Форум » Off-топ - футбол » Нацыянальная зборная Беларусі » Ответить

Нацыянальная зборная Беларусі

dyk: Абмеркаваньне гульняў нацыяналкі (маладзёжкі і іншых зборных Беларусі) і арганізацыя падтрымкі яе салігорскімі заўзятарамі. "ОлЕ-олееееЕ!!! Беларусь Жыве!" http://b-12.by/index/0-10 - Фан-клуб зборнай "Б-12" - Падтрымка нашай каманды. Далучайся!

Ответов - 168, стр: 1 2 3 4 5 6 All

dyk: 13 і 14 лістапада гуляюем з Саўдаўскай Аравіяй у Дамаме, 18 - з Чарнагорыяй у Падгорыцы. Чытаў ПБ і даведаўся, што 13-га плянуецца гульня другіх нумароў зборных (не маладзёжак!), а 14-га - першых. Нейкі перадавы сусьветны досьвед укараняецца. Раней такога не сустракаў яшчэ.

dyk: На борт с этой целью поднялись 23 игрока: Юрий Жевнов, Антон Амельченко, Павел Чесновский, Игорь Шитов, Дмитрий Ленцевич, Сергей Сосновский, Александр Юревич, Максим Бордачев, Сергей Омельянчук, Дмитрий Верховцов, Александр Мартынович, Александр Кульчий, Николай Кашевский, Тимофей Калачев, Сергей Кривец, Филипп Рудик, Сергей Кисляк, Михаил Афанасьев, Дмитрий Щегрикович, Леонид Ковель, Виталий Родионов, Сергей Корниленко, Вячеслав Глеб. (с) ПБ Выдзелены футбалісты, гуляўшыя раней за салігорскі Шахтар. 11 - з чэмпа Беларусі (6 - з БАТЭ). 12 - легіянэраў.

dyk: http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=24842&sn_cat=40 - пішуць, што па інфе з БФФ, Штанге застаецца яшчэ на 2 гады. Тым часам другі склад зборнай прайграў другому складу саўдаў 1-2 (Верхаўцоў). Cклад быў такі: Саудовская Аравия-Б — Беларусь-Б — 2:1 13 ноября. 17.30. Даммам. Стадион «Prince Mohammad Bin Fahd Bin Abdulaziz». 950 зрителей. Голы: 1:0 - (45+1). 2:0 - (57). 2:1 - Дмитрий Верховцов (77). Беларусь: Антон Амельченко, Филипп Рудик (Игорь Шитов, 46; Сергей Омельянчук, 70), Дмитрий Верховцов, Александр Мартынович, Николай Кашевский (к), Михаил Афанасьев, Сергей Кисляк, Дмитрий Щегрикович, Сергей Кривец (Сергей Корниленко, 70), Вячеслав Глеб, Леонид Ковель. Предупреждения: (65) – Кисляк (52). (с) http://www.football.by/news/20620.html Заўтра - гульня першых зборных.


dyk: Кошыкі да лёсаваньня зборных на Эўра-2012: 1 - 1 ) Spain 39'964 2 ) Germany 38'294 3 ) Netherlands 37'821 4 ) Italy 35'838 5 ) England 34'819 6 ) Croatia 33'677 7 ) Portugal 33'226 8 ) France 32'551 9 ) Russia 32'477 2 - 10 ) Greece 31'268 11 ) Czech Republic 30'871 12 ) Sweden 30'695 13 ) Switzerland 30'395 14 ) Serbia 29'811 15 ) Turkey 29'447 16 ) Denmark 29'222 17 ) Slovakia 28'228 18 ) Romania 28'145 3 - 20 ) Israel 28'052 21 ) Bulgaria 27'198 22 ) Finland 26'827 24 ) Norway 26'210 25 ) Republic of Ireland 25'971 26 ) Scotland 25'646 27 ) Northern Ireland 24'518 28 ) Austria 24'381 29 ) Bosnia-Herzegovina 24'365 4 - 30 ) Slovenia 24'221 31 ) Latvia 23'303 32 ) Hungary 23'048 33 ) Lithuania 22'071 34 ) Belarus 21'515 35 ) Belgium 21'426 36 ) Wales 21'274 37 ) F.Y.R. Macedonia 19'409 38 ) Cyprus 18'791 5 - 39 ) Montenegro 18'751 40 ) Albania 18'319 41 ) Estonia 17'792 42 ) Georgia 15'819 43 ) Moldova 15'734 44 ) Iceland 15'404 45 ) Armenia 15'164 46 ) Kazakhstan 14'730 47 ) Liechtenstein 13'581 6 - 48 ) Azerbaijan 13'500 49 ) Luxembourg 11'872 50 ) Malta 11'517 51 ) Faroe Islands 10'620 52 ) Andorra 9'197 53 ) San Marino 7'783 Няма ў сьпісе Украіны (19-я, 28133) і Польшчы (23-я, 26620). Лёсаваньне - у Варшаве 7 лютага 2010.

dyk: ... , Славакія, Аўстрыя, Беларусь, Казахстан, Сан-Марына?)

Dembel80: Хорватия, Румыния, Болгария, Беларусь, Грузия, Андорра. Только так есть шансы на достойное место.

dyk: А якое месца лічыцца дастойным? Як наконт варыянту Нямеччына, Чэхія, Ірляндыя, Беларусь, Чарнагорыя?

Phantom: dyk пишет: Як наконт варыянту Нямеччына, Чэхія, Ірляндыя, Беларусь, Чарнагорыя?жесть... я за! Наши все равно просрут, а так хоть будет на кого посмотреть. ))

Jo: Цікава, а якім вам бачыцца далейшы лёс Штанге? І вашы прапановы. Па мне дык, па-першае, старшыню АБФФ у адстаўку, таму што высокія планы зыходзілі ад яго і Бэрндта ён браў. Планы не выкананы, трэба адказваць, хоць ты і вельмі добры дзядзька. Гэта выхаваўчая мера для наступных... Па-другое, пад германца стварыць пасаду нейкага галоўнага мэнеджэра зборнай, а то і ўсёй АБФФ. Немцаў у нашай краіне слухаюць, як нікога, а гэты ўжо сёе-тое зрабіў, арганізацыйны рух наперад ёсць. А, па-трэцяе, хэдкоўч нац. зборнай зыходзячы ад колькасці грошай.., мне хацелася б дарагога і замежнага, і каб імя было... Марыцца.

Dembel80: Уже много раз "прошло" - Штанге хорош как менеджер. Я бы его главой федерации поставил. А тренера надо менять, не верю я в тренерский дар этого немца. dyk, достойное место - третье. Про выход я даже не думаю, ибо видя наших "лидеров" на поле, Глеба и Кутузова, мне плеваться хочется. Нх с Крыма! ))

Jo: Забыў падзяліцца уражаннямі ад двух таварнякоў зборнай. Вынік быў мною чакаемы: адно ачко з шасці, нават магло быць горш. Тое, што выбралі і з'ездзілі ў гэтыя паўднёвыя краіны, правільна і карысна, ў гэтым Штангу падтрымліваю. Гульцы нашы - раз'е..і, вецер і ў галаве і ў дупе, асабліва, калі паглядзеў відэа з Падгорыцы. Dembel80 пишет: ...Штанге хорош как менеджер. Я бы его главой федерации поставил. А тренера надо менять, не верю я в тренерский дар этого немца. Я б таксама паставіў, але гэтага не будзе... І раставацца-крыўдзіць яго не хацелася б. А-ля Хэнлан...

dyk: Манагерамі нашы самі любяць быць. Замежніка паставіць кіраўніком федэрацыі? Гэта сапраўды неверагодна ў нашай рэчаіснасьці. Хоць Штанге быў бы і добрым кандыдатам на гэтую пасаду (рускую б падцягнуў для гэтага нарэшце!). А звальняць трэнераў пасьля аднаго цыклу - гэта амаль як дзейнасьць Чыжа ў Дынама. Байдачнага ўжо выгналі, як непрымальнага, неяк раптоўна... Хоць і па Штанге ёсьць шмат пытаньняў як да даволі дэмагагічнага дзядзькі, які зразумеў як сябе тут паводзіць і плыве па мэйнстрымавай пракіраўнічай хвалі. Jo, дарагога і замежнага - гэта Скалары?))) Назаві імёны, прыхільнасьць на каторых маеш. Цікава было б даведацца. Каго з беларусаў на трэнерскую пасаду бачыце магчымым кандыдатам?

