Форум » Матчи ФК Шахтёр » Лига Европы 2012/2013 » Ответить

Лига Европы 2012/2013

Demonaz: Как оно будет?Помешает ли жара,усталость к середине сезона,психологическое состояние футболистов,небольшой опыт на евроарене пройти первого соперника ЗАО ФК "Шахтер"?

Ответов - 93, стр: 1 2 3 4 All

Jo: Учора ў мяне з'явілася такая чуйка, што хатні матч мы згуляем удала. Што адбудзецца далей па рэзалтах дзьвух гульняў не бярусь сказаць. На заўтра нават ёсьць жаданьне ставачку зрабіць. Апошнім часам заўсягдаяў ЗАТФК крыху падзяўблі ў засядзеўшуюся кропку, таму з'явіліся прыкметы абазначаючыя напружаную працу з заўзятарамі. Дый зараз падцьвярджаць пагалосак пра цёмныя паддывановыя заробкі імхо вельмі небяспечна для далейшай кар'еры. Ну а пра заўтрашняю сьпёку, псіхалагічны стан і эўравопыт ты вядома хахміш..

Demonaz: На словах хотеть выиграть - этого мало.Надо доказывать делом.А с этим очень большая проблема у наших спарцменау.Да,на словах "всех парвем", "Дюделанж" выйграл у "Ред Булла",значит и мы порвем "Рид", что такое 6 команда Австрии против 2 РБ и т.д. все это лишь лозунги для мечтателей от футбола.Каждый год все мечтают а потом жестокая реальность опускает на землю и начинается поиск оправданий (жара,психология,несыгранность и пр.) и снова мячты: "Ну уж в следующем году-то точно всех парвем".Все довольны - балельшчыки успели пережить кучу эмоций от + до -, попили водки и пива, спарцмены и руководство получили причитающиеся деньги и посетили зарубежную страну.Только результата нет как для города так и для сборной (читай для белфутбола)

Demonaz: Да,и где планируют добывать яркие победы в групповой стадии спарцмены ЗАО ФК?На Строителе?Динамо на реконструкцию закрывают осенью,Гомель тоже собрался в групповую стадию)Или проведем все матчи на выезде?


Jo: М-да, праблема. Цікава, якім быў бы адказ ФК.. Ну што, запрашэньне атрымана, цяпер не адкруціцца. Запрашалі вядома кагосьці іншага, але атрымаў я. Як гаворыцца, з новымі надзеямі за старым вопытам. З-за кардону зноў прыйшла замова на квіткі і праграмку. А квіточкі ў нас нейкія нязграбныя, бляклыя. І хто такую хрэнь калекцыяніруе?.. Спадзяюся учора македонцы працьвярозілі ўсіх нашых айчынных "футспецыялістаў".

Demonaz: Jo а чаму б не глянуць ЗвЕзду па ТБ?) Кстати,а кто более прав: тот кто не пойдет на игру и будет хаять спарцменау после поражения,или тот,кто был на матче и тоже будет хаять инструктарау?)

Jo: Ну ЗвЕзду, хай нецалкам, я гляну. А вось на матч у нас сфармавалася даволі някепская банда, даўно так не зьбіраліся. Па заканчэньню ёсьць пэрспектыва абмяркаваць гульню пад стопяцьдзясят, а гэту справу я абмінуць не магу. Потым бельгійская замова, я ўжо абяцаў .. Ну і галоўнае, сама сустрэча неардынарная: мой шахтазаўзятарскі стаж о-ё-ё-ё які, цягне глянуць да чаго давялі любімую каманду. Дарэчы, чуў, дзядзечка з ІІІ-РУ не задаволіўся хітразьляпанай і скарацечнай сустрэчай з заўзятарамі на Будаўніку, магчымы працяг. І яшчэ, як ты думаеш, на кой ЗАТФК так упарта цікавіцца сапраўднымі асобамі на форумах? І потым атрыманую інфу адмыслова дэманструе.. Але хзі. "..кто более прав: тот кто не пойдет на игру и будет хаять спарцменау после поражения,или тот,кто был на матче и тоже будет хаять инструктарау?)" - Хха, я так разумею, гэта адказ на адзін з пб-шных пастоў?.. Вось толькі скажы, чаму ты каверкаеш словы пад белмову, для чаго?

