Форум » Off-топ - футбол » Нацыянальная зборная Беларусі » Ответить

Нацыянальная зборная Беларусі

dyk: Абмеркаваньне гульняў нацыяналкі (маладзёжкі і іншых зборных Беларусі) і арганізацыя падтрымкі яе салігорскімі заўзятарамі. "ОлЕ-олееееЕ!!! Беларусь Жыве!" http://b-12.by/index/0-10 - Фан-клуб зборнай "Б-12" - Падтрымка нашай каманды. Далучайся!

Ответов - 168, стр: 1 2 3 4 5 6 All

dyk: http://en.uefa.com/uefaeuro2012/news/newsid=1614219.html#massive+demand+uefa+euro+2012+tickets Дык што там з Босьніяй?

Jo: Босьня выправілася, а вось на нашых надзеі мала. Вядома ня хочацца "каркаць" перад матчам, па-любому буду заўзець за нашых, але... Ўжо стаўшыя фірмовымі аптымізм і шматслоў'е Штанге перад гульнямі добра-такі раздражняе. Дзякуй яму за карысныя парады ў справе арганізацыі белфутбола... Але зараз пазарэз патрэбны спецыяліст, які паставіць гульню зборнай, навучыць эфектыўна супрацьстаяць моцным камандам і упэўнена праходзіць аўтсайдэраў. ІМНО Бэрндт на гэты момант з'яўляецца для нас тормазам. Я нават перастаў разумець прынцып яго выбара гульцоў у зборную. Магчымасьць з'ездзіць на матч была, але адмовіўся, большай часткай з-за хатніх клопатаў. Спадзяюся відавочцы гульні адпішуцца тут.

Librw: 0:3


Jo: Атрымалася даволі някепская нічыя. Іншы раз мне нават хацелася большага. Як табе, Librw? Пранчукі былі не ў удары. Пацешыла колькасьць і якасьць заўзятараў на стадыёне. Забілі лёгка і далі забіць сабе таксама зусім проста. Наша абарона не спадабалася. Нападаў, па-ранейшаму, проста няма. Непасрэдныя сведкі гульні былі? Чаму ў час гімнаў давіўся сьмехам Насрі? Суняўся толькі са стартавым сьвістком. Папярэдні мой пост застаецца актуальным.

dyk: Таксама перад пачаткам гульні думалася, што будзе гамон... Ціпа албанскага... Але верылася ў лепшае :) Стадыён быў зэ бэст

Ыуен: Быў на стадыёне. Першы тайм уразіў. Другі - , як гэта казаў Вовачка... "вярхі не хацелі, нізы не маглі...". Не маглі і тыя і тыя. Пранца больш фаліла, дарэчы рэферы - мудзель. Каб Бундэс Сітка выпусьціў - быў бы гол. Ён жа ж з перапуду мяняў, каб адцягнуць час. Перад матчам марылі аб нічыёй. У другім тайме мы падздохлі, Пранчукі падціснулі.Якога ражна ён трымаецца за гэтых Глебаў!...

Jo: Ну а які твой вердыкт, Ыуен, як ты кажаш, Бундэсу?

Ыуен: Jo пишет: Ну а які твой вердыкт, Ыуен, як ты кажаш, Бундэсу? Я трохі пісаў крыху вышэй. Увогуле - незалік! Хто б яго куды запрасіў! Яго гэтыя несваечасовыя замены... Стрэлачнік, мля! Цягнік і без яго індзе, але ж потым стрэлачнік - герой дня... Гэтулькі з камандаю, і не навучыць нашых шалапаяў біць па мячы!? А дрыблінгу няхай вучыць ААЭ. Перад адказнымі матчамі не берагчы удзельнікаў зборнай!? Нібы наўмысна ўсё гэта робіцца. Сёньня, калі нашыя, як пранчукі, не будуць хадзіць па полі з задранымі насамі, мо й перамогуць, толькі ж гэта не заслуга стрэлачніка, ці ўвогуле пасажыра! Глядзеў па "Еўраспорту" справаздачу аб матчы. Як фатаграфія з рэтушшу, ці фоташоп. Папешае, рускі каментаж зьявіўся толькі напрыканцы. Падругое, ляпы рэферы на пранчуцкія фалы ўсе выдалены .Атрымалася: каманда майстроў па-майстэрску атакавала, каманда лохаў гераічна абаранялася. Вынік: баявая нічыя!...