Jo: dyk пишет:...Jo, дарагога і замежнага - гэта Скалары?))) Назаві імёны, прыхільнасьць на каторых маеш. Цікава было б даведацца.Каго з беларусаў на трэнерскую пасаду бачыце магчымым кандыдатам?Тутэйшых пакуль не бачу. Скалары ніколі мне не падабаўся. За апошняе паўгоддзе звярнуў увагу на Біліча і вось зараз на Трапатоні... Як вам, дарэчы, ўся гэта сумятня з ірландцамі, Анры, Хансанам і ФІФА? Асобнай галінкі ў нас, каб аб гэтым пагаварыць, я не знайшоў.

Librw: Jo пишет: Як вам, дарэчы, ўся гэта сумятня з ірландцамі, Анры, Хансанам і ФІФА? Асобнай галінкі ў нас, каб аб гэтым пагаварыць, я не знайшоў. Время Нетто ушло, футбол - большие деньги , коих достигают любыми способами. Но как же жаль ирландцев ! Я бы их с большим интересом наблюдал на чемпионате, чем этих гандбольных эстетов. Где ирландцы, там как минимум заряженность на борьбу.

Jo: Dembel80 пишет:...Штанге хорош как менеджер. Я бы его главой федерации поставил. А тренера надо менять, не верю я в тренерский дар этого немца... Не сбылося, застаўся Берндт яшчэ на 2 гады. А Нявыгласа нават і не думалі зкінуць... Беларусь - краіна стабільнасці!

Dembel80: Пошли они все на хер....

dyk: На герр.

Phantom: dyk пишет: На герр.На Германию!

dyk: Апытанка па сайце ПБРЕЗУЛЬТАТЫ ОПРОСА "Как вы восприняли продление контракта с Берндом Штанге на посту главного тренера сборной Беларуси?" С восторгом 6%, 263 Как должное 32%, 1511 Равнодушно 28%, 1337 С сожалением 20%, 957 С возмущением 14%, 637 В опросе приняло участие 4705 человек Такім чынам, ухваляюць рашэньне БФФ працягнуць кантракт са Штанге 38%, абсалютна пабарабэлі гэтая навіна 28%, не задаволены 34%. Шмат што значыць уменьне языком малоць правільна і па ветру! "Штазі" хуле)))

dyk: http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=25270&sn_cat=37 - Пра падтрымку нашых каманд (у тым ліку і зборнай па футболе) беларускімі заўзятарамі.

dyk: Групы кваліфая да эўра-2012 у Польшчы/Украіне A - Germany, Turkey, Austria, Belgium, Kazakhstan, Azerbaijan B - Russia, Slovakia, Rep. Ireland, Macedonia, Armenia, Andorra C - Italy, Serbia, North. Ireland, Slovenia, Estonia, Faeroe Isl. D - France, Romania, Bosnia, Belarus, Albania, Luxembourg E - Netherlands, Sweden, Finland, Hungary, Moldova, San-Marino F - Croatia, Greece, Israel, Latvia, Georgia, Malta G - England, Switzerland, Bulgaria, Wales, Montenegro H - Portugal, Denmark, Norway, Iceland, Cyprus I - Spain, Czech, Scotland, Lithuania, Liechtenstein Дарэчы ўкраінцы сьпецыяльна дзень абіралі? О_о

Jo: Ну шшо, падабаецца група? Здаецца нармалёва, шмат знаёмых толькі. Цяпер цікава які каляндар гульняў будзе. ІМНО лепей бы пачаць з Люкса ў Гомлі. Групы А і С нічо так сабраліся... А Рашы па-мойму ахрэненна падвязло!

dyk: А што тут казаць зараз? Група як група. Тры знаёмых. У адным з цыклаў гралі з Румыніяй, Албаніяй і Люксамі. Яшчэ б Галяндыю і Славенію, здаецца, ваашчэ б Дзень Сурка быў. Чакаем восені. Можа, ЭВМ каго для зборнай выгадуе :) Ну, і як сказаў Штанге: «Францию тоже ни в коем случае нельзя недооценивать». Жжот таварыш)))

Jo: Ну гэта ён можа, каб толькі потым зноў пра маленькага сабачку не давялося ўспамінаць. Лічу, каштоўна тое, што камрад Штанге мае няхай старадаўні ГДР-аўскі, але ўсё ж такі вопыт гульняў з Пранцузіяй.

dyk: Бернд Штанге огласил список игроков, вызванных на учебно-тренировочный сбор в Турцию с 28 февраля по 4 марта и на товарищеский матч против сборной Армении, сообщает bff.by. Вратари: Юрий Жевнов(«Москва»), Антон Амельченко («Москва»), Сергей Веремко («БАТЭ», Борисов). Защитники: Игорь Шитов («БАТЭ», Борисов), Дмитрий Верховцов («Вентспилс», Латвия), Сергей Сосновский («БАТЭ», Борисов), Александр Юревич («БАТЭ», Борисов), Максим Бордачев («БАТЭ», Борисов), Ян Тигорев («Металлург», Запорожье), Дмитрий Ленцевич («Богемианс», Прага), Александр Мартынович («Динамо», Минск), Дмитрий Молош («Сибирь», Новосибирск), Сергей Омельянчук («Терек», Грозный). Полузащитники: Тимофей Калачев («Ростов»), Александр Кульчий («Ростов»), Сергей Кривец («Лех», Познань), Сергей Кисляк («Динамо», Минск), Александр Глеб («Штутгарт»). Нападающие: Виталий Кутузов («Бари», Италия), Вячеслав Глеб («Шаньхай Шеньхуа», Шанхай), Сергей Корниленко («Зенит», Санкт-Петербург), Виталий Родионов («БАТЭ», Борисов), Леонид Ковель («Сатурн», Раменское).

Kra: только легионеры, да и игроки Динамо и Батэ основные...на остальных,пох

Librw: Время экспериментов для Штанге закончилось. Нужно часть вины за возможные поражения переложить на игроков, которых привлекал бы любой другой тренер.

dyk: 2 чэрвеня гуляем са швэдамі ў Менску.

dyk: Беларусь — Армения — 3:1 (0:0) ГОЛЫ: 1:0 — Путило, 59. 1:1 — Пачаджян, 60. 2:1 — А.Глеб, 74. 3:1 — Родионов, 86. Как сообщает официальный сайт Ассоциации «Белорусская федерация футбола», наша сборная начала матч в таком составе: Беларусь: Веремко — Шитов, Сосновский, Д.Ленцевич, Юревич — Т.Калачев (к), Тигорев, Кисляк, Кривец, А.Глеб — Корниленко. Запасные: Амельченко, Верховцов, Мартынович, Путило, В.Глеб, Родионов, Ковель. Первый тайм прошел в равной борьбе, хотя ближе к успеху были белорусы. Во втором тайме тренеры произвели ряд замен, а на исходе часа игры минский динамовец Антон Путило заставил Романа Березовского капитулировать. Правда, буквально тут же армяне сравняли счет — удар Самвела Мелконяна наш вратарь парировал, однако первым на добивание успел Левон Пачаджян. В оставшееся до финального свистка литовского арбитра Аудрюса Жуты время преимуществом владели подопечные Бернда Штанге. И воплотили свой перевес в голы: на 74-й и 86-й минутах экс-капитан нашей сборной Александр Глеб и форвард БАТЭ Виталий Родионов заставили Березовского еще дважды достать мяч из сетки.

