Форум » Off-топ - футбол » Каманды якія яшчэ падтрымліваюць заўзятары Шахты » Ответить

Каманды якія яшчэ падтрымліваюць заўзятары Шахты

dyk: Спроба стварыць тэму нумар 2. Цікава ведаць, якія ФК і зборныя падтрымліваюць нашы форумшчыкі акрамя нашай Шахты і беларускай зборнай.

Ответов - 113 новых, стр: 1 2 3 4 All

Librw: dyk пишет: Цікава ведаць, якія ФК і зборныя падтрымліваюць нашы форумшчыкі акрамя нашай Шахты Торпедо (Жодино)

Demonaz: Это не ты случаем баннер в прошлом году помогал коммуниздить??

dyk: ))) Прашу не абмяжоўвацца толькі Беларусью :)


Demonaz: Брага (Португалия)

Jo: Толькі сёньня ўбачыў гэты пост. А чаму Брага? Дзе гэта і за што? Пабываў на цьвік-матчы Д3 - цукровым дэрбі Слуцак - Гарадзея 1 : 1. Прыемна пацешылі поўныя трыбуны слуцкага гарадзкога стадыюма, пільнасьць мясцовай міліцыі, дужа цёплае надвор'е, а пад канец матчу і невядома адкуль з'явіўшаяся інтрыга сустрэчы.. Салігорскіх хапала і на полі і па за ім.. Хацелася, каб Слуцак перайшоў на ранг вышэй, але па гульні гэтай магчымасьці сёньня не было відаць..

Ыуен: Гы! А я таксама быў на гэтым матчы! Сябар падвёз. Так, трыбуны(калі тры рады седалаў мажліва назваць трыбунамі) былі запоўненыя. "Толька сахар, толька пабеда!" раўлі нейкія недарэчныя фаны, моцна ляскаючы па барабане, ды яшчэ пра тое, што ў іх самая моцная каманда, ды тры ачкі яна анізавошта не аддасць. Добра пастрыжаны газон, білеты па паўтары тысячы. Нядрэнная тэхніка слуцакоў, але, як я заўважыў, канфлікт у калектыве. Дзякуючы суддзі, слуцакі так-сяк да нічыёй звялі гульню. А гарадзея, хаця і калгас, таксама нядрэнную каманду набылі, шкада толькі, што не выхавалі, а набылі...

Jo: Згодны, што гульня ў Д3 мала ўражвае. А ты, Ыуен, можа быў у кампаніі былога шахтарскага брамкара Качаноўскага? Дарэчы, Ыуен, пакуль ты недзе прападаў, цябе шукалі, былі спробы ўключыць цябе ў склад заўзятарскай зборнай. Як ты - не супраць пагуляць? Крыху можна пачытаць тут http://solshahta.forum24.ru/?1-1-0-00000018-000-0-0-1278963172

Ыуен: Jo Я аніколі несупраць размяць старыя косці! А адкуль ты ведаеш, можа я й гуляць ня ўмею. Калі трэ' бэндзе - семафорце! Зпяёмся! А пасля гульні - разборкі ў добрай кампаніі, цёплая гарэлачка ды халоднае піва, дарэчы, трэ' рыбку засаліць...

dyk: Jo ну вы даёце! Брагу ня ведаеце! Брага - наша ўсё)))

Jo: "Брага - гэта партугальскі ФК такі :) Іх сайт - ...Ня ведаю, як у вас, а ў мяне меню на Бразе зносіць)))" Не, я разумею, ведаю, але чаму менавіта партульскі клуб ды яшчэ Брага??

dyk: Гэта трэ ў Demonazа спытаць.

dyk: Хоць і не заўзятар:), але - Кто за кого? «Давний поклонник «Милана» Дмитрий Комаровский, нападающий «Шахтера» «Стараюсь следить практически за всеми топовыми европейскими чемпионатами. Благо дома есть спутниковое телевидение. В Англии мои симпатии на стороне «Манчестер Юнайдет». Можно сказать, что это моя любимая команда, за которую болею с детства. Да и в целом английский чемпионат очень искрометный. Там всегда играют до конца. У британских футболистов морально-волевые качества на самом высоком уровне. В любой момент любая команда может преподнести сюрприз, обыграв фаворита. Также я давний поклонник «Милана». В Испании нравится «Валенсия». Этот клуб мне импонирует тем, что, не обладая звездным составом, он не раз выходил в финал Лиги чемпионов, становился первым в своей стране. В составе «летучих мышей» постоянно раскрываются интересные молодые футболисты: Давид Вилья, Давид Силва, многие другие. Персонально из игроков мне очень нравится Джеррард. Из нападающих отмечу Луиса Фабиано и Пато».