Demonaz: А,ну если компания собралась - тогда понятно,можно посетить со всеми вытекающими)) Наша компания,которой были много сезонов на секторе Шахтера,а потом и Строителя соберется у меня дома на просмотр и Звезды и Шахтера.Причины озвучивать не буду,чтобы не повторяться по 100 раз) по поводу интересуются а потом выкладывают - так обычное колхозанство,начиная с ляпающих языкамси спарцменау и заканчивая истериками пресс-атташе ЗАОФК на форуме ПБ с оскорблениями его посетителей.При упоминании спарцменау и инструктарау и ЗАО ФК пишу трасянкой,ибо хоть они и "звезды" менталитет у них прежний остался,деревенский - выбиуся у людзи, магу серци на голаву. Переезд из провинции в город не добавляет ума,а футболистам - тем более. Ну и безудержный оптимизм в СМИ по поводу старта в ЛЕ умиляет конечно.Как и про сражение с БАТЭ за золото в чемпионате.

Demonaz: Jo удачного послематчевого релакса

Demonaz: Игроки наелись футболом за полсезона,поле было тяжеловатым,ну и не хватило физических кондиций. Распил продолжается.

Demonaz: По матчу можно сказать следующее - уровень физической и тактической подготовки уступает австрийсому.Скамейки нет,психологической уверенности нет,ее хватает только на высказывания о болельщиках в белСМИ.Вобщем,как я и писал - предпосылок к прохождению Рида нет и не было никаких. Большое количество фолов с нашей стороны - от превосходства австрийцев в физических кондициях.Счетом хозяевы должны быть довольны,хотя бы очко вырвали у Рида.

Jo: Рэлакс прайшоў як мае быць. Усё скончылася ўначы рэзкай у амерыканку.. У матчы цуду не адбылося: мы, як і чакалася, проста слабей. Добра што стаўку не зрабіў, куды падзеліся канторы, не знайшоў. Зьдзівіла, што прыйшло шмат народу, тых, хто даўно кінуў сюды хадзіць. А таксама былі Касьцюкевіч, Каваленя са ўсёў сваёй хакейнай братвой, СФК Слуцк.. Яшчэ мяне зьдзівілі госьці бясконцымі падзеньнямі і енчаньнем. Самымі незразумелымі ўчора былі суддзя і наш коўч. Адказнасьць футбалёраў жахлівая: Хач бегае прэсінгуе, а астатнія збоку назіраюць.. Спадабалася толькі як вайшоў у гульню Цэван. Лік на табло лічу для нас удалы, магло быць горш. У Рыдзе згуляем 2:2 і ўсё будзе зоя.)) Праўда, што там у ЛЭ рабіць з такой гульнёй?!

Demonaz: Блин,не могу я таким оптимистом быть) Пусть и 2:2 сыграют,но сколько можно уже оттягивать конец?

Jo: Ды які тут аптымізм, так.., сумесь пацячэньнюплывізма з пафігізмам. Аптыміст гэта ты, здаецца, спрабуеш штосьці зьмяніць.. Дый увогуле, як я зразумеў з прошлых заўваг, ганарышся дасягненьнямі нашай незгінанай дзяржавы. Вось гэта крута! Але гэта ўжо флуд... Нешта мала інфы аб эмацыйным становішчы ў нашым ФК. Яшчэ аб матчы. Мне здалося, аўстрыякі па-заканчэньню гульні адразу не пайшлі ў падтрыбунку і зацеялі нейкую размінку не спроста, а па-сапраўднаму здрэйфілі, пабаяліся якой-небудзь неадэкватнай хері ад нашых балелаў. Трэба сказаць, некаторыя асобы на трыбунах імхо рыхтавалі нейкую абструкцыю..

