Форум » Off-топ - футбол » Каманды якія яшчэ падтрымліваюць заўзятары Шахты » Ответить

Каманды якія яшчэ падтрымліваюць заўзятары Шахты

dyk: Спроба стварыць тэму нумар 2. Цікава ведаць, якія ФК і зборныя падтрымліваюць нашы форумшчыкі акрамя нашай Шахты і беларускай зборнай.

Ответов - 113 новых, стр: 1 2 3 4 All

Librw: dyk пишет: Цікава ведаць, якія ФК і зборныя падтрымліваюць нашы форумшчыкі акрамя нашай Шахты Торпедо (Жодино)

Demonaz: Это не ты случаем баннер в прошлом году помогал коммуниздить??

dyk: ))) Прашу не абмяжоўвацца толькі Беларусью :)


Demonaz: Брага (Португалия)

Jo: Толькі сёньня ўбачыў гэты пост. А чаму Брага? Дзе гэта і за што? Пабываў на цьвік-матчы Д3 - цукровым дэрбі Слуцак - Гарадзея 1 : 1. Прыемна пацешылі поўныя трыбуны слуцкага гарадзкога стадыюма, пільнасьць мясцовай міліцыі, дужа цёплае надвор'е, а пад канец матчу і невядома адкуль з'явіўшаяся інтрыга сустрэчы.. Салігорскіх хапала і на полі і па за ім.. Хацелася, каб Слуцак перайшоў на ранг вышэй, але па гульні гэтай магчымасьці сёньня не было відаць..

Ыуен: Гы! А я таксама быў на гэтым матчы! Сябар падвёз. Так, трыбуны(калі тры рады седалаў мажліва назваць трыбунамі) былі запоўненыя. "Толька сахар, толька пабеда!" раўлі нейкія недарэчныя фаны, моцна ляскаючы па барабане, ды яшчэ пра тое, што ў іх самая моцная каманда, ды тры ачкі яна анізавошта не аддасць. Добра пастрыжаны газон, білеты па паўтары тысячы. Нядрэнная тэхніка слуцакоў, але, як я заўважыў, канфлікт у калектыве. Дзякуючы суддзі, слуцакі так-сяк да нічыёй звялі гульню. А гарадзея, хаця і калгас, таксама нядрэнную каманду набылі, шкада толькі, што не выхавалі, а набылі...

Jo: Згодны, што гульня ў Д3 мала ўражвае. А ты, Ыуен, можа быў у кампаніі былога шахтарскага брамкара Качаноўскага? Дарэчы, Ыуен, пакуль ты недзе прападаў, цябе шукалі, былі спробы ўключыць цябе ў склад заўзятарскай зборнай. Як ты - не супраць пагуляць? Крыху можна пачытаць тут http://solshahta.forum24.ru/?1-1-0-00000018-000-0-0-1278963172

Ыуен: Jo Я аніколі несупраць размяць старыя косці! А адкуль ты ведаеш, можа я й гуляць ня ўмею. Калі трэ' бэндзе - семафорце! Зпяёмся! А пасля гульні - разборкі ў добрай кампаніі, цёплая гарэлачка ды халоднае піва, дарэчы, трэ' рыбку засаліць...

dyk: Jo ну вы даёце! Брагу ня ведаеце! Брага - наша ўсё)))

Jo: "Брага - гэта партугальскі ФК такі :) Іх сайт - ...Ня ведаю, як у вас, а ў мяне меню на Бразе зносіць)))" Не, я разумею, ведаю, але чаму менавіта партульскі клуб ды яшчэ Брага??

dyk: Гэта трэ ў Demonazа спытаць.

