцяць. Дык чаму б гэтым рэбрэндынгам не прыцягнуць беларускамоўных балел з усёй краіны, а? ;) Ды і ў Беларусі, упэўнены, пераход на беларускую будзе ўспрыняты Магу дапамагчы і паўдзельнічаць у гэтым пераходзе. Па меры сіл. І па меры зацікаўленасьці ў гэтым нашага рэбрэндынгаванага ФК.

dyk: Пытаньні да ЮВВ (як да прадстаўніка трэнерскага савета ў мінулым годзе) калі будзе на сустрэчы :) - распавесьці пра моцныя бакі гульца Шумейкі; - спытаць хто яго параіў; - ці спадзяваньні спраўдзіліся; - чаму калі ў мінулым годзе ўзялі з Баранавічаў Шумейку, то не зьвярнулі ўвагу на Хлебасолава і на двух гульцоў з той жа каманды, якія сталі лепшымі бамбардырамі ў другім дывізіёне ў чэмпе-2009? - якія функцыі ўскладзены на спартыўнага дырэктара? - што самае цяжкае ў працы ці сільна стамляецеся? Да ЭВМ: - як ставіцеся да выкарыстаньня ў працэсе падрыхтоўкі дапамог настаўнікаў па фізычнай падрыхтоўцы, трэнера брамнікаў, трэнера форвардаў і іншых вузкапрофільных сьпецыялістаў? - як ставіцеся да беларускай мовы? ці разумееце? ці можаце размаўляць? Да Філа: - на сайце абвешчана пра рэбрэндынг. Што будзе зьменена ў падыходзе да брэнду нашага ФК? Якія працы вядуцца ў гэтым накірунку? - якія зьмены магчымы ў стадыённым пытаньні ў бліжэйшым часе? Падагрэў неабходны ўжо на гэты сэзон. Раней казалі пра гасьцініцу і інш. Чаму так "драўляна" выкарыстоўваецца электроннае табло? - Што замінае выкарыстоўваць усталяваныя асьвятляльныя мачты? - Як ацэніце супрацоўніцтва ФК і стадыёна? ФК і спортбюракратаў з райвыканкама? - Ці ёсьць неабходнасьць у стварэньні прафэсыйнай футбольнай лігі ў Беларусі? - Ці разглядае ФК магчымасьць супрацоўніцтва з мясцовым тэлебачаньнем (стварэньне праграмы і дапамога тэлевізіёншчыкам у гэтым, паказ гульняў) і іншымі медыямі горада і рэгіёна? Што робіцца ў гэтым накірунку? - Якое СВАЁ галоўнае дасягненьне адзначыце за гады працы ў ФК Шахтар? А лепш тры.

dyk: Да ЭВМ: - Амаль усе беларускія каманды выходзілі з вакацыяў на паўмесяцы-месяц пазьней. Чаму настолькі рана быў праведзены першы збор? У Беларусі і так вееееельмі працяглая міжсэзонка. Ці не выкліча раньні пачатак сэзону дадатковых праблем на працягу года? - Пару словаў пра маладых гульцоў. Вяргейчык, Палякоў, Пятроў, Трачынскі, Пухаў. - Чаму выставілі на продаж братоў Платонавых? - Пра Казловіча спытайце. Дайшлі чуткі, што ён вымушаны быў прыпыніць кар'еру з-за праблемаў са здароўем.

dyk: Да Філа. - Спытайце на сустрэчы пра тое, чаму гэты мегасакрэтфірмы (для сваіх заўзятараў, але ну ніяк не для канкурэнтаў) па працягласьці працоўных дамоў яны не раскрываюць і не пішуць пра срок, на які падпісваюцца кантракты. Калі адкажа, што гэта такая інфапалітыка, то спытайце для КАГО ТАКАЯ інфапалітыка? І няўжо яны такім чынам прабуюць захаваць інфу пра працягласьць кантрактаў ад канкурэнтаў па ЧБ і іншых ФК? - І пра лесок спытайце. Пад базу які. Няўжо, і сапраўды піліць збіраліся?

