Форум » Матчи ФК Шахтёр » Лига Европы 2011/2012 » Ответить

Лига Европы 2011/2012

Demonaz: Через 2,5 недели старт евросезона для наших спортсменов.Сколько раундов пройдут?Привезут ли в Солигорск грандов,как мечтал Кучеров? ЗЫ Кто поедет на выезд в Вентспилс?Там,говорят, хорошо.Курортную зону обустроили на приличном уровне.

Ответов - 58, стр: 1 2 All

Ыуен: Вентспілс дзеля нашых камандаў - той бр'ер, які немагчыма пераскочыць. Мо яны і не мацней за нашых фізічна, тактычна і стратэгічна, але яны мацней духам.

Demonaz: Ну хоть на пляже полежать вентспилском,и то нормально)

Jo: У іншы які год я б з задавальненьнем. У літоўскай Курляндыі бываў, хацелася б і ў латвійскую, але... Цяперашні крызіс я адчуў напоўную. Прадпрыемства ляжыць, заробкі ўпалі. "Будаўніцтвы" распачаў, "тачка" зламалася... Не, не пацягну. Вось алімпіяда, іншая справа, пастараюся падрыхтавацца.


Ыуен: Гы! На гэтыя грошы лепей зьняць хату, купіць вялікі ТБ, дзеўку добрую і з асалодаю глядець.

Jo: Дакладна ведаю, гэты горад, Ыуен, трэба калі-нікалі пакідаць, хоць на 4-5 дзён, бо, хай даруюць патрыятычна настроеныя салігорцы, можна канчаткова аказлець тут.

Ыуен: Лепшы сродак - рыбалка.

Jo: Рыбалка бясспрэчна выдатная рэч.. Каб куды падалей ад заср..ных берагоў мясцовага вадасховішча. Такім чынам вентспілскі пляж пакуль адкладваецца. Спадзяюся за год абставіны палепшацца і можна будзе марыць пра брытанскія пабы.

dyk: Ыуен пишет: зьняць хату, купіць вялікі ТБ, дзеўку добрую і з асалодаю глядець Удакладняючае пытаньне пра дзеўку) Яе зьняць ці купіць трэ, каб лепш за ўсё час пабавіць перад вялікім ТБ?))

Jo: Пакуль Ыуен не адказаў паспрабую выказаць меркаванне, што ён аддасць перавагу не купіць ці арэндаваць, але проста запрасіць.. А на выручаныя грошы набудзе бімберу, шматок сала і якіх памідорчыкаў. Каб яшчэ з большай асалодай глядзець... Але гэта толькі маё меркаванне. Ыуен, угадаў?

dyk: Наколькі ведаю, нельга па правілах УЕФА гуляць у форме з дзьвума спонсарамі на пузе, як у Шахты. Так што, напэўна, трэ чакаць новай формы ў эўрасэзоне. Мо, што цікавае прыдумаюць?

Demonaz: Можна назву аднаго са спонсераў заклеіць белым скотчам

Ыуен: dyk пишет: Удакладняючае пытаньне пра дзеўку) Яе зьняць ці купіць трэ, каб лепш за ўсё час пабавіць перад вялікім ТБ?)) Яшчэ лепш спачатку атрымаць асалоду ад дзеўкі, а потым, калі твар бэндзе занадта шчасьлівы, паглядзець матч із удзелам каманды, без якой нам ня жыць, а дзеўка няхай кухарыць, каб потым твар стаў зноў шчасьлівы! Зняць ці набыць? Гэта залежыць ад натрою абодвух і фарта.

Ыуен: ЗЫ. Пшэпрашэм паньства за несваечасовы адказ! Мітусьня... Жыцьцё...

Demonaz: Лепей паляжаць на вентспілскім пляжы з дзеўкамі,пакоўзацца з імі ў моры,а потым на гульню,а пасля - зноў да дзевак.

Ыуен: Мабыць зараз там холадна...

Jo: Калі пакоўзаешся з дзеўкамі мусіць адчуеш пацяпленне.

Demonaz: 21/07 будзе спякотна там на пляжы,дый дзеуки ж не дадуць змезнуць,на самой справе

dyk: Тыдзень да гульні. "Мінск" распачаў пасьпяхова. http://www.youtube.com/watch?v=LK88LQz2i0g - мы пакуль вывучаем супернікаў. Шлёпаюць здалёк рэгулярна і моцна. А эстадыё, дзе хутка будзе Дзімос, - кшталту нашага Будаўніка, як я разумею.

Demonaz: Стадион Вентспилса

Jo: dyk пишет:Шлёпаюць здалёк рэгулярна і моцна. Cапраўды, мантэляць па варатах пры першай магчымасці. Прыйдзецца нашаму Юрыю папрацаваць. А стадыёнчык што яшчэ адбудоўваецца?

Ыуен: Demonaz пишет: 21/07 будзе спякотна там на пляжы,дый дзеуки ж не дадуць змезнуць,на самой справе Калі дадуць, то не дадуць зьмерзнуць, а калі не дадуць? Сваіх з сабою везьці?

Jo: Ыуен, Вентспілс, на колькі памятаю, адзін з першапраходцаў у сферы арганізаванага платнага кахання на пастсавецкіх абшарах. Не замерзнеш! Прайшла чутка, што па прадпрыемствах актыўна распаўсюджваюцца квіткі на матч. Учора спрабаваў скарыстацца магчымасцю, нічога не атрымалася. Кошт невялікі, але баюся ў продажы будуць месцы херовыя.

Demonaz: Прагляд на канапе пад пiуко - у самы раз!))

Ыуен: Jo На нашым стадыёне амаль усе месцы аднолькавыя.

Ыуен: Гы! На ўсходнюю трыбуну ўсё роўна квіткоў ня бэндзе.

Jo: )) Ты пэўна меў на ўвазе "заходнюю" трыбуну.

Ыуен: ...пасьля трох начных зьмен... Пшэпрашэм, паньства!

Jo: Demonaz пишет:Прагляд на канапе пад пiуко - у самы раз!))Не, Demonaz, гэты матч трэба глянуць на свае вочы. Бо, магчыма,... Ну вы самі ведаеце, што можа быць. Квіткі закуплены. Судзячы па характэрна закрэсліных планах сэктароў, асноўная маса квіткоў уйшла на прадпрыемствы. Узяў на 2-гі сэктар, спадзяючыся, што гасьцявымі варатамі ў першым тайме будуць паўночныя. А то з гамялямі нязвыклы выбар паловы поля ўрэшце выйшаў бокам. Цікава, што мне паступіла замова на квіткі. Калекцыянер. З Бельгіі. На што там глядзець: "Аддзел фізкультуры.."? Хакейныя на тры парадкі лепш.

Demonaz: Jo а ШТО можа быць?я дык не чакаю нічога незвычайнага) Вентспілс у пачатку гульні стане ў абарону,а калі нашыя інструктары выдахнуцца - пачне атакаваць.Вынік - нічыя.Журавель скажа што "для некаторых гэта быў дэбют у еўракубках,хваляваліся,там не траплялі ў пустыя вароты.А ў другой палове гульні не хапіла сіл - цяжкі календар і змаганне за ганаровае другое месца" неяк так

Jo: Demonaz, усё ты правільна кажаш. Вось таму я і хачу схадзіць на матч, бо баюся, больш "еўрапейскіх" гульняў салігорцы сёлета не ўбачаць.



полная версия страницы