dyk: Хоць і не заўзятар:), але - Кто за кого? «Давний поклонник «Милана» Дмитрий Комаровский, нападающий «Шахтера» «Стараюсь следить практически за всеми топовыми европейскими чемпионатами. Благо дома есть спутниковое телевидение. В Англии мои симпатии на стороне «Манчестер Юнайдет». Можно сказать, что это моя любимая команда, за которую болею с детства. Да и в целом английский чемпионат очень искрометный. Там всегда играют до конца. У британских футболистов морально-волевые качества на самом высоком уровне. В любой момент любая команда может преподнести сюрприз, обыграв фаворита. Также я давний поклонник «Милана». В Испании нравится «Валенсия». Этот клуб мне импонирует тем, что, не обладая звездным составом, он не раз выходил в финал Лиги чемпионов, становился первым в своей стране. В составе «летучих мышей» постоянно раскрываются интересные молодые футболисты: Давид Вилья, Давид Силва, многие другие. Персонально из игроков мне очень нравится Джеррард. Из нападающих отмечу Луиса Фабиано и Пато».

dyk: U dimosa77 Demonaza s`viata sion`nia - Braga vyjshla u grupu UCL

Jo: "..ЗЫ Сходить, что-ли, на Слуцсахар.." Demonaz, таксама ёсьць задума наведаць суботні матч слуцакоў з мазыранамі. Вось толькі лецішча можа планы парушыць, бульба будзь яна... Тут можна знайсьці каляндар і інфу пра навічкоў слуцкага клубу:http://kurjer.info/articles/sport/

Demonaz: Будзе смешна,калі на Слуцкцукар збярэцца болей народу, чым на Шахцёр

Jo: Зрабіў бы колькі здымкаў? Гульню, антураж.. Памятаецца ў цябе няблага атрымлівалася. Скажам так, дзеля прапаганды здаровага накірунку развіцця футклубаў. Дарэчы, ня ведаеш, куды dyk зьнік? Можа гэта ён з каліфарнійскага МаўнцінВ'ю заглядвае...

Demonaz: А вот и не получится посетить - обстоятельства заставят сесть за руль транспортного средства и переместиться в деревню..Ну ничего,будут еще матчи! :)

dyk: Jo, пільную з камандыровак стан рэчаў у любімай камандзе :)

Demonaz: Дык ужо пара табе пераарыентавацца на які-небудзь нью-ёркскі "Брокер" ці дэтройцкі "Матарыст" а то ўсё за гэтых саліголрскіх гультаёў заўзееш

Jo: Гульня атрымалася жывая, эмацыйная. Шкада народу мала назьбіралася. Славія разам з Гранітам і Партызанам лічыцца фаварытамі Д2. Дык я зьдзўлены на іхнем фоне ўзроўнем ФК Слуцк, месцамі выглядалі вельмі здорава. Напачатку гульні гол павінен быў забіць Кавальчук, не здолеў замкнуць далёкую штангу. Потым ён не забіў пеналь, але дабіў наш Міша Марціновіч. А Клім навогул забіў мяча-красаўца зьлёту. Гаеў добра адстаяў. Слуцакам неверагодна не фарціла.. Але гульня ў іх ёсьць. Не шкадую.

Jo: А ў суботу ў Дзень Радыё(!) слуцакі на Шахтары будуць прыймаць Баранкі. Невядомы толькі час пачатку гульні. Мабыць на зямлякоў і Dembel80 зробіць ласку... А можа й яшчэ хто, аўтобусны прыпынак з 4РУ побач...

Ыуен: ?-га я працую. Буду галодны і злосны, магу не пайсьці.

Librw: Ыуен пишет: Буду галодны і злосны Закусишь, выпьешь - отпустит.

Jo: Чуў Librw матэматык, ведае, што кажа, маніць ня будзе... Так што, Ыуен, заходзь. Па шклянцы на чатыры пальцы, як у пікнікоўскім "Баршчы". "За связь без брака!"

Ыуен: Джо! Ты б хаця трусы апрануў! А то дамаўляемся аб сустрэчы з хлопцам без трусоў! Што людзі скажуць... А, 7-га ж ДЗНЬ РАДЫЁ!!! Зноў падстава...

