Форум » Off-топ - футбол » Нацыянальная зборная Беларусі » Ответить

Нацыянальная зборная Беларусі

dyk: Абмеркаваньне гульняў нацыяналкі (маладзёжкі і іншых зборных Беларусі) і арганізацыя падтрымкі яе салігорскімі заўзятарамі. "ОлЕ-олееееЕ!!! Беларусь Жыве!" http://b-12.by/index/0-10 - Фан-клуб зборнай "Б-12" - Падтрымка нашай каманды. Далучайся!

Ответов - 168, стр: 1 2 3 4 5 6 All

dyk: Пра перамогу - амаль у вершах ;) http://dyk-by.livejournal.com/75578.html Цікава, ці Дзімос-Дземаназ на Румынію ў Пагоні выправіцца і ці прапусьцяць :) Дарэчы, нашы выезьдзюкі на галоўнай старонцы ПБ. А Дземаназ - з фоцікам, паднятым у кагосьці, напэўна.

Jo: Згуляць унічыю з румынамі - добра, а той, хто бачыў гульню, ведае, што вельмі добры вынік. А вось відовішчнасьць гульні нашай зборнай усё горш і горш.. Чуў такую думку: усе ведаюць, што Штанге працуе з нашай зборнай апошні сэзон, але ў той жа час усе аб нечым мараць... А ў румын - класная каманда: і ў абароне заўсёды ўсе на месцы, і ў нападзеньні ёсьць каму й пас аддаць і прафессійна прабіць па варотах. Маладзёжка па-трошку прызвычайваецца да халявы, а гэта для пацаноў вельмі дрэнна. Дарэчы, з трансляцыі па СТВ вынікала, што Няхайчык двойчы атрымаў гарчычнік..

Demonaz: dyk пишет: Цікава, ці Дзімос-Дземаназ на Румынію ў Пагоні выправіцца і ці прапусьцяць :) Жартаўнік ты аднак))) У Люксембург выпраўлюсь у ей лепей) Так,фоцік адабраў у падвыпіўшых нашых,каб паздымаць)


dyk: Мдзя, Пагоня і сапраўды пастрашней Гесса будзе... У Люкс таксама няхілая брыгада салігорскіх выпраўляецца?

Demonaz: Пакуль я адзін))

Demonaz: http://picasaweb.google.com/6583865/RzSftE02?feat=directlink Фото пребывания в Париже. дополню стадионными с других фотоаппаратов позже)

Demonaz: http://picasaweb.google.com/6583865/StadeDeFrance?feat=directlink Фото с сектора (и не только) на Стад де Франс

dyk: о! дзякуй за рэпорт! блін, від як з фанацкага сэктару Дынама. Футбол убачыць амаль немагчыма))

Jo: Мда, трэба таксама куды-небудзь прабіць...

Librw: Jo пишет: Мда, трэба таксама куды-небудзь прабіць... Слуцк ?

Demonaz: dyk пишет: о! дзякуй за рэпорт! блін, від як з фанацкага сэктару Дынама. Футбол убачыць амаль немагчыма)) На самой справе ўсё прадумана там,і ўся паляна як на далоні)

dyk: На фота ўспрымаецца як прыблізна з сэктару 5-6 на Дынама: далёкія вароты амаль зусім не відаць. Цікавая цытата з ПБ ад Кайко: К ничьей хозяева в этот ясный вечер и шли — все девяносто минут. За победой выразительно и явно потянулись лишь однажды, в дебюте, когда двухходовку Кутузова и Корниленко сгубил неточный удар белорусского “казанца”. Мяч плюхнулся в сетку с внешней стороны, и стадион, заполненный на три четверти, возопил громко и протяжно. Впоследствии с аналогичным энтузиазмом почтенная публика исторгнет децибелы еще дважды — оба раза в перерыве, когда Левитан донесет до трибун информацию о выходе кондратьевской “молодежки” в плей-офф и о поражении россиян в матче со словаками. Дзімос, прызнавайся, ці вапіў разам з усімі ў другі раз?))

Demonaz: дык я ведаў вынік ўжо,чаго вапіць?:)

dyk: Demonaz, значыцца вапіў перад стадыёнам? ;)

Jo: Librw пишет: Слуцк ? Львоў, Вільня? А мо Закарпацьце? Я гатовы.. ПС Не ў тэму: ДМн Пуціла - наш беларускі мужык. Першы замовіўшы футболку сваёй краіны.

dyk: Demonaz, добрага падарожжа ў Люкс! Шалік Шахты не запамятуй ;) Трэ годна рэпрэзэнтаваць Салігорск на Люксембургшчыне і Бельгійшчыне))

dyk: Што гэта было?

