Форум » Вопросы клубу » Больш за 100 даляраў за пераход братоў Платонавых » Ответить

Больш за 100 даляраў за пераход братоў Платонавых

dyk: У мінулым годзе падчас "прамой лініі" з дырэктарам ФК "Шахтар-Салігорск" на сайце Шахта Салігорск дырэктар клюбу Вадзім Філіповіч на пытаньне пра братоў Платонавых, якія перайшлі ў стан нашага ФК перад стартам ЧБ-2009 з барысаўскага БАТЭ (сэзон-2008 яны правялі на правах арэнды ў мікашэвіцкім "Граніце") адказаў так: [quote]Почему так долго идёт дело о переходе Платоновых. Думаете всё на халяву получать всегда? Потому что дело очень сложное. Наш юрист и мы считаем, что правда на нашей стороне.[/quote] У выніку, як вядома, жаданьне атрымаць гульца без выплаты трансфэрнай сумы абярнулася неабходнасьцю заплаціць за Дзьмітрыя і Паўла Платонавых, па ацэнках мэдыяў, каля 110 тысяч даляраў (ці эўра). Адкажыце калі ласка, ці некампэтэнтнасьць дырэктара ФК "Шахтар Салігорск" і юрыста з структуры клюба, якія сваімі дзеяньнямі нанесьлі нашаму ФК такія сур'ёзныя эканамічныя страты, была якім-небудзь чынам наказана? Якія наогул пасьледвалі крокі ў дачыненьні фігур, віноўных у растраце такой велізарнай сумы грошаў? Скажыце калі ласка, чаму было прынята рашэньне аб прыняцьці футбалістаў у каманду, калі да канца былі не высьветлены ўсе юрыдычныя пытаньні іх статусу? У Салігорску пануюць меркаваньні, што ёсьць вялізная верагоднасьць, што такім мэтадам некаторыя людзі зрабілі гэтак званы "адмыў грошаў" (думаю, падрабязна распавядаць пра схемы і пра то, што гэта такое Вам не трэба). Ці ня трэба, на Ваш погляд, для высьвятленьня ўсіх нюансаў панесеных футбольным клюбам велізарных растрат зьвярнуцца ў праваахоўчая структуры краіны (аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, камітэт дзяржаўнага кантролю ці іншыя)? Бо ў выніку атрымліваецца, што грошы, якія зараблялі галоўныя спонсары каманды - амаль 20 тысяч супрацоўнікаў прадпрыемства "Беларуськалій" - былі, з пункту гледжаньня здаровага сэнсу, па-сутнасьці ў адно імгненьне выкінуты на сьметнік* парай чалавек, якія, хутчэй за ўсе, за свае дзеяньні не панесьлі ніякай адказнасьці. * - ФК БАТЭ Барысаў наадварот зарабіла гэтыя грошы. Дзякуючы, у першую чаргу, юрыдычнай кампэтэнтнасьці супрацоўнікаў барысаўскага клюбу.

Ответов - 1

ARTHUR72QAS: Вулкан Старс сайт для начинающих игроков в сфере игровых автоматов и популярных Онлайн казино с выводом денег, здесь https://wulcanstars.company/ я смог научится играть на многих автоматах и понял какие есть стратегии для выигрыша, обзоров тут не мало и каждый полезен и тем кто хочет начать играть советую заглянуть на этот сайт!



полная версия страницы