Jo: Можна й Джо. Хто заве Йё, Жо, па-гішпанску Хо... Ну што? Цяпер уся кампанія ў трусах-штанах. Хлопцы ўвасноўным мідлэндцы, заўзеюць за сіне-белы Бірменгэм (Слуцак) і жоўта-чорны Вулвз (Шахта). Чакаем! Матч пачнецца 16:30.

Ыуен: Усегда гатоў!!!

Jo: Баранкі аказаліся зусім слабыя, чым Слуцк скарыстаўся, 3:0. Надвор'е - швах, але гульня была цікавая. За слуцакоў па-ранейшаму пыліць Саша Пратасюк, выпусьнік СШ10. За баранчукоў нейкі Пыжык.., прозвішча салігорскае... Спадабаўся ў складзе сіня-белых Кірыл Дзяменкавец, нейкі родзіч славутага Эдуарда? Такая ж гармата!... Ў Крата, калі я яго з кім не пераблытаў, дзіўная звычка назіраць за гульнёй не з лаўцы запасных, а з супрацьлегляй глядацкай трыбуны, не першы ўжо матч.

Jo: Слуцак разьдзярбаніў моцны Партызан ушчэнт, 3:0. Прыемна было назіраць, як меней арганізаваная каманда ўфігарыла болей пісьменных МТЗшнікаў. Цэнтр поля быў за гасьцямі, але "нахабнымі" выпадамі слуцакі парвалі менчукоў, й похер клас... Хадзіце глядзець СФК Слуцк - там жывы футбол! Там сядзелі-назіралі ЮВВ, Журавель, абавязковы Новік і інш. Давялося выпадкова з боку пачуць думку Саўріцкага перад гульнёй Шахты з ДБ аб тым матчы слуцакоў з РЫПО: сапраўдны жывы футбол. Удачы пацанам са Слуцку!

dyk: U Slusakcukaru sajt jos`c`?

Jo: http://sfc-slutsk.by/ , але на футбольнай галінцы інфакурьерскага сайту паажыўляней: http://kurjer.info/tag/fk-sluck/ . У гасьцявым цукровым дэрбі з Гарадзеяй мінімальна перамаглі, прычым закончвалі ўдзясецярох. Гол - Карпіленка. Наперадзі 4-ага ў Салігорску матч з гарадзенскім Белкардам. Ужо чакаю...

Demonaz: О,4-га буду тут,трэ абавязкова пабываць на матчы.

Jo: Пачатак, здаецца, а 18-ай.

Jo: З Белкардам разыйшліся мірам 1:1. Трэба сказаць упершыню у дзеяньнях слуцакоў адчувалася нейкая незразумелая нярвовасьць.. Сёньня іх чакае вельмі цяжкі выязны матч у Рэчыцы. Трымаем кулачкі.

Jo: Пасьля выдатнага выніку ў Рэчыцы і трывожнай нічыі з гомельскім ДБК сёньня чакаецца цікавая сустрэча з "бандай" Бахно. Шахтар 17:00.

Jo: Зноў 1:1 (Шрэйтар, Макараў). На трыбунах зашмат непрыкрытага мата. Некаторыя суддзі сыходзілі па-шустраму.

Jo: Вось клуб, зь якога пачалася мая цікавасьць да футболу: http://fc-gusev.moy.su/ . Зьвярніце ўвагу на каталог футбольных сайтаў і неардынарную для нас гісторыю клуба. Некалі яны былі грюн-вайс, а зараз як і мы жоўта-чорныя. Ўтульны стадыёнчык...

Demonaz: Только Гусев,Днепр и Шахтёр,Днепр и Шахтёр...

Librw: Jo пишет: Вось клуб, зь якога пачалася мая цікавасьць да футболу Посмотрел фотки : при большом желании там можно углядеть и футболистов Шахтера. Я лично углядел Леончика, Киренкина и Балановича. И Гукайло.

Jo: Ну так, Demonaz, ўвогуле правільна. Толькі ў мой час каманда звалася Луч. Ээх, колькі ўжо зьбіраюся туды зьездзіць.. Твой чарговы прышпіл, Librw, прабач, не адолеў. Але ўсё роўна дзякуй. За ўвагу.