Jo: Як заўсёды у пачатку сезону "падаем вялікія надзеі".. Шкада Карніла не адзначыўся.

dyk: ПБ пра гульню Беларусь - Арменія - 3:1: Понадобился пятый капитан ТМ. Глядя с трибуны. Тайна четырех капитанов ТМ. Мнения тренеров. Шанс для молодежи ТМ. Александр Глеб: я пойму выбор ребят Склад Беларусі: Веремко - Шитов, Сосновский (Мартынович, 46), Ленцевич (Верховцов, 87), Юревич - Кисляк, Тигорев (В.Глеб, 56) - Калачев (к), А.Глеб (Ковель, 87), Кривец (Путило, 46), Корниленко (Родионов, 56). ГОЛЫ: 1:0 — Путило (Калачёв, 58). 1:1 — Пачаджян, 59. 2:1 — А.Глеб (В.Глеб, 73). 3:1 — Родионов (В.Глеб, 85). Цімоха ўпершыню быў капітанам зборнай. Маладзёжка ў таварыскай сустрэчы перамагла Расею 1:0 БЕЛАРУСЬ: Гутор — Матвейчик (Савостьянов, 89), Филипенко, Гайдучик (Карпович, 58), Витус (Матвеенко, 59) — Драгун (Политевич, 85), Сиваков (к) (Букаткин, 84) — Гордейчук (В.Юрченко, 83), Воронков, Рекиш — Скавыш (Ясинский, 46). Запасной: Гомелько. Тренеры: Георгий Кондратьев, Игорь Ковалевич, Олег Сыроквашко. ГОЛ: 1:0 — Рекиш (69, пас — Гордейчук). Ні ў нацыяналцы, ні ў маладзёжцы цяперашніх шахтароў не было.

dyk: Игроки сборной Беларуси перед квалификацией Евро-2012 проведут четыре спаррингаСборная Беларуси по футболу перед началом отборочного турнира чемпионата Европы-2012 проведет четыре матча. Об этом сообщил сегодня журналистам главный тренер нашей команды Бернд Штанге, передает корреспондент belta.by. По словам немецкого специалиста, ударный цикл из трех контрольных матчей подряд запланирован на конец мая - начало июня. В последние дни весны в период с 26 по 30 мая намечается два спарринга с участниками чемпионата мира-2010, причем на их полях. А 2 июня белорусские болельщики смогут увидеть в Минске игру против шведской дружины. Заключительный спарринг перед стартом евроквалификации пройдет 11 августа вдали от родины - скорее всего, в гостях у сборной Черногории. Бернд Штанге отметил, что эта встреча станет генеральной репетицией перед первой игрой отборочного цикла Евро-2012 в группе D в Париже против французской дружины (3 или 4 сентября).

dyk: Стали известны спарринг-партнеры национальной сборной Беларуси Между футбольными федерациями Беларуси и Гондураса, а также Южной Кореи достигнута договоренность о проведении товарищеских матчей национальных сборных. Оба матча пройдут в Австрии. Игра Беларусь - Гондурас состоится 27 мая, поединок Беларусь – Южная Корея назначен на 30 мая. На данный момент национальная сборная Гондураса занимает в рейтинге ФИФА 35-е место, сборная Южной Кореи – 53-е. Обе дружины летом примут участие в чемпионате мира в ЮАР. Гондурас сыграет в группе с Испанией, Швейцарией и Чили, а Южная Корея с Аргентиной, Нигерией и Грецией.

Ыуен: Іхнія гандурасы гуляцьмуць з нашымі гандурасамі! На таварыскіх сустрэчах нашыя мацнейшыя, але на адборачных - нашыя натуральныя гандурасы.

Jo: Пласа болей не запрашаюць..

dyk: Загандурасілі 2-2. Пуціла дзьве банкі паклаў.

dyk: Гульня з Гандурасам 27 траўня ў Аўстрыі (1,27 ГБ). З Карэяй 30-га ў Аўстрыі (1,23 ГБ).

dyk: Cа швэдамі 0-1 (1,35 ГБ). Пра паход на футбол заўзятара і галоўнае ўражаньне піша Шчурко ў ПБ - "Мусор".

Jo: dyk, калі я правільна зразумеў на ЛК, пакінуўшы гэты форум Demonaz накіраваўся ў Парыж? Помніцца ён добра здымаў, спадзяюся фоткі мы ўбачым.

dyk: Jo, так, паехаў. Будуць і фоты. Дарэчы перадаў яму з Пагонькай швэдары хакейныя, што да Алімпіяды рабілі. Так што трэ спадзявацца, каб іх афіцыйная дэлегацыя не забараніла апрануць на гульню))), ды пабачым у прамым эфіры Дземаназа з шалікам Шахты ды з Пагоняй на грудзях

Jo: Па-добраму зайздрошчу Demonazу і тым логаўцам, што пабывалі ў той вечар на парыжскім стадыё. Ўспамінаў будзе на ўсё жыцьцё! Сам не бачыў, але судзячы па каментах на ПБ нехта нават трапіў у ТВ кадр? Вынік гульні проста выдатны, самае цяжкае цяпер "не зьніжаць планку"... А вось маладзёжка засмуціла, нават сапсавала настрой. Як можна гэтак нядбала аднесьціся да важнейшага матчу?! Ўжо даўно мяне вельмі раздражняе спакойнасьць Кандрацьева ў вырашальныя часы гульняў. Не разумею я такой манеры, лічу яе шкоднай. І яшчэ з галавы не зыходзіць думка: "А як бы Балановіч згуляў у зборнай на сваім правым фланзе?"

Ыуен: Засталося спадзявацца на нічыю скатланцаў з алеманамі з адначасовай нашаю перамогаю над Раўшанамі.

Demonaz: Так,быў на сектары,было супер! Але служба бяспекі не дазволіла пранесці камеру на стадыён. Наконт Пагоні ніхто з АБФФ нічога не казаў,але швэдары выклікалі захапленне у тых,хто нас у іх бачыў.

Jo: Усё ж нашы нацыянальныя колеры выглядаюць і чульліва і шыкоўна..

Ыуен: Пранца мабыць толькі даведалася пра нашыя сапрўдныя нацыянальныя колеры.

Jo: Ыуен пишет: Пранца мабыць толькі даведалася пра нашыя сапрўдныя нацыянальныя колеры. Дык іхнія ж таксама былі пад Грунвальдам, павінны памятаць, калі гісторыю вучылі...

Ыуен: Чорных пад грунвальдам не было... Але мо й былі ў якасьці грумаў...

Librw: Demonaz пишет: Так,быў на сектары,было супер! А что там в пластиковой бутылке нолито ?

Demonaz: наши на стад де франс) ЗЫ Публикуется без разрешения фотографируемого) ЗЫЫ Librw,В бутылке банально вода питьевая)) весь алкоголь в сумках был и был выпит по пути к стадиону и непосредственно возле него.

Librw: Панорама стадиона потрясает...

Jo: Так, стадыён грандыёзный! З гэтай кропкі не ўся паляна праглядываецца?

Demonaz: каб не краты па перыметру сектара,то ўсе было б бачна)

Jo: Demonaz, раскажы, як дабіраліся, дзе жылі, пра горад - пра французаў... Ну й пра футбольны матч...

Librw: Про выпивку... Что там пьется желтое на фото ?

