Форум » Вопросы клубу » КЧС-2011 » Ответить

КЧС-2011

dyk: Патлумачце калі ласка пазыцыю ФК па ўдзелу ў розыгрышы Кубка Чэмпіёнаў Садружкасьці і краінаў Балтыі. Чаму спачатку было прынята рашэньне ня ўдзельнічаць у турніры, але пад націскам старшыні федэрацыі футболу спадара Нявыгласа яно было зьменена? Як успрыняў трэнерскі штаб каманды такое рашэньне і ці прымалі трэнеры ўдзел у яго прыняцьці? Ці не пашкодзіць КЧС-2011 падрыхтоўцы да сэзона, у якім перад Шахтаром пастаўлены найвышэйшыя задачы - завалодаць тытулам чэмпіёнаў краіны? Ці дырэктар ФК не стане з-за сваёй мяккай пазыцыі ў гэтым пытаньні асобай, якая перашкодзіць камандзе выканаць галоўную задачу сэзону-2011? Дзякуй загадзя за хуткі адказ :)

Ответов - 0



полная версия страницы