Jo: Ура! Люксембуржскі цмок нізвержаны! Мацёрыя афіцыянты і цырульнікі раздзёрты простымі беларускімі футбалістамі ўшчэнт. Ну Бог зь імі... Вынік далі. Але гульня п..ц. Штанге элементарна шкада, яны яго не слухаюцца, ён ніяк не ўплывае на гульню каманды, калі яны не захочуць, нічога наогул не атрымаецца... Што з такой гульнёй рабіць на любым чэмпіянаце? Прабачце, яшчэ адно фе: форма, што за пажарная каманда... Старая форма была нашмат лепш.

Librw: Ситко так и не выпустил гребаный штази. Трубило в этом матче не впечатлил , а Глеб уже давно полумертвый - можно было бы и дать Павлу шанс, наверняка сыграл бы лучше Глеба. Шитов и Бордачев , вырванные из среды БАТЭ (да часто и там), выглядят просто убого. Понравились Калачев, Путило и Омельянчук. P.S. И не надоело ж люксам играть по схеме 1+9,5+0,5 ?!

Jo: А ты зьвярнуў увагу, як люксы апрацоўвалі мяч і як мы? Скажыце дзякуй азербайджанскаму суддзе! Каўказкі сябар дапамог, уяўляю лямант, калі б такі пеналь далі ў наш бок! Мяне такая "гульня" ўжо дастала, нас канкрэтна зьневажаюць. Мы гуляем на авось. І матч трэ было праводзіць недзе ў Віцебску ці Магілёве. Лепшы камент з ПБфоруму ад навапалачаніна Falcao: "Маленькая собачка закусала насмерть карлика)".

Librw: Jo пишет: Лепшы камент з ПБфоруму ад навапалачаніна Falcao: "Маленькая собачка закусала насмерть карлика)". А в матче Фареры - Эстония наоборот - карлик загрыз маленькую собббаачку.

Ыуен: Гэта быў як раз той выпадак, калі выйграла каманда (нягегла), а прайграў трэнер (нягеглы).

Jo: Ыуен, я цябе люблю. Але ў мяне ёсьць і жонка і камплект дзетак. Бляець, чаму прыходзіццам кожны раз апраўдваццв?

Ыуен: Jo Іржаў цэлы ранак! Чаму? Шаноўнае паньства, ёсьць у нас з Jo адзін сакрэт... Які? На тое ён і сакрэт, каб аніхто не даведаўся!

Jo: Мда... Ранак на тое і ранак, што аднаму іржаць, а другому стагнаць... Пацяру.

Ыуен: Я сваё адстагну пасьля абеду.

Jo: Ня ведаю чаму, за нашу маладзёжку лягчэй заўзеецца, чы за нацыянальную. Сёньня пацанам супраць ісландцаў вельмі цяжка прыйшлося ў Даніі на чэмпіянаце. Але выдзюжылі і выдзярлі перамогу. 2:0. Кандрацьеў ледзь усьмешку хаваў. Віншую яго, і далейшых посьпехаў. А спачатку нашы паролі ня меньш сваех старэйшых таварышаў, ні прыёма, ні паса.. Больш іншых актыўнасьцю выбіваўся Перапечка, новае імя.. Кранула, што з'явіліся на плячах прозвішча па-нашаму. Адзначыліся, каго прыкмеціў: Перапечка, Гутар, наш Палякоў... Шмат у каго пішацца аднолькава ў абодвух напісаньнях.

dyk: Jo, мо, хутка і першы беларускамоўны футбаліст зьявіцца

Jo: Ты пачытай каменты на кур'ер-інфа пра беларускамоўных слуцакоў, жэсьць. Як утлумачыць людзям..? Сёньня непусьцяковая бойка з датчанамі. Гаспадары, значыць чакаецца судзейскі прыхват. Дый наогул пара датчане-швайцы выглядала мацней нашай. Але.. Абяцаюць Няхайчыка. Так што толькі ўперад! Як піша Ыуен, Рубон!