dyk: U dimosa77 Demonaza s`viata sion`nia - Braga vyjshla u grupu UCL

Jo: "..ЗЫ Сходить, что-ли, на Слуцсахар.." Demonaz, таксама ёсьць задума наведаць суботні матч слуцакоў з мазыранамі. Вось толькі лецішча можа планы парушыць, бульба будзь яна... Тут можна знайсьці каляндар і інфу пра навічкоў слуцкага клубу:http://kurjer.info/articles/sport/

Demonaz: Будзе смешна,калі на Слуцкцукар збярэцца болей народу, чым на Шахцёр

Jo: Зрабіў бы колькі здымкаў? Гульню, антураж.. Памятаецца ў цябе няблага атрымлівалася. Скажам так, дзеля прапаганды здаровага накірунку развіцця футклубаў. Дарэчы, ня ведаеш, куды dyk зьнік? Можа гэта ён з каліфарнійскага МаўнцінВ'ю заглядвае...

Demonaz: А вот и не получится посетить - обстоятельства заставят сесть за руль транспортного средства и переместиться в деревню..Ну ничего,будут еще матчи! :)

dyk: Jo, пільную з камандыровак стан рэчаў у любімай камандзе :)

Demonaz: Дык ужо пара табе пераарыентавацца на які-небудзь нью-ёркскі "Брокер" ці дэтройцкі "Матарыст" а то ўсё за гэтых саліголрскіх гультаёў заўзееш

Jo: Гульня атрымалася жывая, эмацыйная. Шкада народу мала назьбіралася. Славія разам з Гранітам і Партызанам лічыцца фаварытамі Д2. Дык я зьдзўлены на іхнем фоне ўзроўнем ФК Слуцк, месцамі выглядалі вельмі здорава. Напачатку гульні гол павінен быў забіць Кавальчук, не здолеў замкнуць далёкую штангу. Потым ён не забіў пеналь, але дабіў наш Міша Марціновіч. А Клім навогул забіў мяча-красаўца зьлёту. Гаеў добра адстаяў. Слуцакам неверагодна не фарціла.. Але гульня ў іх ёсьць. Не шкадую.

Jo: А ў суботу ў Дзень Радыё(!) слуцакі на Шахтары будуць прыймаць Баранкі. Невядомы толькі час пачатку гульні. Мабыць на зямлякоў і Dembel80 зробіць ласку... А можа й яшчэ хто, аўтобусны прыпынак з 4РУ побач...

Ыуен: ?-га я працую. Буду галодны і злосны, магу не пайсьці.

Librw: Ыуен пишет: Буду галодны і злосны Закусишь, выпьешь - отпустит.

Jo: Чуў Librw матэматык, ведае, што кажа, маніць ня будзе... Так што, Ыуен, заходзь. Па шклянцы на чатыры пальцы, як у пікнікоўскім "Баршчы". "За связь без брака!"

Ыуен: Джо! Ты б хаця трусы апрануў! А то дамаўляемся аб сустрэчы з хлопцам без трусоў! Што людзі скажуць... А, 7-га ж ДЗНЬ РАДЫЁ!!! Зноў падстава...

Jo: Можна й Джо. Хто заве Йё, Жо, па-гішпанску Хо... Ну што? Цяпер уся кампанія ў трусах-штанах. Хлопцы ўвасноўным мідлэндцы, заўзеюць за сіне-белы Бірменгэм (Слуцак) і жоўта-чорны Вулвз (Шахта). Чакаем! Матч пачнецца 16:30.

Ыуен: Усегда гатоў!!!

Jo: Баранкі аказаліся зусім слабыя, чым Слуцк скарыстаўся, 3:0. Надвор'е - швах, але гульня была цікавая. За слуцакоў па-ранейшаму пыліць Саша Пратасюк, выпусьнік СШ10. За баранчукоў нейкі Пыжык.., прозвішча салігорскае... Спадабаўся ў складзе сіня-белых Кірыл Дзяменкавец, нейкі родзіч славутага Эдуарда? Такая ж гармата!... Ў Крата, калі я яго з кім не пераблытаў, дзіўная звычка назіраць за гульнёй не з лаўцы запасных, а з супрацьлегляй глядацкай трыбуны, не першы ўжо матч.

Jo: Слуцак разьдзярбаніў моцны Партызан ушчэнт, 3:0. Прыемна было назіраць, як меней арганізаваная каманда ўфігарыла болей пісьменных МТЗшнікаў. Цэнтр поля быў за гасьцямі, але "нахабнымі" выпадамі слуцакі парвалі менчукоў, й похер клас... Хадзіце глядзець СФК Слуцк - там жывы футбол! Там сядзелі-назіралі ЮВВ, Журавель, абавязковы Новік і інш. Давялося выпадкова з боку пачуць думку Саўріцкага перад гульнёй Шахты з ДБ аб тым матчы слуцакоў з РЫПО: сапраўдны жывы футбол. Удачы пацанам са Слуцку!

dyk: U Slusakcukaru sajt jos`c`?



полная версия страницы