Demonaz: Дык у мяне цяжкасцяў з дабіраннем (самалет да Парыжу) ды жытлом (гатэль на здымку дарэчы) не было) Усё ўваходзіла ў кошт паездкі (ад АБФФ) Парыжане..парыжане яны розныя,моцна адчуваецца наплыў арабаў ды афрыканцаў (па нашаму - неграў ),парыжанкі ў большасьці сваёй непрывабныя ды асэксуальныя,карацей кажучы адваротнапрапарцыянальны нашым дзяўчатам , вулачкі старога Парыжу вузкія з аднабаковым рухам.шмат парыжан карыстаюцца скутэрамі,роварамі ды кампактнымі аўтамабілямі.Гістарычныя помнікі канешне ўражваюць,вельмі прыемна здзейсніць мары ды пабачыць Эйфелеву башню,Нотр-Дам,Трыумфальную арку.. Харчавацца ды ўжываць алкаголь можна на любыя грошы..піва ад 1,5 Еўра/0,5л,віно ад 2,5 за 0,7л,кілаграмовае смажанае цыпляня 6 еўра.хлеб ад 1,2 Еўра.Карацей пад'есці можна ад 7 Еўра. Персанал гатэля - амаль усе афрыканцы,глядзіш на прыбіральшчыцу і не разумееш,на якой мове з ёй размаўляць,бо яе "французская" мова - 1000 слоў у хвіліну ды з афрыканскімі выбрыкамі,а ангельскай яна не ведае.. Што да футбола.Перад матчам вакол стадыёна продаюць піва...шмат піва!ёсць бары,кафэ,ёсць проста піва на разліў ад знакамітых марак Хайнікен напрыклад са столікамі побач (калі мы падышлі да піўных палатак то прадстаўнік Хайнікена (па-мойму 5 Еўра за 0,5 было) выскачыў перад намі і амаль за руку падвёў да сваёй стойкі і прапанаваў паспрабаваць піва яго канторы.Акрамя піва там можна набыць закуску да яго,дый перакусіць на розны густ і наяўнасць грошаў) Дарэчы хайнікен разлівала прыгажуня-іспанка,якая стала фотазоркай для нашых турыстаў) (ну і я таксама не адмовіў сабе ў жаданні яе сфотаць) на стадыён не дазволілі пранесці фотаапарат(,гэта мамае адмоўнае,што магу пра стад де франс сказаць) пайшоў і здаў яго у спецбудку,дзе і забраў пасля матчу. на выхадзе с нашага сектара прадавалі піва дый закусь да яго,усе можна было пранесці на сектар.праца сек'юрыці не кідалася ў вочы,яны з'яўляліся толькі у самым крайнім выпадку (пару нашых фанаў было вельмі нападпітку,адзін нават павалтузіў нейкага француза,яго забралі сек'юрыці,але праз 5 хвілін зноў быў на сектары калі б яго забраў наш амап...далей працягніце самі) ўвогуле за ўсе дні у Парыжы я не сустрэў аніводнага пэянага француза/араба/негра,а толькі дзвюх п'яных...беласкурых францужэнак))) нашыя былі яшчэ на дыскачэ,але там п'янымі былі літоўка ды аўстралійка ды яшчэ адна дзяўчына,нацыянальнасць якой даведацца не ўдалося) такім чынам атрымоўваецца што пьяных мужчын мы не бачылі)) на сектары было актыўна першы тайм,у другім асабліва не так актыўныя былі да гола,дый але потым панеслася...)) Працяг будзе)) ЗЫ Желтое на фото - пиво))) правда о том,что оно БЕЗАЛКОГОЛЬНОЕ многие узнали уже после матча)) на самом стадионе продается только безалкогольное пиво))

dyk: Мега :) Залью фоты з нашымі колерамі на блог зараз :) З перамогааааааааааааааааааааааааааааай усіх! Адзначаў тры дні. зы Трэба дадаць, напэўна, што за гэты час выпіў 1,5 порцыі віна (порцыя ~50г), піваса ботл. ззы Трэ сёньня дагнацца :) зззы Здымкі з адзначэньня пазьней %) ззззы http://dyk-by.livejournal.com/75289.html - фоткі і відэа ўжо гістарычнай гульні.

Jo: Мда, пра безалкагольнае піва на стадыёнах гэта бомба.. Ня ведаў... Хацелася б гішпанку ўбачыць. dyk, што за мышыныя дозы? У дзень па 50? Бадай таксама які PeterMertes?

dyk: Jo, жыцьцё заморскае нав(м)учыла)))

Ыуен: Гы! Беражлівага і бог беражэ!

Demonaz: вось і гішпанка)

dyk: Пра перамогу - амаль у вершах ;) http://dyk-by.livejournal.com/75578.html Цікава, ці Дзімос-Дземаназ на Румынію ў Пагоні выправіцца і ці прапусьцяць :) Дарэчы, нашы выезьдзюкі на галоўнай старонцы ПБ. А Дземаназ - з фоцікам, паднятым у кагосьці, напэўна.

Jo: Згуляць унічыю з румынамі - добра, а той, хто бачыў гульню, ведае, што вельмі добры вынік. А вось відовішчнасьць гульні нашай зборнай усё горш і горш.. Чуў такую думку: усе ведаюць, што Штанге працуе з нашай зборнай апошні сэзон, але ў той жа час усе аб нечым мараць... А ў румын - класная каманда: і ў абароне заўсёды ўсе на месцы, і ў нападзеньні ёсьць каму й пас аддаць і прафессійна прабіць па варотах. Маладзёжка па-трошку прызвычайваецца да халявы, а гэта для пацаноў вельмі дрэнна. Дарэчы, з трансляцыі па СТВ вынікала, што Няхайчык двойчы атрымаў гарчычнік..

Demonaz: dyk пишет: Цікава, ці Дзімос-Дземаназ на Румынію ў Пагоні выправіцца і ці прапусьцяць :) Жартаўнік ты аднак))) У Люксембург выпраўлюсь у ей лепей) Так,фоцік адабраў у падвыпіўшых нашых,каб паздымаць)

dyk: Мдзя, Пагоня і сапраўды пастрашней Гесса будзе... У Люкс таксама няхілая брыгада салігорскіх выпраўляецца?

Demonaz: Пакуль я адзін))

Demonaz: http://picasaweb.google.com/6583865/RzSftE02?feat=directlink Фото пребывания в Париже. дополню стадионными с других фотоаппаратов позже)

Demonaz: http://picasaweb.google.com/6583865/StadeDeFrance?feat=directlink Фото с сектора (и не только) на Стад де Франс

dyk: о! дзякуй за рэпорт! блін, від як з фанацкага сэктару Дынама. Футбол убачыць амаль немагчыма))

Jo: Мда, трэба таксама куды-небудзь прабіць...

Librw: Jo пишет: Мда, трэба таксама куды-небудзь прабіць... Слуцк ?

Demonaz: dyk пишет: о! дзякуй за рэпорт! блін, від як з фанацкага сэктару Дынама. Футбол убачыць амаль немагчыма)) На самой справе ўсё прадумана там,і ўся паляна як на далоні)

dyk: На фота ўспрымаецца як прыблізна з сэктару 5-6 на Дынама: далёкія вароты амаль зусім не відаць. Цікавая цытата з ПБ ад Кайко: К ничьей хозяева в этот ясный вечер и шли — все девяносто минут. За победой выразительно и явно потянулись лишь однажды, в дебюте, когда двухходовку Кутузова и Корниленко сгубил неточный удар белорусского “казанца”. Мяч плюхнулся в сетку с внешней стороны, и стадион, заполненный на три четверти, возопил громко и протяжно. Впоследствии с аналогичным энтузиазмом почтенная публика исторгнет децибелы еще дважды — оба раза в перерыве, когда Левитан донесет до трибун информацию о выходе кондратьевской “молодежки” в плей-офф и о поражении россиян в матче со словаками. Дзімос, прызнавайся, ці вапіў разам з усімі ў другі раз?))

Demonaz: дык я ведаў вынік ўжо,чаго вапіць?:)

dyk: Demonaz, значыцца вапіў перад стадыёнам? ;)

Jo: Librw пишет: Слуцк ? Львоў, Вільня? А мо Закарпацьце? Я гатовы.. ПС Не ў тэму: ДМн Пуціла - наш беларускі мужык. Першы замовіўшы футболку сваёй краіны.

dyk: Demonaz, добрага падарожжа ў Люкс! Шалік Шахты не запамятуй ;) Трэ годна рэпрэзэнтаваць Салігорск на Люксембургшчыне і Бельгійшчыне))

dyk: Што гэта было?

Jo: Нацыяналка, негледзячы на нічыю з люксамі, незвычайна высока сядзіць. Праўда на іхнюю гульню глядзець ня хочацца, нейкае бясконцае нудло. А вось маладзёжка пацешыла й цікавай гульнёй, й вынікам. Рімлян у накаўт, а самі - на чэмп, малайцЫ! Заўзелі за пацаноў у рознаўзроставай кампаніі, быў і пенсіянер.. усе па заканчэньні раўлі, што ў лясу.. Мне за маладзёжку нешта больш перажываецца..

dyk: І з Албаніяй нудна было? Ніфіга сабе у вас патрабаваньні))

Demonaz: калі каму цікава - фотасправаздача пра выезд у Люксембург тут

Jo: Пісаючы хлопчык уначы.. Незвычайна, ў нас часьцей дзядзенькі... Гляджу прыхільнікаў нашай сінявокай на матчы было зусім небагата. Вільня! Настальжы. Гара Гедэміна, Нярыс, Антокаль, Катэдра, Вострая брама... М-м-м.. Цэпеліны са смажанай цыбуляй, сыр шэтас і рамбінас, вэнджаная камбала і салака, піва і 45-градусная літувішкю, салодкі шакоціс.. Зайздрошчу.

