Форум » Инициативы » Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010 » Ответить

Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010

dyk: У газэце Прессбол за 5-е студзеня паведамляецца, што напрыканцы месяца напярэадні адлёту каманды на першы збор у Турцыю (1 лютага) заплянавана сустрэча з заўзятарамі ФК. Пакуль фармат ня вызначаны. Але, думаю, трэба, па-першае, да моманту правядзеньня сустрэчы падрыхтаваць падарунак лепшаму гульцу каманды па меркаваньні заўзятараў Сяргею Кавальчуку. Абмеркаваньне ідзе ў адмысловай тэме ў закрытым форуме. Далучаемся і выказваем ідэі. Пішам сюды свае пытаньні (актуальна для тых, хто не здолее наведаць сустрэчу) - да ЭВМ, - да гульцоў (думаю, некаторыя з іх прымуць удзел у сустрэчы; пры мажлівасьці можа з прэсавым аташэ і ЭВМ і дамовіцца наконт кандыдатур ад футбалёраў) - да кіраўніцтва ФК (спадзяюся, яны не абмінуць дадзенае мерапрыемства). Верым! Можам! Пераможам! Толькі Шахтар!

Ответов - 46 новых, стр: 1 2 All

Demonaz: Вопрос для спортсменов: Почему в большинстве матчей прошлого сезона команда действовала вяло,не собранно,не было игровой мысли, игроки не могли (не хотели) поддерживать высокий игровой ритм?Думают ли спортсмены,что такой игрой они могутудержать болельщиков на трибунах?

dyk: Пытаньні за 12-е траўня з архіву форума ПБ да размовы ў мінулым годзе з Філам. Трэба выбраць, на якія не адказваў і на якія адказваў у фармаце аф-лайн так, што ў ан-лайн бы не наважыўся. Цікава самому якія за гэты час засталіся актуальнымі. Думаю, большасьць. 1. Пракаментуйце неабходнасьць набыцьця гульца Шумейка з "Баранавічаў" - форварда, які забіў 1 (!!!) гол у турніры першай лігі. 2. Распавядзіце пра дзейнасьць КБ? Праходзіла інфармацыя, што арганізацыя пайшла ў "вольнае плаваньне" - г.зн. працуе (???) асобна ад ФК. Ці гэта правільна на стадыі зараджэньня структуры? 3. Клуб шукае маркетолага. Якія мэты стаяць зараз у ФК у маркетынгавым пытаньні (тут у Шахтара становішча - проста ШВАХ!)? Што запланавана КАНКРЭТНАЕ на бліжэйшы час? 4. Што з базай (вельмі істотнае пытаньне для ЛЮБОЙ каманды!!!)? 5 гадоў недзе каманда спрабавала атрымаць у валоданьне прафілакторый "Жемчужный". У выніку ж - ні базы, ні пяці гадоў, ізноў жывем у "Алесі"... Што далей? Без базы ж ніякага разьвіцьця прафесійнаму футбольнаму клубу... 5. Чаму пад час гульняў ФК не працуе з мясцовымі прадпрымальнікамі ці крамамі для забесьпячэньня нармальнага абслугоўваньня гледачоў? (Разумею, што адказ будзе кшталту: "Гэта справа стадыёна". Але ж гэта пытаньне ІМІДЖУ.) 6. Ці разглядаеце Вы кандыдатуры новых магчымых прэтэндэнтаў на пост галоўнага трэнера?.. Чаму не? ;) 7. Юры Вяргейчык неяк казаў, што ў яго ёсьць жаданьне папрацаваць у якасьці мэнэджэра каманды. 8. Колькі спонсараў у каманды зараз, ад якіх ФК атрымлівае грошы? Наколькі зьмяніліся яны за апошнія 3 гады? 9. Як ацэніце працу ФК па ўзаемадзеяньні з рэкламадаўцамі і магчымымі спносарамі, мецэнатамі? 10. Якія пляны ў ФК па пашырэньні склада спонсараў? А то на адным "Белкаліі" ехаць СТОЛЬКІ ГАДОЎ - неяк не бачна за гэтым асноўная праца дырэктара ФК. Дарэчы якія асноўныя абавязкі ў дырэктара? 11. Чаму ўжо колькі год на афіцыйным сайце зачынена кіраўніцтвам ФК (я так разумею па Вашым загадзе) гасьцёўня? 12. Чаму ўжо два (ці тры???) гады ФК не можа знайсьці нармальнага вэб-мастэра для падтрыманьня сайта ў належным стане? 13. Раскажыце пра новага прэсавага аташэ каманды Паўла-другога ;) . Адкуль? Як знайшлі? Якая адукацыя? Творчыя пляны (асбаліва ў дачыненьні сайта! Гэта ж твар КАМАНДЫ)? 14. Каго з маладых трэнераў, што працуюць у ФК з юнацкімі складамі "Шахтара" адзначыце? 15. Хто, на Ваш погляд, з моладзі дубля ўжо ў гэтым сэзоне здольны паказаць сябе ў гульнях за аснову і найбольш падрыхтаваны да гэтага кроку? 16. Наколькі верагодным на сёньняшні дзень Вы лічыце зыход Юрыя Вергейчыка з каманды пасьля адпачынку? 17. Наколькі істотным для дзейнасьці ФК стане зьяўленьне ў Салігорску ХК з такой жа назвай? 18. У чым прычына такой нізкай глядацкай аўдыторыі на хатніх гульнях мінулага чэмпіянату і на старце гэтага? 19. Ці разьвіваюцца нейкія адносіны ў ФК з данецкімі аднаклубнікамі (маркетынг, узаемадзеяньне КБ, Ахметаў у якасьці спонсара ;) і г.д.)? 20. Наколькі апраўдвае сабе стратэгія г.зв. "пад'ёмных" пры падпісаньні з гульцамі? 21. Пракаментуйце калі ласка чуткі пра так званыя адкатныя механіхмы, якія дзейнічаюць у нашым ФК пры пераходзе гульцоў у наш клюб. 22. Чаму ФК "Шахтар" не выконваў правіла пераліку адпаведнага адсотка бюджэту каманды на дзіцячыя каманды і інфраструктуру? Атрымліваецца, што апошнія гады замест разьвіцьця структуры, каманда рэсурсы проста "праедала" (адпаведныя кішэні істотна папоўніліся за гэты час), маючы сродкі, але губляючы час. Ці нясе за гэта хто-небудзь адказнасьць? Якія пляны ў ФК на бліжэйшыя гады ў "дзіцячым" і інфраструктурным пытаньнях? 23. Калі "Шахтар" будзе гуляць у Лізе Чэмпіёнаў у Салігорску? Чаму? 24. З якімі камандамі на Беларусі ў "Шахтара" склаліся добрыя адносіны на ўзроўні кіраўніцтва каманд? 25. Чаму б не запрасіць Міраслава Рамашчанку ў "Шахтар"? ;) Demonaz у мінулым годзе ўжо адказваў замест Філа. У гэтым хацелася б пачуць ад самаго Філа :)