dyk: Спытайце ў Філа на сустрэчы пра сяброўства ФК у арганізацыі http://www.ecaeurope.com/. Хай адкажа, - навошта мы там знаходзімся; - якія творчыя пляны наконт удзелу ў гэтай арганізацыі; - чаму лога нашага ФК няправільнае на сайце арганізацыі; - якія выгады наш ФК ужо меў ад мэмбэршыпа там; - чаму на сайце афіцыйным і ў розных мэдыях не пішуць пра запрашэньне ў Барсу-Манчэстар на паседжаньні гэтых арганізацый для Шахтара, а пішуць пра БАТЭ; - хто прымае ўдзел ад ФК у працы арганізацыі. Плюс яшчэ некалькі: - якія навыкі па працы з грамадзкасьцю вы выкарыстоўваеце пад час працы ў ФК, атрымаўшы адукацыю па спартыўнаму кіраваньню ў Маскве? - на якім месцы стаіць ФК Шахтар у сьпісе прыярытэтаў тых бізнэс-праэктаў, у якіх Вы прымаеце ўдзел? - ці супрацоўнічаеце як-небудзь з мясцовым ХК? Напрыклад, пра выкарыстаньне іх палацу для продажу атрыбутыкі ФК можна было б дамовіцца, лічу, лёгка. Пытаньне: чаму яшчэ не дамовіліся? - якую адзнаку сайту афіцыйнаму паставіце па 5-бальнай шкале? Ці можна чакаць у бліжэйшым часе паляпшэньня ў гэтым пытаньні? І чаму сайт у такім занядбаным стане ўжо каторы год? Эканомія на адміне? ;)

dyk: Дык хто там возьмецца задаваць пытаньні? Як разумею, фармат будзе абраны выключна "гульцы, трэнеры - заўзятары", так? Хто падрабязнасьці ведае?

Phantom: dyk пишет: Дык хто там возьмецца задаваць пытаньні?А что, большой выбор? Еще не известно когда состоится эта встреча и у кого получится попасть на это мероприятие.

dyk: Phantom піша:Еще не известно когда состоится эта встреча и у кого получится попасть на это мероприятие. Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010 Ага, ужо два месяцы рыхтуюцца. Напэўна будзе нешта феерычнае

dyk: 9 дзён да сустрэчы. Што чуваць наконт фармату? Хто з трэнераў-гульцоў-кіраўнікоў будзе прысутнічаць і адказваць на пытаньні?

Kra: dyk , ну конечно новички будут,презентация формы наверное,ну и конечно же Кава будет)

dyk: Ага, Kra, спадзяюся, хоць пасьля 9 сакавіка ЭВМ будзе ўжо ў жоўта-чорнай форме хадзіць А з прысутнасьцю кіраўніцтва што чуваць?

Ыуен: Шчыра кажучы, калі не будзе ЭВМа, няма чаго там рабіць. А пытанні і адказы на іх мы ўжо чулі колькі разоў? Колькі нам усяго абяцалі? А мы ўсё бяжым за гарызонтам... ды ўсё па граблях...

Jo: А па мне дык не так Васіліча паслухаць хочацца, як Філа з Кучарам, іх адказы на пытанні. Мне іх чуць яшчэ не даводзілася.

dyk: Па непадцьверджаных зьвестках з Соліку зроблена партыя ці то каляндарыкаў, ці то калекцыйных картак футбалістаў Шахты. Вазьміце аўтограф Нікіфара для мяне на яго картцы.

Ыуен: dyk Я нават не падыходзіў да іх, агідна было, а за хлопца, якому не адказалі на пытанне крыўдна. Такія адносіны да гледача заўзятараў не дададуць.

dyk: Ыуен, чаго агіднага? Вунь медыі кажуць, што ФК правёў піяр-акцыю. Чым незадаволены? Па пунктах калі ласка ;) Узнали зрители об укреплении команды: среди игроков есть дебютанты — Юрий Цыгалко, Николай Осипович, Иван Денисевич, Эдуардо Скурскис. Яшчэ адзін новы брамнік бразільскага паходжаньня?))) Ды і рэпорт на афсайце аб сустрэчы глядзіцца добра. Капітанская эстафета яшчэ атрымалася! Клас

Demonaz: «Вы — корни дерева, на котором мы цветем». Именно такое определение дал болельщикам Эдуард Малофеев. Точнее и не скажешь,бля. dyk,на стёб непохоже с твоей стороны,неужели ты и вправду доволен?

dyk: Demonaz, сустрэчай і яе арганізацыяй акрамя лажы з пытаньнямі - так. Але нейкі пазытыў хоць намеціўся. Бачна, што Кірыенка пістона ўстаўляе хіраўнікам ФК А то зажраліся так, што ужо ўадкрытую паказвалі ўсім. Ды яшчэ і ды потым. надыходзіць час расплаты :) Калі мэдалёў у гэтым годзе не будзе ды разьвіцьця па стратэгічных накірунках - Кірыенка новых кіраўнікоў знойдзе. Чым не стымул для спам-ФІЛьтра? Па-іншаму, з такімі чэламі, як ён, разумею, ужо нельга.