Demonaz: Дык у нас ўжо і пісаючыя дзяўчаты не анамалія) А я ад Вільні чакаў большага..неяк не ўразіла моцна.Але своеасаблівы каларыт адчуў канешне.Літоўкі па-свойму,па-літоўску прыгожыя))

Jo: Літва для мяне лічы малая радзіма. Там дзеўкі назіму на галаву нічога не надзяваюць, завядзёнка такая, насы чырвона-сінія, нязвыкла, але браты-сёстры... Каб не афтопіць скажу, за Штангу заўзець болей не магу, задзёўб.

Demonaz: А мне падабаецца Штанге.У нас такія профі не хутка з'явяцца.Ды і шанцуе яму някісла.Вунь ужо 38 у рэйтынгу ФІФА. Вынік - ёсьць,значыць праца лічыцца добрай. Гэтак жа і пра Шахцёр сёлетні - ну не падабаецца мне гульня каманды,з тых матчаў што назіраў - толькі апошні з БАТЭ болей-меней,і тое хвілін на 25 хапіла - але вынік ёсьць,другое месца,таму працу галоўнага трэнера лічаць добрай. Справа не ў трэнерах/інструктарах..справа ў сістэме,вінцікамі якой яны з'яўляюцца.Калі Нявыгласаў з Філіповічамі пагоняць у карак,а замест іх прыйдуць насамрэч профі,для якіх на першым месцы будуць самарэалізацыя і гонар за дзяржаву,а не набіццё кішэняў, тады і зрушыцца справа.

Jo: Якія прадчуваньні перад матчам? Я дык лічу, што сёньня ёсьць вельмі вялікая верагоднасьць "закругленьня" кар'еры Штанге ў Беларусі. Дай Божа памыліцца!

dyk: Сітко, давай пару пасулей галявых! пс Толькі яму ж Кірэнкіна трэ для гэтага ;)

dyk: што гэта было?

Jo: Калі ты пра лік, так пройгрыш ІМНО проста ўжо напрошваўся. А вось чаму так няздарна гулялі меркаваньняў на форумах дастаткова. Цікавы артыкул Макса Беразінскага на голсбай. Здаецца мне немец не кіруе нашымі гульцамі, таму шта не "разумее" іх. У таварняку з Кіпрам было падобнае. А Байдачны наогул лічыць яго выпадковым балванам... Вось што рабіць далей, ня ведаю.

dyk: я пра лік у апошнюю чаргу пытаў. гульня была - проста феэрыя... дарэчы ці рэгістраваўся хто-небудзь на сайце уефа на квіткі на эўра-2012? Здаецца, да 1 красавіка толькі ё магчымасьць у чаргу запісацца ды чакаць лятарэі.

Demonaz: Я там зарэгены.Чакаю))

dyk: http://en.uefa.com/uefaeuro2012/news/newsid=1614219.html#massive+demand+uefa+euro+2012+tickets Дык што там з Босьніяй?

Jo: Босьня выправілася, а вось на нашых надзеі мала. Вядома ня хочацца "каркаць" перад матчам, па-любому буду заўзець за нашых, але... Ўжо стаўшыя фірмовымі аптымізм і шматслоў'е Штанге перад гульнямі добра-такі раздражняе. Дзякуй яму за карысныя парады ў справе арганізацыі белфутбола... Але зараз пазарэз патрэбны спецыяліст, які паставіць гульню зборнай, навучыць эфектыўна супрацьстаяць моцным камандам і упэўнена праходзіць аўтсайдэраў. ІМНО Бэрндт на гэты момант з'яўляецца для нас тормазам. Я нават перастаў разумець прынцып яго выбара гульцоў у зборную. Магчымасьць з'ездзіць на матч была, але адмовіўся, большай часткай з-за хатніх клопатаў. Спадзяюся відавочцы гульні адпішуцца тут.

Librw: 0:3

Jo: Атрымалася даволі някепская нічыя. Іншы раз мне нават хацелася большага. Як табе, Librw? Пранчукі былі не ў удары. Пацешыла колькасьць і якасьць заўзятараў на стадыёне. Забілі лёгка і далі забіць сабе таксама зусім проста. Наша абарона не спадабалася. Нападаў, па-ранейшаму, проста няма. Непасрэдныя сведкі гульні былі? Чаму ў час гімнаў давіўся сьмехам Насрі? Суняўся толькі са стартавым сьвістком. Папярэдні мой пост застаецца актуальным.

dyk: Таксама перад пачаткам гульні думалася, што будзе гамон... Ціпа албанскага... Але верылася ў лепшае :) Стадыён быў зэ бэст

Ыуен: Быў на стадыёне. Першы тайм уразіў. Другі - , як гэта казаў Вовачка... "вярхі не хацелі, нізы не маглі...". Не маглі і тыя і тыя. Пранца больш фаліла, дарэчы рэферы - мудзель. Каб Бундэс Сітка выпусьціў - быў бы гол. Ён жа ж з перапуду мяняў, каб адцягнуць час. Перад матчам марылі аб нічыёй. У другім тайме мы падздохлі, Пранчукі падціснулі.Якога ражна ён трымаецца за гэтых Глебаў!...

Jo: Ну а які твой вердыкт, Ыуен, як ты кажаш, Бундэсу?

Ыуен: Jo пишет: Ну а які твой вердыкт, Ыуен, як ты кажаш, Бундэсу? Я трохі пісаў крыху вышэй. Увогуле - незалік! Хто б яго куды запрасіў! Яго гэтыя несваечасовыя замены... Стрэлачнік, мля! Цягнік і без яго індзе, але ж потым стрэлачнік - герой дня... Гэтулькі з камандаю, і не навучыць нашых шалапаяў біць па мячы!? А дрыблінгу няхай вучыць ААЭ. Перад адказнымі матчамі не берагчы удзельнікаў зборнай!? Нібы наўмысна ўсё гэта робіцца. Сёньня, калі нашыя, як пранчукі, не будуць хадзіць па полі з задранымі насамі, мо й перамогуць, толькі ж гэта не заслуга стрэлачніка, ці ўвогуле пасажыра! Глядзеў па "Еўраспорту" справаздачу аб матчы. Як фатаграфія з рэтушшу, ці фоташоп. Папешае, рускі каментаж зьявіўся толькі напрыканцы. Падругое, ляпы рэферы на пранчуцкія фалы ўсе выдалены .Атрымалася: каманда майстроў па-майстэрску атакавала, каманда лохаў гераічна абаранялася. Вынік: баявая нічыя!...

Jo: Ура! Люксембуржскі цмок нізвержаны! Мацёрыя афіцыянты і цырульнікі раздзёрты простымі беларускімі футбалістамі ўшчэнт. Ну Бог зь імі... Вынік далі. Але гульня п..ц. Штанге элементарна шкада, яны яго не слухаюцца, ён ніяк не ўплывае на гульню каманды, калі яны не захочуць, нічога наогул не атрымаецца... Што з такой гульнёй рабіць на любым чэмпіянаце? Прабачце, яшчэ адно фе: форма, што за пажарная каманда... Старая форма была нашмат лепш.

Librw: Ситко так и не выпустил гребаный штази. Трубило в этом матче не впечатлил , а Глеб уже давно полумертвый - можно было бы и дать Павлу шанс, наверняка сыграл бы лучше Глеба. Шитов и Бордачев , вырванные из среды БАТЭ (да часто и там), выглядят просто убого. Понравились Калачев, Путило и Омельянчук. P.S. И не надоело ж люксам играть по схеме 1+9,5+0,5 ?!

