Форум » Вопросы клубу » Адлічэньні на дзіцячы футбол і інфраструктуру » Ответить

Адлічэньні на дзіцячы футбол і інфраструктуру

dyk: Пытаньне дырэктару ФК Вадзіму Філіповічу. У матэрыяле газэты ПБ недзе двухгадовай даўніны ўказвалася, што ФК "Шахтар Салігорск" не выконвае патрабаваньне Беларускай федэрацыі футболу аб пералічэньні ўсталяванага федэрацыяй працэнтнага мінімуму ад памеру штогадовага бюджэту ФК на патрэбы дзіцячых школ і на разьвіцьцё інфраструктуры. У той час як такія каманды БАТЭ і Дынама Менск (прызнаныя лідэры беларускага футболу) адлічалі нават больш ўсталяванага БФФ памеру грошаў на патрэбы дзіцячых школ і разьвіцьцё інфраструктуры. - Адкажыце калі ласка, чаму не выконвалася ў апісваемыя тады ПБ гады гэта стратэгічнае патрабаваньне нашым футбольным клюбам? - Хто прымаў рашэньне аб такім разьмеркаваньні грошаў? - Як справы абстаяць па гадах па гэтым пытаньні за гады Вашага кіраўніцтва ў ФК з моманту ўвядзеньня дадзенага правіла федэрацыяй? пс Буду ўдзячны, калі нехта знойдзе спасылку на той матэрыял ПБ з дакладнымі лічбамі-працэнтамі.

Ответов - 2

dyk: Многие белорусские футбольные клубы неправильно используют финансовую поддержку государства. Об этом заявил сегодня председатель ассоциации "Белорусская федерация футбола" Геннадий Невыглас на отчетной конференции этой организации. Отдельные клубные чиновники неправильно понимают суть и назначение государственной поддержки. Она направляется только на зарплаты и сборы, а должна идти на развитие инфраструктуры и детского футбола. Эти два направления подлежат обязательному выполнению. Главная цель президентского указа о государственной поддержке футбола - работа на перспективу и на общество, подчеркнул руководитель АБФФ. Геннадий Невыглас напомнил о проблеме оборудования футбольных стадионов системой подогрева полей и освещения. Решения по этим вопросам принимались многократно, но в настоящее время только 6 арен имеют подогрев, а освещение - 9 стадионов. Естественно, что болельщики, для которых, собственно, и существует футбол, выражают обоснованное неудовольствие. Особое внимание, по мнению Геннадия Невыгласа, клубы должны уделять подготовке резерва - основе основ, без чего у белорусского футбола не будет перспектив. В прошлом году в этом направлении было сделано немало, в частности, на первичном уровне детско-юношеских спортивных школ. Все они охвачены учебно-методическими сборами, обеспечены самыми современными пособиями, в том числе на электронных носителях. Однако совершенствование работы идет медленно, многие, даже имея лучшие мировые наработки, продолжают работать по пахнущим нафталином программам и конспектам. Да кропкі і апошняй коскі ўсё ў прамове - дакладна пра нашага дыр-дыр-эктара і ФК "Шахтар" у апошнія 4 гады.

dyk: А во разам з чарговай канфэрэнцыяй БФФ - і новая інфармацыя. Абавязковае палажэньня ўказа аб пералічэньні 10-ці адсоткаў гадавога бюджэту на дзіцячы футбол і 20-ці адсоткаў на разьвіцьцё інфраструктуры выканалі толькі 5 каманд вышэйшай лігі: БАТЭ, Віцебск, Неман, Дынама Менск і Дынама Бярэсьце. Шахтар - там, дзе і заўсёды: праядаюць усе зборамі, зарплатамі ды прэміяльнымі самім сабе за "якасную працу" і выкананьне нарматываў... Што і было адзначана на канфе. Абавязкі па абсталяваньні стадыёнаў сыстэмамі падагрэву і асьвятленьня выканалі толькі адпаведна 6 і 9 стадыёнаў у краіне. "Будаўік" з асьвятленьнем. А між тым за невыкананьне асобных указаў-законаў сажаць прынята... Рыхтйце сухія пайкі, рабятушкі



полная версия страницы