Demonaz: ну хз,в Милане после игры Лиги Чемпионов несколько борисовчан тоже после матча бегали по Сан-сиро,я так понял пробежка - это для тех,кто напорол в игре,по мнению тренера,ибо среди бегающих был и Брессан,не забивший в том матче верняк Нешта мала інфы аб эмацыйным становішчы ў нашым ФК. Перед первой игрой зато неплохо в СМИ навысказывались.Мотивации нет у них,нет конкуренции в составе,а без этого хоть положительный,хоть отрицательный фон в коллективе,все равно достижений не видать. як я зразумеў з прошлых заўваг, ганарышся дасягненьнямі нашай незгінанай дзяржавы Почему бы и не гордиться?Для меня важны положительные эмоции,негатив я пропускаю мимо.

Demonaz: Тем временем Рид стартовал в чемпионате Австрии с уверенной победы над Адмиррой. Видеообзор - http://livetv.ru/showvideo/104748_admira_ried/

Jo: Рыдаўскія галушкі атрымаліся выверанымі, акуратнымі. Але пачакаем нашай гульні, спадзяюся, пагляджу на злосьць БТ. Demonaz пишет:..При упоминании спарцменау и инструктарау и ЗАО ФК пишу трасянкой..Я чаму запытваўся, адзін мой кореш лічыць, што крытычныя пасты дзімаса трошкі прайграюць, калі ўстаўляецца такая "гамонка". Я на гэты конт не вызначыўся, хаця папахвае абразай, а тое не зэер гут. Demonaz пишет:..интересуются а потом выкладывают - так обычное колхозанство..хяв, засмучае настойлівы хамёж. Не прыхільнік скандалаў. Нядаўна зноў было. Ўжо і адсюль накалупваюць. Зараз у роздуму.. Заўважыў за сабой: дзейнасьць форумскіх заўзятараў можа адвярнуць ад усяго ФК, першымі былі батоны, а цяпер - СФК Слуцк. За апошніх я нядаўна нават глорыў.

Jo: На афсайце вельмі спадабалася інтэрв'ю Каламыца. Проста, даходліва, годна. Рэспект. http://www.fcshakhter.by/index.php/fk-news/785-2012-07-20-19-21-24.html

Jo: Ну вось і ўсё, вяртаеміся да нашых унутрычэмпаўскіх бараноў.

Demonaz: Удалось посетить ответный матч с австрийцами,выложу фото) отчета...отчета не будет) Ну если только про Линц,Дунай и сам Рид поделюсь впечатлениями.

Jo: Малаток. Просім-просім. І справаздачу без абмяжаваньняў давай, не мянжуйся, мне ўсё цікава.