Jo: А ты зьвярнуў увагу, як люксы апрацоўвалі мяч і як мы? Скажыце дзякуй азербайджанскаму суддзе! Каўказкі сябар дапамог, уяўляю лямант, калі б такі пеналь далі ў наш бок! Мяне такая "гульня" ўжо дастала, нас канкрэтна зьневажаюць. Мы гуляем на авось. І матч трэ было праводзіць недзе ў Віцебску ці Магілёве. Лепшы камент з ПБфоруму ад навапалачаніна Falcao: "Маленькая собачка закусала насмерть карлика)".

Librw: Jo пишет: Лепшы камент з ПБфоруму ад навапалачаніна Falcao: "Маленькая собачка закусала насмерть карлика)". А в матче Фареры - Эстония наоборот - карлик загрыз маленькую собббаачку.

Ыуен: Гэта быў як раз той выпадак, калі выйграла каманда (нягегла), а прайграў трэнер (нягеглы).

Jo: Ыуен, я цябе люблю. Але ў мяне ёсьць і жонка і камплект дзетак. Бляець, чаму прыходзіццам кожны раз апраўдваццв?

Ыуен: Jo Іржаў цэлы ранак! Чаму? Шаноўнае паньства, ёсьць у нас з Jo адзін сакрэт... Які? На тое ён і сакрэт, каб аніхто не даведаўся!

Jo: Мда... Ранак на тое і ранак, што аднаму іржаць, а другому стагнаць... Пацяру.

Ыуен: Я сваё адстагну пасьля абеду.

Jo: Ня ведаю чаму, за нашу маладзёжку лягчэй заўзеецца, чы за нацыянальную. Сёньня пацанам супраць ісландцаў вельмі цяжка прыйшлося ў Даніі на чэмпіянаце. Але выдзюжылі і выдзярлі перамогу. 2:0. Кандрацьеў ледзь усьмешку хаваў. Віншую яго, і далейшых посьпехаў. А спачатку нашы паролі ня меньш сваех старэйшых таварышаў, ні прыёма, ні паса.. Больш іншых актыўнасьцю выбіваўся Перапечка, новае імя.. Кранула, што з'явіліся на плячах прозвішча па-нашаму. Адзначыліся, каго прыкмеціў: Перапечка, Гутар, наш Палякоў... Шмат у каго пішацца аднолькава ў абодвух напісаньнях.

dyk: Jo, мо, хутка і першы беларускамоўны футбаліст зьявіцца

Jo: Ты пачытай каменты на кур'ер-інфа пра беларускамоўных слуцакоў, жэсьць. Як утлумачыць людзям..? Сёньня непусьцяковая бойка з датчанамі. Гаспадары, значыць чакаецца судзейскі прыхват. Дый наогул пара датчане-швайцы выглядала мацней нашай. Але.. Абяцаюць Няхайчыка. Так што толькі ўперад! Як піша Ыуен, Рубон!

Ыуен: Рубон, панове! Паўлік выйдзе? Тройчы Рубон!!!

Jo: Што ж, шкада, халява не праскочыла. Нельга так шмат памыляцца і марыць аб перамозе. А гэта значыць вінаваты самі. Гутар па-за крытыкай, малаток, высокі ўзровень прадэманстраваў. Кандрацьеў зноў узяўся за старое, хлопцы пажараць, а ён маўчыць на лаўцы, дапамог хоць словам ці што.. А ўвогуле вынік чакаўся, трэба рыхтавацца да швайцаў. Моцны сапернік.

Librw: Кто больше хотел, тот и победил. А класс команд примерно одинаковый. Возможно будь здоровы Юрченко,Нехайчик , и будь в форме Рекиш что-нибудь и прокатило....

Demonaz: Жэстачайшэ нагнули нас сырники.Был очевидцем,и хочу сказать что даже с Юрченко,Нехайчиком и Рекишем в их суперкондициях ничего нашим не светило бы. Никогда так не радовался после проигранного с крупным счетом матча)) Спасибо исландцам.

Ыуен: Не, у мяне ня было аніякай радасьці. Гэта нешта накшталт таго, што упала талерка і не разьбілася.

Jo: Demonaz, чакаем-спадзяемся на справаздачу пра дацкую вандроўку. Чуў, у хлопцаў у ігноры айчынная прэса. Лічу, што правільна зрабілі. Дарэчы, ім і па інтэрнэтах нех разгульваць. Забараніць. А то вельмі хілыя яшчэ, начытаюцца крытыкі, потым камплексуюць на полі.

Demonaz: Тут фота з паездкі. Маршрут быў Мінск-Вільня-Коўна-Осла-Орхус-Осла-Рыга-Мінск. Трохі прытаміла доўгая стыкоўка ў Осла на шляху туды - амаль 6 гадзін і не выбрацца з аэрапорту нікуды,бо восеньскі дождж не дазваляе) Прыбылі ў Орхус,у пасяліліся ў тым жа хостэле, дзе жывуць і іншыя беларускія заўзятары,у тым ліку карэспандэнты "Прэсбола" і два бАцькі нашых футбалістаў. Нашыя беларусы там на добрым рахунку і з імі лічылі абавязковым выпіць амаль усе п'ючыя пастаяльцы хостэла Увечр пятніцы пабадзяліся трохі па фанзоне Еўра,паназіралі за канцэртам мясцовай поп-рок-банды,за спаборніцтвамі па настольнаму і міні-футболу,потым пасядзелі з нашымі выездзюкамі на заднім дворыку хостэла,палухалі байкі пра іх прыгоды. У суботу нудзіў дожджык,пяць хвілін ідзе,пяць хвілін - сонца,і гэтак амаль да вечара,так шта знаёмства з Орхусам праходзіла ў даждлівых умовах.Горад партовы,а ў партовых гарадоў свая прыгажосць,своеасаблівая архітэктура. Пабачанае ў Орхусе магу параўнаць з архітэктурай Брусэлю.Шмат ровараў,прычым многія ўвогуле не замыкаюць іх - паставіў каля крамы і пайшоў за набыткамі,выйшаў - сеў ды паехаў..Ішлі на футбол ровар ляжаў пад кустом,як быццам каму надакуячыла яго везці,вярталіся назад - там і ляжаў. Машыа для датчан раскоша,не кожны можа набыць аўто з-за вялікага падатку на ўладанне,таму набываюцца машыны на доўгатэрміновае карыстанне, такім чынам даволі шмат машын на якіх ездзіць просты шахцёрскі люд у нас. Кошты..кошты канешне шакуюць спачатку,потым паступова прызвычайваешся,ужо не так страшна) Нашыя ў асноўным харчаваліся прадуктамі запашанымі ў Польшчы (па дарозе на Еўра) ці набывалі прадукты у мясцовым маркеце,якіх (маркетаў) не вельмі шмат у цэнтры Орхуса. На футболе нешта спачатку не крычалася,бо з-за дажджу спазніліся на 10 хвілінаў,а ўжо 0-1..але потым раскрычаліся неяк,ды і мясцовыя араба-негрыцянскія дзеці падселі і адзін з нашых абучыў іх няхітрым "Беларусь!" і "Стоп Лука!" (апошняе праўда дзеткі здолелі асіліць усяго адзін раз) і яны не давалі нам спыняцца дый заводзілі наш сектар часам)) Навіна пра перамогу ісландцаў з патрэбным лікам прыйшла акурат разам з трэцім голам у нашу брамку,Сівакоў схапіўся у цэнтры поля за галаву - а мы радасна крычалі Беларусь-Беларусь і нашыя гульцы не маглі зразумець,чаму мы іх зусім не гнюсім)) Адразу пасля гульні падышоў да нашага сектару Кавалевіч,падзякаваў за падтрымку,потым па чарзе падышлі амаль усе хлопцы - кідалі майкі,абдымаліся з нашымі фанамі.Па выхадзе са стадыёну неградзеці не адыходзілі ад нас і працягвалі крычаць Беларусь-Беларусь і суправадзілі да галоўнага ўваходу,адкуль пачалі выходзіць футбалісты дзеля фотасесій.Кавалевіч штурхаў усіх,кажучы "Ідіте,ребята раді вас пріехалі за столько кіломеров!".Падышоў Штанге,з ім таксама пафоткаліся.Наказвалі Кавалевічу і падышоўшаму потым Кандрац'еву,каб не паўтаралі такой аніякай гульні у паўфінале,жадалі поспехаў і перамог..Наступным днем трэба было пакідаць Орхус і свята футболу,на пасашок сустрэлі ў аэрапорце Орхуса зборнікаў-ісландцаў,якія пабачыўшы нашыя колеры сталі зусім сумнымі Ну а мы,у сваю чаргу,падзякавалі іх за патрэбны лік у матчы з датчанамі. На зваротным шляху было 3 гадзіны пахадзіць па Рызе - вельмі канешне уражвае старажытная архітэктура,вось што значыць здавацца захопнікам,каб тыя не бамбілі твае гарады Ну і наяўнасьць ракі дый мора вельмі шмат значыць дзеля развіцця гораду,яго багацця (тое ж і пра Орхус) расейская мова ў Рызе чутна амаль часцей за латышскую - шмат адпачываючых з Расеі.У цэнтры шматлікія кафэ з жывым гукам іадносна недарагімі коштамі (мо пасля Даніі так падалося? ) Начны аўтобус Рыга-Мінск і мы на Радзіме.Вось такая паездка атрымалася. ЗЫ А сення яшчэ і Вентспілс выпаў,прыйдзецца яшчэ раз наведаць Латвію