Ыуен: Рубон, панове! Паўлік выйдзе? Тройчы Рубон!!!

Jo: Што ж, шкада, халява не праскочыла. Нельга так шмат памыляцца і марыць аб перамозе. А гэта значыць вінаваты самі. Гутар па-за крытыкай, малаток, высокі ўзровень прадэманстраваў. Кандрацьеў зноў узяўся за старое, хлопцы пажараць, а ён маўчыць на лаўцы, дапамог хоць словам ці што.. А ўвогуле вынік чакаўся, трэба рыхтавацца да швайцаў. Моцны сапернік.

Librw: Кто больше хотел, тот и победил. А класс команд примерно одинаковый. Возможно будь здоровы Юрченко,Нехайчик , и будь в форме Рекиш что-нибудь и прокатило....

Demonaz: Жэстачайшэ нагнули нас сырники.Был очевидцем,и хочу сказать что даже с Юрченко,Нехайчиком и Рекишем в их суперкондициях ничего нашим не светило бы. Никогда так не радовался после проигранного с крупным счетом матча)) Спасибо исландцам.

Ыуен: Не, у мяне ня было аніякай радасьці. Гэта нешта накшталт таго, што упала талерка і не разьбілася.

Jo: Demonaz, чакаем-спадзяемся на справаздачу пра дацкую вандроўку. Чуў, у хлопцаў у ігноры айчынная прэса. Лічу, што правільна зрабілі. Дарэчы, ім і па інтэрнэтах нех разгульваць. Забараніць. А то вельмі хілыя яшчэ, начытаюцца крытыкі, потым камплексуюць на полі.