Demonaz: Ага,дык я яшчэ не чытаў інтэрв'ю Вяргейчыка goals.by,зараз прычытаў - дык слова у слова ен тое ж казаў і ў паездцы. Для кагосьці гэта інтэрв'ю зў'яўляецца апраўданнем становішча ў ЗАТ ФК,для кагосьці - не,у кожнага сваі меркаванні,але я зразумеў,што калі Юры Васіль'евіч сам вырашыць зысці,тады і зыйдзе,ніякія знешнія фактары на яго зыход паўплываць не змогуць. Ляталі разам са спарцменамі на чартэры з аэрапорта Мінск-2 да Лінца,там спарцменаў адправілі ў Рыд а самі засталіся ў Лінцу.Кіраўніцтва са спонсарамі жыло ў 4-хзоркавым Марыотт,мы асобна ад іх - у 3-хзоркавым Youthhotel.У сераду увечары выйшлі на шпацыр па гістарычнаму цэнтру Лінца - не сказаць каб ужо нябёсная прыгажосць,але ўсё зроблена жыхарамі з любоўю да роднага горада,увогуле заходнія еўрапейцы адрозніваюцца тым,што працуюць як быццам бы для сабе робяць,а не для кіраўніцтва,таму і атрымоўваецца прыгожа і ўтульна. Пацягалісь па цэнтры,папілі хто чаго - я дык каву Эспрэса (першая краіна,дзя ў 90% выпадкаў самастойна,а не па запыту, прыносяць да кавы шклянку з халоднай вадой ) Дзе ні піў каву - паўсюль спадабаўся і смак і сэрвіс,так што за каву пастаўлю аўстрыякам 5 па пяцібальнай.Піва..піва маіх спадарожнікаў не асабліва ўразіла,але у рэстарацыі (каля агляднай пляцоўцы на гары) падалі ім саматужнае піўко, вось яго дык вельмі нахвальвалі,але па паху з куфляў асаблівай розніцы з прамысловым я не заўважыу Заказалі сабе альпійскую ялавічыну з летняй гароднінай ды лісічкамі у соусе - хоць і марудна чакалася (бо гатуюць з пылу з жару) але задавальненне ад ежы перакрыла марноту чакання) Ноччу у Лінцы рабіць няма чаго,забаў асаблівых няма,а калі і знаходзяцца - то каштуе такое задавальненне 150 еура за гадзіну З раніцы ў чацвер была спроба шопінгу - ня вельмі ўдалая,але таго-сяго прыдбалі,а пасля абеду паехалі ў Рыд.Горад зусім невялічкі,але правінцыйны аўстрыйскі каларыт,дзе жыцце як быццам марудна цячэ,мне стаўся да спадобы.Селі ў кафэ пры гатэліку,дзе жылі спарцмены ды каштавалі піва мясцовага гатунку - Rieder называецца.Вось так вось,12 тысяч насельніцтва і сваё піва...Па словах сяброў - піва як піва)Дарэчы - яго безалкагольны варыянт прадаецца на стадыёне. Дарэчы гандлярка з кафэ збегала за 100 метраў на запраўку за цыгарэтамі для аднаго са спонсараў ЗАТ ФК,воь такая яна,гасціннасць аўстрыйская) Стадыен - утульны,невялікі,прыемна знаходзіцца на трыбуне,сонца не свеціць у твар,што вельмі здзіўляе перад уваходам на кожную трыбуну па кафэшцы,дзе аустрыйцы жлукцяць півас з калбаскамі ды іншымі закускамі да пеннага напою.Дарэчы,непадалек ад стадыена, на аўтазапраўцы,некалькі мясцовых жыхароў не жадаючых душыцца безалкагольным півам на арэне, пілі алкагольнае піва,хаваючыся за запраўку,амаль як у нас) Пра гульню нічога пісаць не буду,маі меркаваннні засталіся тымі ж,якімі і былі.Дарэчы,глядзелі за гульнёй з ВІП-ложы,а пры ей таксама есць кафэшка, увесь матч можна было піць і есці абсалютна бясплатна розныя напоі ды аўстрыйскія стравы і сачыць за гульней па шматлікіх тэлевізарах развешаных па сценах ды столі. Пасля гульні ўВІП-кафэ было шматлюдна,уладальнікі прапускоў стрымана адзначалі выхад Рыда у наступны круг. Паразмаўлялі з аўстрыйцамі,сябры выпілі з імі піўка,дарэчы,назва стадыена перакладаецца на нашу мову як "Няма праблемаў Арэна",адразу ўспомніўся капітан Урунгель з мульціка са сваімі словамі - "Как вы яхту назовете,так она и поплывет" вылет быў на 7 раніцы пятніцы,таму паспаць удалося няшмат,пералет і туды і сюды прайшоў бездакорна,Белавіяк карміла ды паіла (кава,гарбата,сок) на "выдатна".Вось такое падарожжа. Хацелась бы яшчэ раз падзякаваць кіраўніцтва ЗАТ ФК за тое,што ўзялі нас з сабой) Фота - тут Відэа - тут , тут , i тут