Demonaz: dyk пишет: Бачна, што Кірыенка пістона ўстаўляе хіраўнікам ФК А ці баіцца хто таго пістону?Я думаю што ніхто не баіцца. Сустрэчу і падрыхтоўку не назваў бы "пазітыўным ходам",хутчэй для адчэпнага. Стратэгіі няма і не праглядаецца.

dyk: Demonaz, пістоны ад Кірыенкі Ты, напэўна, ня ведаеш :) Ці задача выканана, ці воннак. І пакуй усё астатняе. У нас, як разумею, па-іншаму людзі не прывучаны, нажаль, слухаць. Карацей, на Кірыенку ў мяне спадзяваньні больш, чым на ЭВМа

Demonaz: dyk пишет: Ці задача выканана, ці воннак. І пакуй усё астатняе. У нас, як разумею, па-іншаму людзі не прывучаны, нажаль, слухаць. Не будзь такім наіўным...У нас у краіне няшмат такіх месцаў,як Салігорск,з СТАБІЛЬНЫМ фінансаваннем штогод.Такую кармушку не здаюць так проста..

dyk: Demonaz, вядома, што не здаюць. Але калі спам-ФІЛьтр і далей будзе кукумбэр жэваць, а не працаваць якасна, то спадар Валер Кірыенка пакажа яму і яго ЮВВ-кампаніі на дзьверы. БФФ быў куды больш мяккі, і такога зрабіць ён ня мог, бо быў задаволены той лапшой, якую яму столькі гадоў варылі Філ і Ка (асабліва пачынаючы з 2006-га году).

Demonaz: Да ну..абодвух іх не вытурыць,а па аднаму няма сэнсу. Калі выганяць дваіх,то гэта будзе КАРДЫНАЛЬНЫ шаг,які прынцыпова зменіць падыход да фармавання складу каманды і магчыма прыдзецца забыць пра вышэйшы дывізіён,калі не знойдуць аналагічных "мафіозі".

Librw: Demonaz пишет: і магчыма прыдзецца забыць пра вышэйшы дывізіён Вот типичный случай, когда вялотекущая дискуссия приводит к чудовищным измышлениям.

Demonaz: не надо необоснованно употреблять гиперболы.

Jo: Дазвольце і мне сваё ІМНО ўставіць. Сустрэча аказалась не сустрэчай, а проста нейкім "дэфіле". Спачатку "сівы мэтр" крыху зацягнуў, можна было карацей. Потым зацягнулі фільм пра поспехі менскай Дынамы (?!) пад кіраўніцтвам ЭВМ, гэта проста ганьба. Мне здалося, калі далі слова Малафееву, ён не чакаў, быў не падрыхтаваны, - доўга аб адным і тым жа... Слова ад улады, Кучараў пра здабычу руды, прадстаўленне навічкоў, формы, падарунак Каве, розыгрыш прызоў, песенка, подпісы куміраў... - ўсё цярпіма, на тым жа звычайным саўковым невысокім узроўні, да Бог з ім, нармальна... Тут бы паўгадзіны адвесьці на пытанні з залы, а хер вам "любімыя" заўзятары, шоў закончылася. З самага пачатку прадказваў такі "фініш", але ўсё роўна вельмі крыўдна было. Яны чыталі нас тут і рыхтаваліся ная..ць. Гэта ўсё!..

Ыуен: Гы! Мабыць падарунак незадаволіў, ці банэры херовыя....

Jo: Думаю, тут іншае, некага ў дзяцінстве ва двары мала 3,14..лі за падляны.. Вось дагэтуль успамінаю, што гэта было: па канцы "сустрэчы" за аўтографамі не пайшоў, накіраваўся ў усходнія дзверы, выходжу ў файе, злева на канапке сядзіць ЮВВ, "фірменна" усмехаецца, яшчэ нейкія хлопцы громка пажартавалі, што Юры Васільевіч вахцёрам уладкаваўся. Што гэта была за усмешка? Прыклаў ён руку да арганізацыі таго мерапрыемства? Як раз у гэты час на сцэне пачынаў паліваць, гэтак званы, "неадэкват". Хоць па мне, ён аказаўся самым адэкватным у залі. Не адчуваць або цярпець здзек?.. Так што, Ыуен, гульцы ні пры чым, тут чынушы фінцілі.

Ыуен: Jo Калі на "жыгулях" немагчыма ездзіць, то й рабочыя вінаватыя, таксама, як і гаспадары фірмы. Калі дах у будынку абваліўся, то і будаўнікі таксама вінаватыя, як і забудоўшчыкі. А каго ж шчэ вінаваціць, урачоў?!

Jo: Дык ты, Ыуен, лічыш Нікіфар з Лявонам тую сустрэчку зварганілі?! І што значыць "вінаваціць"? Калі нас элементарна ная..лі, хто вінаваты? Ў першую чаргу, самі. Але гэты этап таксама трэба было абавязкова прайсці. Бачыць Бог, мы шчыра ішлі да сустрэчы...

Ыуен: Наступнага разу будуць сустракацца зь піянэрамі! Во ўжо аўтографаў надаюць!