Demonaz: Тут фота з паездкі. Маршрут быў Мінск-Вільня-Коўна-Осла-Орхус-Осла-Рыга-Мінск. Трохі прытаміла доўгая стыкоўка ў Осла на шляху туды - амаль 6 гадзін і не выбрацца з аэрапорту нікуды,бо восеньскі дождж не дазваляе) Прыбылі ў Орхус,у пасяліліся ў тым жа хостэле, дзе жывуць і іншыя беларускія заўзятары,у тым ліку карэспандэнты "Прэсбола" і два бАцькі нашых футбалістаў. Нашыя беларусы там на добрым рахунку і з імі лічылі абавязковым выпіць амаль усе п'ючыя пастаяльцы хостэла Увечр пятніцы пабадзяліся трохі па фанзоне Еўра,паназіралі за канцэртам мясцовай поп-рок-банды,за спаборніцтвамі па настольнаму і міні-футболу,потым пасядзелі з нашымі выездзюкамі на заднім дворыку хостэла,палухалі байкі пра іх прыгоды. У суботу нудзіў дожджык,пяць хвілін ідзе,пяць хвілін - сонца,і гэтак амаль да вечара,так шта знаёмства з Орхусам праходзіла ў даждлівых умовах.Горад партовы,а ў партовых гарадоў свая прыгажосць,своеасаблівая архітэктура. Пабачанае ў Орхусе магу параўнаць з архітэктурай Брусэлю.Шмат ровараў,прычым многія ўвогуле не замыкаюць іх - паставіў каля крамы і пайшоў за набыткамі,выйшаў - сеў ды паехаў..Ішлі на футбол ровар ляжаў пад кустом,як быццам каму надакуячыла яго везці,вярталіся назад - там і ляжаў. Машыа для датчан раскоша,не кожны можа набыць аўто з-за вялікага падатку на ўладанне,таму набываюцца машыны на доўгатэрміновае карыстанне, такім чынам даволі шмат машын на якіх ездзіць просты шахцёрскі люд у нас. Кошты..кошты канешне шакуюць спачатку,потым паступова прызвычайваешся,ужо не так страшна) Нашыя ў асноўным харчаваліся прадуктамі запашанымі ў Польшчы (па дарозе на Еўра) ці набывалі прадукты у мясцовым маркеце,якіх (маркетаў) не вельмі шмат у цэнтры Орхуса. На футболе нешта спачатку не крычалася,бо з-за дажджу спазніліся на 10 хвілінаў,а ўжо 0-1..але потым раскрычаліся неяк,ды і мясцовыя араба-негрыцянскія дзеці падселі і адзін з нашых абучыў іх няхітрым "Беларусь!" і "Стоп Лука!" (апошняе праўда дзеткі здолелі асіліць усяго адзін раз) і яны не давалі нам спыняцца дый заводзілі наш сектар часам)) Навіна пра перамогу ісландцаў з патрэбным лікам прыйшла акурат разам з трэцім голам у нашу брамку,Сівакоў схапіўся у цэнтры поля за галаву - а мы радасна крычалі Беларусь-Беларусь і нашыя гульцы не маглі зразумець,чаму мы іх зусім не гнюсім)) Адразу пасля гульні падышоў да нашага сектару Кавалевіч,падзякаваў за падтрымку,потым па чарзе падышлі амаль усе хлопцы - кідалі майкі,абдымаліся з нашымі фанамі.Па выхадзе са стадыёну неградзеці не адыходзілі ад нас і працягвалі крычаць Беларусь-Беларусь і суправадзілі да галоўнага ўваходу,адкуль пачалі выходзіць футбалісты дзеля фотасесій.Кавалевіч штурхаў усіх,кажучы "Ідіте,ребята раді вас пріехалі за столько кіломеров!".Падышоў Штанге,з ім таксама пафоткаліся.Наказвалі Кавалевічу і падышоўшаму потым Кандрац'еву,каб не паўтаралі такой аніякай гульні у паўфінале,жадалі поспехаў і перамог..Наступным днем трэба было пакідаць Орхус і свята футболу,на пасашок сустрэлі ў аэрапорце Орхуса зборнікаў-ісландцаў,якія пабачыўшы нашыя колеры сталі зусім сумнымі Ну а мы,у сваю чаргу,падзякавалі іх за патрэбны лік у матчы з датчанамі. На зваротным шляху было 3 гадзіны пахадзіць па Рызе - вельмі канешне уражвае старажытная архітэктура,вось што значыць здавацца захопнікам,каб тыя не бамбілі твае гарады Ну і наяўнасьць ракі дый мора вельмі шмат значыць дзеля развіцця гораду,яго багацця (тое ж і пра Орхус) расейская мова ў Рызе чутна амаль часцей за латышскую - шмат адпачываючых з Расеі.У цэнтры шматлікія кафэ з жывым гукам іадносна недарагімі коштамі (мо пасля Даніі так падалося? ) Начны аўтобус Рыга-Мінск і мы на Радзіме.Вось такая паездка атрымалася. ЗЫ А сення яшчэ і Вентспілс выпаў,прыйдзецца яшчэ раз наведаць Латвію

Jo: Дзякуй. Цікава. На фота Орхус не выглядае надта ўтульным местам. Удачы нашым хлопцам у паўфінале! Жыве Беларусь!

Librw: Понравилось фото с парнем с занесенным над Штанге кулаком. Где продолжение сцены ?

Jo: "..на пасашок сустрэлі ў аэрапорце Орхуса зборнікаў-ісландцаў,якія пабачыўшы нашыя колеры сталі зусім сумнымі Ну а мы,у сваю чаргу,падзякавалі іх за патрэбны лік у матчы з датчанамі..." Ну тут ня толькі дзякаваць, але й наліць можна. Demonaz, жоўта-чорную розу вазіў з сабой? ЗЫ Усё, ўжо ўбачыў! ЗЫ ЗЫ Кажуць ЮВВ даўно нідзе не бачна, можа сустракаўся табе дзе ў Даніі? А што, чаму б яму не з'ездзіць з Кучаравым не пацягнуць з келіху якога карлсбергу?



полная версия страницы