Jo: Demonaz пишет:Удалось посетить ответный матч с австрийцами..Класная фраза, ўздымаючая пэўныя пытаньні..))) Дзяк за справаздачу. Заінтрыгаваў кафэшкай пры ВІП-ложы..))Demonaz пишет:Несчастные футболисты команды Рид вынуждены после игры подходить к фанатам и благодарить их))Нешта там яны таксама зусім квола "дзякуюць" дый яшчэ чамусьці лежачы?..)) Шкада не ўсё разгледзіў. Усё вельмі цікава. Што наступнае, калі не сакрэт, Алімпіяда?

Jo: Demonaz пишет:..Ноччу у Лінцы рабіць няма чаго,забаў асаблівых няма,а калі і знаходзяцца - то каштуе такое задавальненне 150 еура за гадзінуІ што "задавальненьні" самі сябе абазначылі ў гатэлі ці патрабаваліся сякія-такія высілкі з выхадам у вечаровую сталіцу Верхняй Аўстрыі?)) Ах гэтая загніваючая Эўропа, паўсюль спакусы!..))

Jo: Шкада, вышэй абмяркоўваемы "сегмент" справаздачы слаба асьвечаны ў фота-відэа, цікавіць візуальная якасьць забаў))

Demonaz: Я снимал только окончание подхода футболистов Рида к болельщикам - начало было весьма зажигательным,это к концу эмоции улеглись) Если кто захочет продажной любви.то надо обращаться к таксистам,эти люди всегда в курсе) В отеле никто не приставал,может потому что у нас был отель 3 звезды) прилагаю фото пропуска в VIP-ложу,прошу заметить на стадион команды из 12-тысячного города Добротный пластик,хорошая полиграфия фото 1 фото2

Demonaz: Jo пишет: Шкада, вышэй абмяркоўваемы "сегмент" справаздачы слаба асьвечаны ў фота-відэа, цікавіць візуальная якасьць забаў)) Так мы и не предавались утехам,тем более,оказалась, что одна из девушек из Слуцка, и сочетание Слуцк/150 Евро повергло в когнитивный диссонанс)

Jo: Ну вось і зямлячцы не далі шанцу выбіцца ў перадавіцы, перавыканаць план за ліпень-месяц, а яшчэ мужыкі, салігорскія шахтары, блін, здаецца чалавек сорак вас было, а-я-яй.. Цікава зь якого бабла жыве SV Ried? СВ - відаць "шпорт верке", а дзе тут у назве які-небудзь ЗАТ, АГ або ГМБх? А можа яны там ўсе проста бясконца зькідваюцца?))) зьбіраюцца ў шматлікіх кафэшках і зькідваюцца.. Тытульны спонсар "Ёшка" - фірма па вырабу вокнаў і дзьвярэй (?) імхо драбнавата для таго, каб несьці асноўныя выдаткі.

Demonaz: Осмелюсь предположить,что австрияки рачительно относятся к бюджету клуба,если занимаешься любимым делом,то красть из бюджета даже мысли не возникнет)

Jo: Ххе, спрэчная заўвага. Грахі не маюць геаграфічнай прывязкі. У нашых, калі даведаліся аб гэтым, так і пайшла пруха па жыцьцю!)) Мяне зацікавіла іншае: якім чынам папаўняецца бюджэт ФК у такім мясьцечку.

Demonaz: Умом их не понять,капиталистов этих..они умудряются жить для самих себя таким образом,чтобы это приносило пользу окружающим) Погуглил - не нашел в свободном доступе инфы о формировании бюджета Рида,думаю,если написать им письмо на почту - ответят)) пожалуй,попробую.



полная версия страницы