Jo: Нешта ўспомніліся dykаўскія "высокія рэкамендацыі" Кучараву.. Я не ведаю старшыню ЗАТ, але прамова на той памятнай сустрэчы і то, як ён, выбачайце, здрыснуў ад пытанняў г.з. "неадэквата", моцна пахіснула мяне ў веры ў яго магчымасці.

dyk: Jo, я "высокія рэкамэндацыі" не даваў. Пісаў свае ўражаньні аб ім, як аб чалавеку, ад якога ШМАТ цікавага чуў пра спам-PHILьтра яшчэ ў той час, калі ён быў шараговым заўзятарам ФК "Шахтар". Стан і пасада зьмяняе людзей, як ведаем пс Прашу не лічыць гэты пост за рэкамэндацыю ці пракламацыю :) Гэта проста маё імхо.

Jo: Можа неправільна зразумеў. Пачатак сезону, а сытуацыя вакол ФК па некаторых напрамках уяўляецца безвыходнай. Таксама ІМНО.

dyk: 25.03.2010Вниманию болельщиков! Традиционная предсезонная встреча футболистов и руководства ФК БАТЭ с болельщиками команды состоится в четверг, 1 апреля, в городском Дворце культуры. По традиции, футболисты, тренерский штаб и игроки ФК БАТЭ поделятся планами на сезон и ответят на вопросы аудитории. Кстати, авторов самых интересных вопросов ждут памятные подарки. Помимо того, будет организована продажа клубной атрибутики.

Demonaz: А по окончании матча «Иртыш» – «Динамо» (Барнаул) состоялась встреча омской команды с болельщиками. На поле вынесли стулья, столы и прочую мебель. Минералка, воды, фрукты (две … нет, три штуки), то да се. Команда расселась, пришло руководство и еще какой-то толстый важный пеликан в очках. Болельщики начали активно задавать вопросы, поскольку за лучший вопрос полагался приз. Футболисты начали пассивно отвечать на вопросы болельщиков, поскольку за ответы приз не полагался, а еще, поскольку им нужно было делать вид, что они устали, поскольку всецело выложились на поле, всея себя отдали прошедшему поединку… Во всем этом спортивном пафосе секьюрити не заметили, как к микрофону незаметно ползком пробрался пьяный барнаульский кузьмич и произнес пламенную тираду в стиле: «Все судьи – пидарасы … все … мы проиграли из-за судей … мы проиграли из-за пидарасов…». Он еще много чего собирался поведать миру, но его куда-то быстро увели … Жаль … Была слабая надежда, что дядьке достанется приз за лучший вопрос… Но пидарасы судьи и здесь незаслуженно обделили Барнаул лаврами. Приз получил какой-то мелкотравчатый местный гомосек за вопрос адресованный одному из новичков команды «Иртыш»: «В каких клубах вы выступали раньше?»… Просто пиздец какой произвол…

dyk: Ну што, прыйшла сэрыя чарговыя пытаньні задаваць. Распавядзіце падрабязьней пра праэкт пераўтварэньня прафілакторыя "Жемчужный" у базу ФК Шахтар? Ці існуе ўжо праэкт? Колькі будзе палёў? Калі пачне функцыянаваць на ўсю катушку? Што будзе ўключаць гэты комплекс? Хто будзе жыць на базе (аснова, дубль, маладзёны Шахты юнацкіх каманд з іншых гарадоў?)? На колькі чалавек яна будзе разьлічана? Ці можна дзе на праэкт глянуць, калі ён ёсьць? У колькі ён абыйдзецца? На якія інфраструктурныя патрэбы накіроўваў грошы ФК Шахтар у апошнія гады (адпаведна з указам па дзяржпадтрымцы спортклюбаў адпаведная частка бюджэту ФК павінна ісьці менавіта на інфраструктуру)? Пакуль хопіць.

dyk: Представители БАТЭ готовы лично извиниться перед каждым болельщиком, невинно пострадавшим от действий тираспольских правоохранителей В Доме культуры завода БАТЭ состоялось собрание Клуба болельщиков борисовского клуба, которое длилось более двух с половиной часов. На встрече присутствовали около 40 человек — в основном, члены Клуба болельщиков, простые поклонники команды, а также представители футбольного клуба в лице председателя правления Анатолия Капского и гендиректора Михаила Деменцевича. Фанаты отсутствовали, хоть и были приглашены.

dyk: Встреча Сергея Палкина с болельщиками ФК Шахтер - http://www.youtube.com/watch?v=bjOx_tHcyqM. Не радуйцеся ;) Гэта не ў нас новы дырэктар. Гэта пра Данецк :) Палтары гадзіны размовы - нашай увазе. http://shakhtar.com/ru/club/report/ - рэпорты гадавыя. Там і Фернандзіньё яшчэ быў. Абагрэў трыбунаў - гэта ваашчэ нештачка! Праз чатыры гады плянуюць мець 40-45 тысяч гледачоў у сярэднім на гульні ЧУ.



полная версия страницы