Форум » Вопросы клубу » Прапанова "Граніту" здаць гульню ў апошнім туры ЧБ-2009 » Ответить

Прапанова "Граніту" здаць гульню ў апошнім туры ЧБ-2009

dyk: Пракамэнтуйце калі ласка чуткі, якія ўсё больш набіраюць моц апошнім часам. Думаю, для самога ФК, калі ён цэніць імя НАШАГА КЛЮБУ, існуе неабходнасьць распавесьці сваім заўзятарам, што называецца з першых рук, пра інфармацыю, прыведзеную ніжэй. Людзі ў Менску і Салігорску абмяркоўваюць такую інфармацыю. Нібыта перад гульнёй апошняга туру ЧБ-2009 Граніт Мікашэвічы - Шахтар Салігорск на той момант галоўны трэнер нашай каманды Аляксей Вергяенка праз сваіх людзей ці нават пэрсанальна прапаноўваў брамніку мікашэвічцаў - у былым галкіперу ФК "Шахтар Салігорск", а адпаведна і былому калеге - Ігару Логвінаву прадаць гульню, прапусьціўшы патрэбную колькасьць галоў. "Шахтару" у гэтай гульні для магчымасьці прэтэндаваць на бронзу (трэцяе месца ў чэмпіянаце) трэба было абавязкова перамагаць "Граніт". Пікантнасьці моманту дадае і той факт, што ў інтэрвію пра вынікі сэзону карэспандэнту газэты "Прессбол" Уладзіміру Пірагу Аляксей Вергяенка вымушаны быў адказваць на пытаньне, ці не спрабавалі дамовіцца нейкім чынам з "Гранітам", каб дасягнуць патрэбнага выніку. [quote]— Договориться с “Гранитом” не пробовали? — А вы могли бы с ним договориться?.. Что, у них нет премиальных, спортивной злости? И вообще, даже не пытался бы заниматься такими делами. Знаю одно: в той ситуации сделал все, что в моих силах. Поэтому могу честно смотреть в глаза ребятам. И нашим болельщикам.[/quote] Такім чынам, хутчэй за ўсе, і некаторым прадстаўнікам беларускіх мэдыяў вядома інфармацыя пра магчымы факт звароту асобаў, зьвязаных з трэнерам Вергяенкай, да брамніка каманды "Граніт" Ігара Логвінава з мэтай дабіцца патрэбнага выніку гульні злачыннымі спосабамі. Яшчэ што больш дзіўна, такія чуткі ўзьніклі пасьля незабесьпячэньня "патрэбнага выніку". Вядома, што доказаў гэтай інфармацыі ніякіх няма і яны могуць быць здабыты толькі з дапамогай спэцыяльна арганізаванага дасьледваньня. Ці плянуеце Вы правесьці такое дасьледваньне? Пракамэнтуйце калі ласка сытуацыю.

Ответов - 0



полная версия страницы