Форум

ЧБ-2010. 12 тур. 5 чэрвеня. Шахтар Салігорск - Дынама Бярэсьце

dyk: Гледзячы па трансьляцыі на match.by гэтай гульнёй Шахта працягнула рух у бок даволі відовішнага футболу. Шмат удараў: матчбай за першы тайм налічыў 12, з якіх 5 - у брамку. Адолелі моцнага суперніка, які, праўда, перажывае нялепшыя часы, але тое - яго праблемы. З перамогай!

Ответов - 1

dyk: Прэсуха (відэа). Больш за 8 хвілін працягвалася. Ад нашага трэнера прыемна было пра Палякова пачуць. Прыемна паслухаць было і Пунтуса - і камплементы нам, і падзяка заўзятарам, і адносіны яго да працэсаў у камандзе. Хай бы і Журавель больш сацыяльным станавіўся. Ня ведаю, праўда, наколькі гэта магчыма на сёньняшні дзень з цяперашнім кіраўніцтвам: такое адчуваньне, што баіцца нешта сказаць... Хаця з іншага боку, час ад часу лепш рабіць, чым балаболіць. Посьпехаў, Валодзя! Бачна, што каманда пачынае гуляць і раскачыгарваецца паціху.



полная версия страницы