Demonaz: Я и в этот раз могу ответить.Надо же готовиться к должности,тренироваться..


dyk: Demonaz, дык адказвай :) Потым праверым, наколькі падыходзіш сёняшнім патрабаваньня правячых эліт і наколькі сур'ёзна здольны кампэтышн з Філам трымаць))).

dyk: - (да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК) Што думаеце пра ініцыятыву правесьці гульню трэнерскага штабу і супрацоўнікаў ФК супраць заўзятараў ФК? - (да ЭВМ) Ці былі б згодны правесьці ў міжсэзонку гульню супраць заўзятараў каманды? А таксама сьлямзю некаторыя пытаньні з блога Кубарава на сайце заўзятараў Гомлі: - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча)Опишите самую эффективную, на Ваш взгляд, структуру управления в профессиональном белорусском ФК. Опишите современную структуру управления ФК “Шахтар”. Полностью ли она Вас устраивает, что подправили бы? (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Сколько команд, по вашему, должно быть в высшей лиге: 16, 14 или 12? И почему? У дадатак: чаму прагаласавалі за маразматычную схему правядзеньня чэмпа-2010 ў тры колы, якая парушае спартыўны прынцып выяўленьня пераможцы? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Что вы вкладываете в понятие “ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ ФУТБОЛИСТ”? Как должен вести себя человек на поле и вне его, чтобы иметь полное моральное право так называться? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) За что футболист может получить штраф? Каких размеров на ваш взгляд они должны быть? Если вы не можете по каким-либо причинам назвать суммы, скажите причину ее сокрытия. - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Как вы считаете, должен ли быть скрыт от всеобщего обозрения бюджет команды и з/п игроков? Если нет, то вы готовы озвучить суммы в одном из ближайших блогов? Если вы считаете, что он (бюджет) и они (з/п) должны быть тайными, то скажите почему у вас такое мнение? - О! І пра гульню з заўзятарамі аказваецца на сайце Гомлі пыталі :) - (да Васільіча) Ваши первые впечатления от инфраструкты ФК “Гомель”: что понравилось, а что нет? - (да кіраўніцтва і гульцоў, якія будуць) Что Вы думаете о салігорскіх болельщиках? Ад мяне яшчэ да ЭВМ: - Ці здольная будзе Шахта ўжо ў гэтым годзе прэтэндаваць на "золата"? - Каго з гульцоў белмэмпа хацелі б мець у складзе "Шахты"? - (і да прадстаўніка ад кіраўніцтва ФК і Васільіча) Ці раглядалі варыянты дамовы з Гомляй аб пераходзе бразільцаў Брэсана і Майкона ў Шахтар (арэнда на год, як варыянт)? І ад мяне і Деда да прадстаўнікоў ФК: Чаму на сайце не зробіце падзел для адваротнай сувязі з заўзятарамі, дзе мы б маглі задаваць пытаньне любому супрацоўніку ФК і атрымаць адказ на яго? Гэта ж так проста і эфэктыўна! Ды ў той жа меры здольна паменьшыць колькасьць неадпавядаючых рэчаіснасьці чутак і павялічыць зацікаўленасьць да каманды.

