Форум » Матчи ФК Шахтёр » КЧС-2011 » Ответить

КЧС-2011

Demonaz: Думаю,что поедут попить пива и провести три матча. Если на телеканале МИР будут показывать,возможно гляну.

Ответов - 22

Jo: Добра, калі ў каго ёсьць спадарожнікавая ТВ... Думаю, мусіць быць рэпартаж у нэце. Заўтра ўжо першая гульня.

Demonaz: Нажаль, на суботу ды нядзелю трансляцыяў з удзелам нашых інструктараў няма.Мо на наступным тыдні будуць.. А глядзець можна і ў інтэрнетах - напрыклад тут

Jo: Ну малайцы, выйгралі. Амаль нічога аб матчы невядома, але галоўнае вынік ёсьць. Спадзяюся, матч з піцерцамі пакажуць у нэце. PS Нешта dykа нечутно, ці не трапіў ён у якія пастарункі-засьценкі?


Demonaz: Не,не трапіў. Працуе чалавек,здабывае хлеб свой надзённы)

Jo: Нуй дзякуй Богу! Праца працьвярозвае чалавека. Мы тут таксама перажываем. Атрымалася не так як марылася. Зеніт-2 - Шахта-1/2 : 1:1 Нармальна. Толькі эстонская Флора гэта сапраўды сурьёзны супернік, праўда наш разбэшчаны "белкальеўскі" заўзятар лічыць эстонцаў лёгкай здабычай. Дарма.... PS Заўтра-пасьлязаўтра закончваю калядныя сустрэчы. Стаміўся. Цяжка гэта ўсё.

Demonaz: Увогуле ўжываць алкаголь цяжка Што тычыць заўтрашняй гульні - думаю сальюць і дахаты.Па-першае, няма матывацыі,па-другое,кажуць што дрэнна уплывае на працэс падрыхтоўкі інструктараў да "напружанага" сезону - усяго на пару-тройку матчаў больш за астатнія клубы зараз будзе лічыцца напружаным сезонам. А для тых,хто сумуе па летняму мазахізму на стадыёне Будаўнік - сёння ў 22-05 тэлеканал Мір прапануе паглядзець гульню Шахцёра с Зенітам-М.

Jo: Ўсё, новае жыццё, п'янству - бой! Хацелі адчуць раніцы пасьля віскі... Цікава, падобна, што Ражкова ўсё ж такі паспрабавалі прасунуць уперад, як некаторыя й прапанавалі... Мірам не валодаю. Падзяліся ўражаньнямі, калі будзеш глядзець.

Demonaz: Дык я ж спасылку кідаў вышэй на два пасты) там МІР у інтэрнэце паказваюць анлайн.

Librw: Jo пишет: Мірам не валодаю Ты меня разочаровал.

Jo: Шаноўнае спадарства, я адсыпАўся.

Jo: Во як! 6:0 эстонцаў... Не чакаў. На голсбае прачытаў артыкул пра Чалядзінскага http://goals.by/football/articles/33560. Цікавы хлопец. Нешта, праўда, не адклалася ў памяці яго гульня... Спадзяюся сёньня ўбачыць у матчы з Кіевам.

dyk: Demonaz пишет: Мір прапануе паглядзець гульню Шахцёра с Зенітам-М мо на торэнтах ё? ;) Узяцьце Кіева трэ будзе ў асобную калекцыю захаваць, калі знайду :) Усіх з перамогай!

Librw: Это был не Киев, а его окрестности....

Demonaz: Дублёры дублёров киевского Динамо dyk ня трэба скараспелых высноў)))

Jo: Тое, што выйгралі вельмі цешыць. Але сама гульня, знаёмы малюнак гульні апошнія некалькі год... Можа, вядома, зноў "пасчэньсьціць", дык вечным фарт не бывае...

Demonaz: Дзіўна бачыць што асноўны склад клубу на Кубку Садружнасці праводзіць шмат часу на полі.А мо ўжо планы на сезон перапісалі?КЧС возьмуць,і хопіць на сезон З Інтэрам засталося дамовіцца

Jo: Трансляцыі не бачыў. А рэзультатам паразілі, малайцы. У чарговы раз не чакаў. Звычайна, з латышамі і малдаванамі ў нашых гульня хрэнова атрымліваецца. І хто вызначыўся? Лёша Рыас, выкрэслены шмат кім з усіх сьпісаў, малаток! Хай ему й далей шанцуе! Дарэчы, памятаю леташні сэзон ён таксама ўдала пачынаў. Быў на кубкавых выяздах, бачыў. Цяпер бакінскі Інтэр... Нехта з нашых, ІМНО, калісьці там гуляў?

Demonaz: Фенаменальна.Заміж прагляду навабранцаў і абкаткі дублёраў адыгралі ўвесь турнір асноўным складам. Што будзе вясной і ўлетку?Час пакажа канечне,але ўмацоўваць склад ужо позна,пад мэты клубнага менеджменту на сезон інструктараў на рынку і не засталося ўжо. Нялёгкая гэта праца - дзярбаніць мільярды ...

Jo: Demonaz пишет:Дзіўна бачыць што асноўны склад клубу на Кубку Садружнасці праводзіць шмат часу на полі.А мо ўжо планы на сезон перапісалі?..Выглядае на рашэньне зьверху, якое камуфлююць і нават падтрымліваюць трэнер і гульцы. Ці там ужо на ўсё пляваць? Ніхто нікаму тут непадсправаздачны і заставацца надоўга тут не зьбіраецца. Ня ведаю...Demonaz пишет:Што будзе вясной і ўлетку?Час пакажа канечне..Ты й сам адказаў. Пакуль спадзяваньні на добры вынік ёсьць. Але тады гэта будзе нешта падобнае на фокус. Спадзяюся, ў БК яшчэ ёсьць і будуць грошы... А вось якасьць гульні Шахты - гэта асобная размова.. Адкуль яно ўзялося й прыжылося гэта ўжо "фірмовае" цягамотнае перакочваньне мяча?..

Demonaz: Дык а што рабіць,калі не перакотваць мяч?Паўабароны няма, а пуляць на Белага кожны раз са сваёй паловы ня будзеш) Схілюся да такой высновы,што зімовае дасягненне будзе самым буйным для ФК у бягучым годзе.

Librw: Начиная с полуфиналов я был уверен,что основной упор делался на выигрыше КС. Сами чувствуют , что с чемпионством скорее всего не получится , а какой-нибудь приз к 50-летию должен быть. Остался кубок РБ.

Jo: І ўсё ж, калі канкрэтна аб КС, яны - малайцЫ, вынік добры - дайшлі да фіналу. Ў канцы асабліва запомніўся Эдуардас Курскіс - крэмень, характар! Цяпер адпачнуць, падлячыцца і па-трошачку трэніравацца - набіраць форму...



полная версия страницы