Jo: Дзякуй. Цікава. На фота Орхус не выглядае надта ўтульным местам. Удачы нашым хлопцам у паўфінале! Жыве Беларусь!

Librw: Понравилось фото с парнем с занесенным над Штанге кулаком. Где продолжение сцены ?

Jo: "..на пасашок сустрэлі ў аэрапорце Орхуса зборнікаў-ісландцаў,якія пабачыўшы нашыя колеры сталі зусім сумнымі Ну а мы,у сваю чаргу,падзякавалі іх за патрэбны лік у матчы з датчанамі..." Ну тут ня толькі дзякаваць, але й наліць можна. Demonaz, жоўта-чорную розу вазіў з сабой? ЗЫ Усё, ўжо ўбачыў! ЗЫ ЗЫ Кажуць ЮВВ даўно нідзе не бачна, можа сустракаўся табе дзе ў Даніі? А што, чаму б яму не з'ездзіць з Кучаравым не пацягнуць з келіху якога карлсбергу?

Demonaz: Карлсберг там недёшев,но для ЮВВ,думаю,проблемы в цене не будет) На стадионе бокал стоил 40 крон,в магазине дешевле, до 10 крон. Местное аутентичное пиво было от 20 крон и выше. (10 крон=2 доллара США) Кстати,жестяные банки там можно сдавать по 1-5 крон за штуку,в зависимости от объёма банки.Некоторые тнаши выездюки таким образом поддерживали свое существование) Были в хостеле и футбольные агенты,наши с ними употребляли,сватали Драгуна и Матвейчика под100 грамм)) После матча с сырами агенты разговаривали с Драгуном (хотя он сам отрицает в интервью :) ),но я видел

Demonaz: Librw Штанге конечно выжил,в Штази готовят неплохих спецов)

Jo: Librw, а як табе падаўся выгляд нашых хлопцаў у цывільных касьцюмах? Помніцца ты люта не ўзлюбіў іх трэнікі. Demonaz, тут артыкул амаль пра тое ж, што й ты пісаў... http://goals.by/football/articles/65903

Librw: Выглядят очень презентабельно. Особенно Поляков. Хоть завтра под венец.

Jo: Нахер наперад п...ць. Атрымалі з левага фланга. Каментатар такі ж п..дун. Гэта зараза ўся ідзе ад Навіцкага...

Librw: Плохо Денис играл, некомпактно. Догонять он догонял, но если соперник хотел подать мяч, то делал это без помех и с богатым запасом времени. Веретило получше смотрелся. Но Поляков и не припомню когда слева играл (если вообще играл) Лично я не особо расстроился, ибо не перевариваю подобный футбол в исполнении кого бы то ни было.

Jo: А мяне пачало калаціць ад ТВ-каментатара, калі яшчэ выйгравалі. Рэдкасны балван. Матч у разгары, а ён: "Дзякуй нашым хлопцам!", "Лепшая гульня!" і г.д. Забіў бы! Адкуль такія бяруцца?! Сіндром Навіцкага, млін...

Librw: А меня поразила разница в техническом мастерстве наших и испанцев. Наши выглядели реальными корчами. Каждая третья передача х.. знает куда. Сиваков один бежит, спотыкается о газон , потом о мяч и потеря. Друг друга в упор не видят , в основном на вынос. Люксембуржцы в таком стиле куда лучше играют. Кондратьев опять сидел как сфинкс , даже в перерыве доп. времени не вышел к полю. Похоже, плана "Б" не существовало.

Jo: Тэхніка такая і чакалася. Тактыку адбою выбралі правільна. Інакш нічога не сьвяціла. Наш Палякоў сярод абаронцаў згуляў ня горш за іншых. І ўсё б нічога, але нах было мяняць Скавыша. Ён адзін трымаў каля сябе 2-3 пэдраў. Пасьля замены ўсе яны прыйшлі ў нашу пляцоўку... Жора дабіў мяне, калі адмахнуўся ад працягнутай рукі саперніка. Вельмі спадзяюся, што я штосьці ня так зразумеў.

Librw: Jo пишет: Тактыку адбою выбралі правільна. Інакш нічога не сьвяціла. Но согласись, отобрав мяч не обязательно лупить сразу подальше, а лучше попробовать перепасовками заставить испанцев слегка оттянуться назад. Да и выносить стараться не абы-куда, а прицельно, в свободную зону , удобную для наших нападающих. Вспомни, как у Люксембурга это получалось. Их единственный напад часто овладевал мячом после выносов-передач и бить старался.

Jo: Вядома, добра б было паспрабаваць перапасоўкамі йсьці ўперад. Гэта калі ўмееш. Ці, прынамсі, калі даюць перапасоўваць дый яшчэ атрымліваецца.. Мы люксам далі такую магчымасьць, а гішпанцы нам не. Яшчэ ўспомніўся момант, маглі прабіць з лініі штрафной (Сівакоў?), прамарудзілі. Лік мог быць 2:0. І аднойчы суддзя не разабраўся, калі ўбягаючага Няхая зьнеслі. Гішпанец ведаючы, што могуць і выдаліць, прыкінуўся траўмаваным... Бл, моцна мяне гэты матч зачапіў...

Librw: Jo пишет: Бл, моцна мяне гэты матч зачапіў... Ну и ???!!! Может пора нести аватару ?

Jo: А што сёньня, баскет? Дубль? Дарэчы ў мяне аванс. Абмен уражаньнямі?

Librw: Jo пишет: А што сёньня, баскет? Дубль? Не... Я другое имел в виду....

Jo: Загадкавы ты хлопец. Карацей, як кажуць... ну, ты гэта - заходзь, калі што. (с) Дубль 16:00, баскетбол 21:30.

Librw: Всегда полезно сделать шаг назад и оглядеться.

Jo: Разважлівы ты наш.. А баскетбол та ў 19:00. Гэта наша "доблесная" тэлевізія паказвае ўноч.. Будзь яна няладна.

dyk: Demonaz, дзяк за расповед! Цэ мо Лёха ў "маім" Салеі? ;)

Demonaz: Ну да,узяў на чэмпіянат з'ездзіць у Зьміцера)

Jo: Віншую з бронзай і алімпійскай пуцёўкай! Усе малаткі і Палякоў сярод іх! Смачны гол атрымаўся ў Філіпка. Жыве Беларусь!

dyk: AAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAAA!!! Трэ ў Лондан ехаць!!!

Librw: Лучшие, на мой взгляд : Гутор, Веретило, Нехайчик, Драгун.

Jo: У гэтым матчы можна згадзіцца. Калі ва ўсім чэмпіянаце, можна паспрачацца з тваем сьпісам. Librw, хоць ты ўпарта ня хочаш адказваць на пытаньні пра цывільныя касьцюмы на нашай камандзе, паспрабую яшчэ. Як табе факт, што зборная зноў апранулася ў трэнікі, прынамсі коўчы? Прымхі-забабоны?