dyk: Прапанаваць трэба зрабіць надпісы на саколках на новы сэзон на беларускай мове. Ці запатрабаваць :) Бо ў краіне дзвюхмоўе (ціпа), а яны ў ФК за 19 гадоў пра белмову ні разу не ўзгадалі.

Demonaz: А сэнс?Яны пра нашмат што большае не ўзгадвалі цягам гэтага часу,ня тое што пра белмову на саколках. Глядзі каб з рэбрэндынгам колеры клубныя не змянілі Ага,яшчэ хай Ракінцаў вывучыць белмову.

dyk: Demonaz, а чаму не? Ён жа старшыня салігорскай гарадзкой (а можа нават і раённай!) федэрацыі футболу! Ці нехта думае, што Ракі родную мову ведае горш, чым рускую?))) А зараз - без жартаў. Паспрабую :) Вядома, што тое, што 19 гадоў не ўзгадвалі не вельмі сур'ёзны аргумэнт у сёняшняй беларускай сытуацыі, але ж рэбрэндынг нейкі муцяць. Дык чаму б гэтым рэбрэндынгам не прыцягнуць беларускамоўных балел з усёй краіны, а? ;) Ды і ў Беларусі, упэўнены, пераход на беларускую будзе ўспрыняты Магу дапамагчы і паўдзельнічаць у гэтым пераходзе. Па меры сіл. І па меры зацікаўленасьці ў гэтым нашага рэбрэндынгаванага ФК.

dyk: Пытаньні да ЮВВ (як да прадстаўніка трэнерскага савета ў мінулым годзе) калі будзе на сустрэчы :) - распавесьці пра моцныя бакі гульца Шумейкі; - спытаць хто яго параіў; - ці спадзяваньні спраўдзіліся; - чаму калі ў мінулым годзе ўзялі з Баранавічаў Шумейку, то не зьвярнулі ўвагу на Хлебасолава і на двух гульцоў з той жа каманды, якія сталі лепшымі бамбардырамі ў другім дывізіёне ў чэмпе-2009? - якія функцыі ўскладзены на спартыўнага дырэктара? - што самае цяжкае ў працы ці сільна стамляецеся? Да ЭВМ: - як ставіцеся да выкарыстаньня ў працэсе падрыхтоўкі дапамог настаўнікаў па фізычнай падрыхтоўцы, трэнера брамнікаў, трэнера форвардаў і іншых вузкапрофільных сьпецыялістаў? - як ставіцеся да беларускай мовы? ці разумееце? ці можаце размаўляць? Да Філа: - на сайце абвешчана пра рэбрэндынг. Што будзе зьменена ў падыходзе да брэнду нашага ФК? Якія працы вядуцца ў гэтым накірунку? - якія зьмены магчымы ў стадыённым пытаньні ў бліжэйшым часе? Падагрэў неабходны ўжо на гэты сэзон. Раней казалі пра гасьцініцу і інш. Чаму так "драўляна" выкарыстоўваецца электроннае табло? - Што замінае выкарыстоўваць усталяваныя асьвятляльныя мачты? - Як ацэніце супрацоўніцтва ФК і стадыёна? ФК і спортбюракратаў з райвыканкама? - Ці ёсьць неабходнасьць у стварэньні прафэсыйнай футбольнай лігі ў Беларусі? - Ці разглядае ФК магчымасьць супрацоўніцтва з мясцовым тэлебачаньнем (стварэньне праграмы і дапамога тэлевізіёншчыкам у гэтым, паказ гульняў) і іншымі медыямі горада і рэгіёна? Што робіцца ў гэтым накірунку? - Якое СВАЁ галоўнае дасягненьне адзначыце за гады працы ў ФК Шахтар? А лепш тры.

