Форум » Off-топ - футбол » Ставачкі на футбол » Ответить

Ставачкі на футбол

dyk: Дык на што ставім? І як посьпехі на букмэкерскім фронце? Стратэгіі ставак, даварнякі, 100%, канторы, параўнаньні кэфаў, асабісты дасьвед і г.д. пішам сюды.

Ответов - 75, стр: 1 2 3 All

Jo: Перанёс вашы прагнозы па адрасу SolshahtaTOTO.

Ыуен: Бардза дзянькую, пане! З мяне тэлефон!

Jo: Выстаўляй ляшча, нясу піва..


Ыуен: Аніводнага ўжо не засталося, так, дробязь розная ў рэфрыжаратары.

Jo: Разамнемся. У 14:40 па Ладу Тотэнхэм - МанСіці. Мяркую ювеліры здуюць прыкладна 1:3.

Jo: Пасьля 1-ага тайма: падобна, што я пагарачыўся.

Jo: Прагноз БАТЭ - Марыціму 2:1

dyk: Колькі грошаў ставіш на 1?)

Jo: 20 000 паўнавартасных рублёў РБ супраць 10 "зялёных". ?

dyk: Nejki kurs stromny))) Betfair dae 2,14 - 4 - 3,4. Dy i nejak suprac` BATE stavic` nia hochacca. Shto za intares?)

Ыуен: БАТЭ - Марыціму 2:2.

Jo: dyk, Betfair dae 2.14, a ja z' men's', nedze 1.5, tabe vyhodnej!.. Ty prosta lic'y sjabe buk-kantoraj. Intares, kali vyjhraes', moz'as' u'klas'ci u' banernuju spravu. Vun' Ыуен jau'na pa Betfairu aryentuecca..

Ыуен: Ыуен арыентуецца па сваіх мазгах. Бруге - Паліцаі 2:1 Вільярэаль - "Дняпро" 3:2

Jo: Малойца Ыуен адзін у дзюбачцу!

dyk: Jo пишет: tabe vyhodnej! ага, а як жа потым балець за іх? Хаця ў іншым выпадку калі выляцяць, дык хоць грошы зьявяцца ад футболбных ставак))) 3-0, канешне, нечакана. 2:1 - з Маккабі было нават горш. Ну, а за Дняпро ўжо раней нарадаваліся :)

Jo: Нечакана - вельмі прыжымісты амерыканец... Не-е. Ўсё ж такі ты трусаваты беларус. А Ыуен - малойца.

Ыуен: Не, гэта паліцаі малойцы! Я не пры чым! Хаця я іх аб гэтым не прасіў...

dyk: Jo пишет: Нечакана - вельмі прыжымісты амерыканец... Не-е. Ўсё ж такі ты трусаваты беларус. На Марыціму ставіць адмаўляюся. Трэба лепш эўраачкі зарабляць, а не капейкі))) Хаця для разгортваньня банэрнай справы магу і паўдзельнічаць) На дабравольна-прымусовых пачатках)))

Jo: dyk, да гэта ўсё жарты, спадзяюся, ты не крыўдуеш... Мы тут таксама адгарланілі за БАТЭ на ўсю, а перад тым яшчэ Азаранка выйграла ў Манрэалі... Адзін мой знаёмы, начытаўшыся жоўта-чорных старонак, паставіў на 2:1 (кф=7,7), адпаведна - ўляцеў, цяпер праходу няма,пры кожнай сустрэчы папракае мяне гэтым прагнозам. А я сам хацеў паставіць па-тваёй dyk парадзе на пабеду гаспадара, дарэчы ўпершыню, я ў букаў яшчэ не быў, нават не заглядваў.. Дый не пасьпеваў, хацелася гульню адпачатку бачыць...

Librw: Jo пишет: я ў букаў яшчэ не быў, нават не заглядваў Подожди пока Форлан не начнет играть

dyk: Jo пишет: я ў букаў яшчэ не быў А якія зараз у Соліку канторы наогул ёсьць?

Jo: dyk пишет: А якія зараз у Соліку канторы наогул ёсьць? А Бог яго ведае... ёсьць недзе на Зайцавым рынке, былы Камушэк Леніна 25, ФЭСТ... Як-небудзь прайдуся. Йэх, рызаканем! Франс - Беларусь 1:1.

dyk: Jo пишет: Йэх, рызаканем! Франс - Беларусь 1:1 Чым рызыкуеш? :)

Jo: Паспрабую пасьпець у букаў зафіксавацца.

Jo: dyk, хадзіў сёньня, - не працуюць, дзьверы зачынены (Леніна 25). Яшчэ ёсьць трошкі часу..

dyk: Дык ці паставіў?

Jo: dyk пишет: Дык ці паставіў? Карацей, дарма я ламіўся да букаў на Леніна 25, там ужо засяляецца Росбанк, таму, відаць, усіх "няпрофільных" павыганялі... Беларусь - Румынія, ў "Алімпе" (ГД Галярэя 2пврх) на 1 кф=2,5. Гэта стаўка, каб заўзелася, па dykавай сістэме, а вось мой прагноз услых лепей не казаць... Не падабаецца мне прадматчавыя заявы і ўся гэтая эйфарычная мітусьня, Штангіны тырады пра склад каманды і г.д. Цьфу..цьфу..цьфу.. Зрэшты мне больш за маладзёжку баліць, хлопцы загналі сябе ў цяжкае становішча, дый ня ўсё цяпер ад іх залежыць. Тут я ні ставіць ні прагназаваць ня буду.

dyk: Маладзёжка праціснулася ў плэй-оф

Jo: Маладзёжка з такой гульнёй і маральна-валявымі якасьцямі можа й ня рыпацца. Скоты - вось прыклад для перайманьня, што ім было трэба зрабіць у дзвух гульнях - усё зрабілі! Я расчараваны.. А нацыянальная, дзякуй Богу, выкруцілася, нічыя з румынамі - гэта зусім нядрэнна. Хаця стаўка не згуляла.. На нічыю кэф быў вышэй, здаецца 3,4. PS А яшчэ ХК Шахта вельмі нечакана нацягнула Юнацтва ў гасцях! Гэта абнадзейвае на цікавы АЧБ.

Jo: Марафон: Беларусь - Албанія на Х кф = 3,8.



полная версия страницы