Librw: Jo пишет: Librw, хоць ты ўпарта ня хочаш адказваць на пытаньні пра цывільныя касьцюмы Пост №754 вас не устроил ?

Demonaz: Гутор - однозначно лучший в составе сборной,из полевых неплохо Скавыш,Веретило,Перепечко.Нехайчика не называю,ибо не показал из-за травмы своего истинного потенциала. ЗЫ Визу в Лондон сделать легче,чем в Шенген) Все на Олимпиаду!

Jo: Пшэпрашэм, Librw. Хха, я зусім не зразумеў сэнс гэтага твайго паста. Падумаў, што ты Дзяніса нахвальваеш за гульню. То была з гішпанцамі. Думаю, чаго ты наперад разтрындзеўся?! Прабач, я ж яшчэ цябе й абмацярыў... Гэта я такі ўзведзяны быў.. Наконт Гутара, згодны, Demonaz, бясспрэчна. Што тычыцца, як згуляў Вераціла. Цяжка забыцца на пеналь.. Памятаеш, як ён валіў швайца Эмегару? Той супраціўляецца, але наш Вераціла яго ў два прыёмы ўсё ж прыціснуў да зямлі. Жэсьць! Алімпіяда. Прывабна. Распавядзі, калі ласка, падрабязьней, як гэта робіцца, ў якія тэрміны..

Demonaz: Як Вераціла клаў сырніка- ня бачыў,бо быў на шляху да стадыёну) Калі браць увесь турнір,то мяркую ён і Палякоў някепска закрылі свае флангі абароны,хоць і былі памылкі (пеналь з сырамі Верацілы ды іспанскі гол з фланга Палякова) А візу я атрымаў у гэтым годзе за тыдзень.Запаўняеш анкету на сайце,выбіраеш дату,калі прыедзеш у амбасаду.Прыязджаеш,аддаеш 116 даляраў за полугадавую мульцівізу,падаеш дакументы і праз два-тры дні забіраеш гатовы пашпарт з візай. Аднакратных візаў у Велікабрытанію няма,толькі шматразовыя.

Demonaz: Зусім забыўся - Вераціла ж Філіпенку навесіў,у матчы з Чэхамі) Пеналь іскупіў)

Librw: Jo пишет: Прабач, я ж яшчэ цябе й абмацярыў... Ничего, я привык. Да и сам виноват - нужно было включить в свой пост цитату, но что-то в этот раз остановило.

Jo: Бляха, колькі жоўці! МагЁш... Але чарговае пытаньне ты праігнорыў?

Librw: Комментатор сказал, что спортформа на тренерах - фартовая. А я пока для себя не решил, что лучше : фарт или приличия.

dyk: Demonaz пишет: Запаўняеш анкету на сайце,выбіраеш дату,калі прыедзеш у амбасаду.Прыязджаеш,аддаеш 116 даляраў за полугадавую мульцівізу,падаеш дакументы і праз два-тры дні забіраеш гатовы пашпарт з візай. Аднакратных візаў у Велікабрытанію няма,толькі шматразовыя. Пра Шэнген яшчэ распавядзі калі ласка ;) А саколачкі з Пагоняй, гляджу, фартавыя :) Францыю завалілі, на Алімпіяду патрапілі. Нажаль, у Беларусі ў такіх не пазаўзятарыш - не перамагчы было б нашых ;) Глядзі, у Вэнтспілс не запамятуй апрануць мой падарунак таксама ;)

Demonaz: Про Шенген - платишь за приглашение от польской стороны 10 Евро (по-моему),заполняешь анкету на сайте,выбираешь время,приезжаешь в консульство,стоишь в очереди 3-4 часа и через 2 недели виза готова))

Jo: Шэнген гэта, каб уехаць у пункт вылета (Коўна, Рыга, Варшава..)? Разам будзе: 116 дал. за брытанскую візу + 10 еўр. за шэнген + праезды да/ад аэрапарта + хостел на дзён пяць + пару квіткоў на матчы.. Астатняе залежыць ад суадносін здольнасьці/магчымасьці. Трэба падняць справаздачу ў логаўцаў пра выезд у Лондан, памятаецца там даволі прабязна было распісана.

Demonaz: Шенген транзитный 60 евро,а не 10 )) койка в хостеле обойдется в фунтов 15-20 за ночь,фунтов 15-20 на еду в день вполне достаточно (без излишеств и моря алкоголя). был в мае этого года.

Jo: Праезд у абодва бакі не прыкідваў?

Demonaz: вильнюс-лондон на самолете обошлось в 60 евро туда обратно.Такие билеты надо брать заранее,за месяца три до поездки.И то,не всегда удается. Средняя цена - евро 100 в оба конца будет. До Вильно из Минска автобус 90К,поезд от 55К на данный момент.

Jo: Увыніку атрымліваецца мінімум 350-450 еўрэйскіх бяз кошту білетаў. Дарэчы, хоць прыблізна, колькі яны могуць каштаваць? Наогул па цяперашніх заробках сума выглядае ня дужа "выгаднай", прынамсі, паўтары ляма тутэйшых за адзін дазвол... Спадзяюся, сітуёвіна будзе паляпшацца.

Demonaz: так,не асоба і танна выйдзе,але час назбіраць грошай ёсьць

dyk: Jo, а прыкінь што будзе, калі яшчэ і на эўра-2012 капіць трэ будзе?

Jo: Дык білеты ўжо распраданы. Наўрад ці я туды траплю. Хаця ва Львоў наведаўся б з задавальненням.

dyk: Jo пишет: Дык білеты ўжо распраданы У мяне 4 ё на кожную з гульняў зборнай Беларусі :) Засталася справа за малым - туды выйсьці

Jo: Ну што, фрыцаўскія заклінаньні не пракацілі? Вельмі правільна сказаў Пуціла, што не хапіла ўдачы. Амаль усе набраныя зборнай да гэтага ачкі гэта ўдача, халява. ІМНО Штанге авантурыст без ніякага трэнерскага таленту.

dyk: dyk пишет: справа за малым - туды выйсьці застаецца ў Лондан ехаць...

Jo: Бэрндт на адыходак выдаў урэшце шмат карысных на мой погляд для нас усіх думак. http://goals.by/football/news/97324 — Для вас, немца, было сложно иметь дело с белорусской ментальностью? — Белорусам не хватает духа победителей. Игроки слишком терпимы друг к другу. Поражения проглатываются совсем легко. Даже в тренировочных играх после неточных пасов никто не предъявляет друг другу претензий. Не хватает последнего укуса, провокаций, агрессивности. Допустим, я хочу выиграть, а мой товарищ мешает, ведет себя, как прима-балерина. Он получит от меня! Запущу в него бутсой в раздевалке! В этом плане есть большая разница между немцами и белорусами. Харальд как-то пошутил, что охотно взял бы любого из наших игроков в зятья. Они приятные, симпатичные ребята. Но футбол — это борьба, мужской спорт.Да чаго ж слушна сказана. Не толькі да футболу.. Нац. рыса. Ёсьць і іншыя..

Librw: Jo пишет: Нац. рыса. Ёсьць і іншыя.. Пьянство ?

Jo: Эка цябе падклініла на адну і тую ж тэму.. Ўсе нашы "суседзі" любяць такія мерапрыемствы. Гэта хутчэй спадчына грамадскага ладу. А ёсьць сярод непрыемных рыс напрыклад такая, як нейкае недарэчнае самахвальства. Апошні прыклад адбыўся з батэшнікамі: заўзятары, журналюгі, гульцы, кіраўніцтва, фарумчане перад сустрэчай з чэхамі.. Адкуль і калі пасьпелі набрацца той фанабэрыі?! Чакаема атрымалі па заслугах. Сьвеціць тытул "лігачэмпіёнскіх імпатэнтаў".. Ну нам, іх "еўракубкавым" калегам, гэта ўсё знаёма..

Librw: Jo пишет: Ўсе нашы "суседзі" любяць такія мерапрыемствы. Гэта хутчэй спадчына грамадскага ладу. Есть те, кто пьет и борется с собой. А есть те, кто не хочет бороться, сбивая первых с пути. Вот этого мы допустить не можем.



полная версия страницы