dyk: Да ЭВМ: - Амаль усе беларускія каманды выходзілі з вакацыяў на паўмесяцы-месяц пазьней. Чаму настолькі рана быў праведзены першы збор? У Беларусі і так вееееельмі працяглая міжсэзонка. Ці не выкліча раньні пачатак сэзону дадатковых праблем на працягу года? - Пару словаў пра маладых гульцоў. Вяргейчык, Палякоў, Пятроў, Трачынскі, Пухаў. - Чаму выставілі на продаж братоў Платонавых? - Пра Казловіча спытайце. Дайшлі чуткі, што ён вымушаны быў прыпыніць кар'еру з-за праблемаў са здароўем.

dyk: Да Філа. - Спытайце на сустрэчы пра тое, чаму гэты мегасакрэтфірмы (для сваіх заўзятараў, але ну ніяк не для канкурэнтаў) па працягласьці працоўных дамоў яны не раскрываюць і не пішуць пра срок, на які падпісваюцца кантракты. Калі адкажа, што гэта такая інфапалітыка, то спытайце для КАГО ТАКАЯ інфапалітыка? І няўжо яны такім чынам прабуюць захаваць інфу пра працягласьць кантрактаў ад канкурэнтаў па ЧБ і іншых ФК? - І пра лесок спытайце. Пад базу які. Няўжо, і сапраўды піліць збіраліся?

dyk: Спытайце ў Філа на сустрэчы пра сяброўства ФК у арганізацыі http://www.ecaeurope.com/. Хай адкажа, - навошта мы там знаходзімся; - якія творчыя пляны наконт удзелу ў гэтай арганізацыі; - чаму лога нашага ФК няправільнае на сайце арганізацыі; - якія выгады наш ФК ужо меў ад мэмбэршыпа там; - чаму на сайце афіцыйным і ў розных мэдыях не пішуць пра запрашэньне ў Барсу-Манчэстар на паседжаньні гэтых арганізацый для Шахтара, а пішуць пра БАТЭ; - хто прымае ўдзел ад ФК у працы арганізацыі. Плюс яшчэ некалькі: - якія навыкі па працы з грамадзкасьцю вы выкарыстоўваеце пад час працы ў ФК, атрымаўшы адукацыю па спартыўнаму кіраваньню ў Маскве? - на якім месцы стаіць ФК Шахтар у сьпісе прыярытэтаў тых бізнэс-праэктаў, у якіх Вы прымаеце ўдзел? - ці супрацоўнічаеце як-небудзь з мясцовым ХК? Напрыклад, пра выкарыстаньне іх палацу для продажу атрыбутыкі ФК можна было б дамовіцца, лічу, лёгка. Пытаньне: чаму яшчэ не дамовіліся? - якую адзнаку сайту афіцыйнаму паставіце па 5-бальнай шкале? Ці можна чакаць у бліжэйшым часе паляпшэньня ў гэтым пытаньні? І чаму сайт у такім занядбаным стане ўжо каторы год? Эканомія на адміне? ;)

dyk: Дык хто там возьмецца задаваць пытаньні? Як разумею, фармат будзе абраны выключна "гульцы, трэнеры - заўзятары", так? Хто падрабязнасьці ведае?

Phantom: dyk пишет: Дык хто там возьмецца задаваць пытаньні?А что, большой выбор? Еще не известно когда состоится эта встреча и у кого получится попасть на это мероприятие.

dyk: Phantom піша:Еще не известно когда состоится эта встреча и у кого получится попасть на это мероприятие. Сустрэча з заўзятарамі. Студзень-2010 Ага, ужо два месяцы рыхтуюцца. Напэўна будзе нешта феерычнае

dyk: 9 дзён да сустрэчы. Што чуваць наконт фармату? Хто з трэнераў-гульцоў-кіраўнікоў будзе прысутнічаць і адказваць на пытаньні?

Kra: dyk , ну конечно новички будут,презентация формы наверное,ну и конечно же Кава будет)

dyk: Ага, Kra, спадзяюся, хоць пасьля 9 сакавіка ЭВМ будзе ўжо ў жоўта-чорнай форме хадзіць А з прысутнасьцю кіраўніцтва што чуваць?