Jo: Нацыяналка, негледзячы на нічыю з люксамі, незвычайна высока сядзіць. Праўда на іхнюю гульню глядзець ня хочацца, нейкае бясконцае нудло. А вось маладзёжка пацешыла й цікавай гульнёй, й вынікам. Рімлян у накаўт, а самі - на чэмп, малайцЫ! Заўзелі за пацаноў у рознаўзроставай кампаніі, быў і пенсіянер.. усе па заканчэньні раўлі, што ў лясу.. Мне за маладзёжку нешта больш перажываецца..

dyk: І з Албаніяй нудна было? Ніфіга сабе у вас патрабаваньні))

Demonaz: калі каму цікава - фотасправаздача пра выезд у Люксембург тут

Jo: Пісаючы хлопчык уначы.. Незвычайна, ў нас часьцей дзядзенькі... Гляджу прыхільнікаў нашай сінявокай на матчы было зусім небагата. Вільня! Настальжы. Гара Гедэміна, Нярыс, Антокаль, Катэдра, Вострая брама... М-м-м.. Цэпеліны са смажанай цыбуляй, сыр шэтас і рамбінас, вэнджаная камбала і салака, піва і 45-градусная літувішкю, салодкі шакоціс.. Зайздрошчу.

Demonaz: Дык у нас ўжо і пісаючыя дзяўчаты не анамалія) А я ад Вільні чакаў большага..неяк не ўразіла моцна.Але своеасаблівы каларыт адчуў канешне.Літоўкі па-свойму,па-літоўску прыгожыя))

Jo: Літва для мяне лічы малая радзіма. Там дзеўкі назіму на галаву нічога не надзяваюць, завядзёнка такая, насы чырвона-сінія, нязвыкла, але браты-сёстры... Каб не афтопіць скажу, за Штангу заўзець болей не магу, задзёўб.

Demonaz: А мне падабаецца Штанге.У нас такія профі не хутка з'явяцца.Ды і шанцуе яму някісла.Вунь ужо 38 у рэйтынгу ФІФА. Вынік - ёсьць,значыць праца лічыцца добрай. Гэтак жа і пра Шахцёр сёлетні - ну не падабаецца мне гульня каманды,з тых матчаў што назіраў - толькі апошні з БАТЭ болей-меней,і тое хвілін на 25 хапіла - але вынік ёсьць,другое месца,таму працу галоўнага трэнера лічаць добрай. Справа не ў трэнерах/інструктарах..справа ў сістэме,вінцікамі якой яны з'яўляюцца.Калі Нявыгласаў з Філіповічамі пагоняць у карак,а замест іх прыйдуць насамрэч профі,для якіх на першым месцы будуць самарэалізацыя і гонар за дзяржаву,а не набіццё кішэняў, тады і зрушыцца справа.

Jo: Якія прадчуваньні перад матчам? Я дык лічу, што сёньня ёсьць вельмі вялікая верагоднасьць "закругленьня" кар'еры Штанге ў Беларусі. Дай Божа памыліцца!

dyk: Сітко, давай пару пасулей галявых! пс Толькі яму ж Кірэнкіна трэ для гэтага ;)

dyk: што гэта было?

Jo: Калі ты пра лік, так пройгрыш ІМНО проста ўжо напрошваўся. А вось чаму так няздарна гулялі меркаваньняў на форумах дастаткова. Цікавы артыкул Макса Беразінскага на голсбай. Здаецца мне немец не кіруе нашымі гульцамі, таму шта не "разумее" іх. У таварняку з Кіпрам было падобнае. А Байдачны наогул лічыць яго выпадковым балванам... Вось што рабіць далей, ня ведаю.

dyk: я пра лік у апошнюю чаргу пытаў. гульня была - проста феэрыя... дарэчы ці рэгістраваўся хто-небудзь на сайце уефа на квіткі на эўра-2012? Здаецца, да 1 красавіка толькі ё магчымасьць у чаргу запісацца ды чакаць лятарэі.

Demonaz: Я там зарэгены.Чакаю))



полная версия страницы