Ыуен: Шчыра кажучы, калі не будзе ЭВМа, няма чаго там рабіць. А пытанні і адказы на іх мы ўжо чулі колькі разоў? Колькі нам усяго абяцалі? А мы ўсё бяжым за гарызонтам... ды ўсё па граблях...

Jo: А па мне дык не так Васіліча паслухаць хочацца, як Філа з Кучарам, іх адказы на пытанні. Мне іх чуць яшчэ не даводзілася.

dyk: Па непадцьверджаных зьвестках з Соліку зроблена партыя ці то каляндарыкаў, ці то калекцыйных картак футбалістаў Шахты. Вазьміце аўтограф Нікіфара для мяне на яго картцы.

Ыуен: dyk Я нават не падыходзіў да іх, агідна было, а за хлопца, якому не адказалі на пытанне крыўдна. Такія адносіны да гледача заўзятараў не дададуць.

dyk: Ыуен, чаго агіднага? Вунь медыі кажуць, што ФК правёў піяр-акцыю. Чым незадаволены? Па пунктах калі ласка ;) Узнали зрители об укреплении команды: среди игроков есть дебютанты — Юрий Цыгалко, Николай Осипович, Иван Денисевич, Эдуардо Скурскис. Яшчэ адзін новы брамнік бразільскага паходжаньня?))) Ды і рэпорт на афсайце аб сустрэчы глядзіцца добра. Капітанская эстафета яшчэ атрымалася! Клас

Demonaz: «Вы — корни дерева, на котором мы цветем». Именно такое определение дал болельщикам Эдуард Малофеев. Точнее и не скажешь,бля. dyk,на стёб непохоже с твоей стороны,неужели ты и вправду доволен?

dyk: Demonaz, сустрэчай і яе арганізацыяй акрамя лажы з пытаньнямі - так. Але нейкі пазытыў хоць намеціўся. Бачна, што Кірыенка пістона ўстаўляе хіраўнікам ФК А то зажраліся так, што ужо ўадкрытую паказвалі ўсім. Ды яшчэ і ды потым. надыходзіць час расплаты :) Калі мэдалёў у гэтым годзе не будзе ды разьвіцьця па стратэгічных накірунках - Кірыенка новых кіраўнікоў знойдзе. Чым не стымул для спам-ФІЛьтра? Па-іншаму, з такімі чэламі, як ён, разумею, ужо нельга.

Demonaz: dyk пишет: Бачна, што Кірыенка пістона ўстаўляе хіраўнікам ФК А ці баіцца хто таго пістону?Я думаю што ніхто не баіцца. Сустрэчу і падрыхтоўку не назваў бы "пазітыўным ходам",хутчэй для адчэпнага. Стратэгіі няма і не праглядаецца.

dyk: Demonaz, пістоны ад Кірыенкі Ты, напэўна, ня ведаеш :) Ці задача выканана, ці воннак. І пакуй усё астатняе. У нас, як разумею, па-іншаму людзі не прывучаны, нажаль, слухаць. Карацей, на Кірыенку ў мяне спадзяваньні больш, чым на ЭВМа

Demonaz: dyk пишет: Ці задача выканана, ці воннак. І пакуй усё астатняе. У нас, як разумею, па-іншаму людзі не прывучаны, нажаль, слухаць. Не будзь такім наіўным...У нас у краіне няшмат такіх месцаў,як Салігорск,з СТАБІЛЬНЫМ фінансаваннем штогод.Такую кармушку не здаюць так проста..

dyk: Demonaz, вядома, што не здаюць. Але калі спам-ФІЛьтр і далей будзе кукумбэр жэваць, а не працаваць якасна, то спадар Валер Кірыенка пакажа яму і яго ЮВВ-кампаніі на дзьверы. БФФ быў куды больш мяккі, і такога зрабіць ён ня мог, бо быў задаволены той лапшой, якую яму столькі гадоў варылі Філ і Ка (асабліва пачынаючы з 2006-га году).

Demonaz: Да ну..абодвух іх не вытурыць,а па аднаму няма сэнсу. Калі выганяць дваіх,то гэта будзе КАРДЫНАЛЬНЫ шаг,які прынцыпова зменіць падыход да фармавання складу каманды і магчыма прыдзецца забыць пра вышэйшы дывізіён,калі не знойдуць аналагічных "мафіозі".



полная версия страницы