Jo: Заўтра "матч стагодзя" СФК Слуцк - ФК Дынама Менск. Шахтар 18:00. Стапудова будзе дождж. Падтрымаем суседа!

Jo: А дажджу й не было! Супернадвор'е для футболу. Слуцакі малойцы някепска гулялі, але ж крыху не даціснулі лягенду белфутбола. 1:2 у дадатковыя 30 хвілін. Шкада.

Jo: Законна ўляцелі Пінску 1:3. Ніколі сёлета яшчэ так дрэнна не гулялі. Доўга адыгрываліся, зраўнялі, былі моманты перамагчы, але праваліліся.. Слуцкіх фанатаў прыйшлі падтрымаць гамеля. Яшчэ слуцакі адзначыліся тым, што ў час гульні зпёрлі пінскія банэры. Відаць з-за гэтага пасля другога гола Хвалі іх №6 доўга жэстамі паказваў слуцкім балелам, як ён іх бы нацягнуў...

Jo: У суботу на Шахтары цукровае дэрбі. На афсайце СФК пачатак пазначаны 17:00, а "футспецы" казалі 16:00...хяв. Праграмка СФК: ўсе дамашнія матчы ў гэтым сэзоне СФК Слуцк правядзе на стадыёне Шахтар у Салігорску, таму шта кіраўніцтва клуба адмовілася ад ідэі паскоранага будаўніцтва слуцкага стадыёна, каб як мага лепш падрыхтаваць яго да наступнага сэзону.

Librw: Jo пишет: ўсе дамашнія матчы ў гэтым сэзоне СФК Слуцк правядзе на стадыёне Шахтар у Салігорску Я в это и не сомневался с самого начала чемпионата. P.S. Посмотрим, чей сахар слаще.

Demonaz: В ЛЧ болею за Борисов,собираюсь посетить матч в Милане Отчет будет.

Jo: У ЛЧ магу сымпатызаваць розным камандам, але ўкожны матч гэта не батэ.))

Librw: Jo пишет: , але ўкожны матч гэта не батэ.)) А у меня почти всегда - соперник БАТЭ

Ыуен: Усе бабы - сукі, Увесь сьвет - кашмар, А мы заўсёды за наш "ШАХТАР"!!!

Jo: Ыуен, наконт першага радка спрачацца ня буду, а вось спалучэньне "кашмар-Шахтар" выклікае пытаньне, ці не падшпіл які..?Отчет будет.Demonaz, усе у чаканьні... Хто бачыў учора па ТВ - батэшны сэктар паказвалі?

Ыуен: Jo пишет: а вось спалучэньне "кашмар-Шахтар" выклікае пытаньне, ці не падшпіл які..? Не-а! Хутчэй гэта працяг Лібравай тэмы. А ўвогуле, гэта перафразаваная маскальская гаўкалка, толькі там рыфмавалася "бардак-спартак".

Demonaz: Ну што магу сказаць,Джузэппе Меацца пакінуў наймацнейшае ўражанне,на гэткім стадыёне нельга гуляць у дрэнны футбол.Проста казка,нягледзячы на тое,што гасцявы сектар аддзелены ад астатняга стадыёну унізе шклом,а вышэй - сеткай (уражанне такое,што глядзіш у кінатэатры фільм пра футбол) вельмі прывабны від на поле,усё як на далоні,як кажа сівавалосы мэтр "уся геаметрыя атакі".Падтрымка міланскіх заўзятараў - ад несупынных спеваў Курва Сюд Мілано,да абсвіствання рэферы у 60 тысяч галасоў (ці колькі там было на гульні). На стадыёне Дынама лігачэмпіёнскі дух не такі моцны,як на Сан Сіра,у Мілане разумееш,за што атрымліваюць грошы заходнія менэджэры і маркетолагі (застаецца загадкай,які вопыт пераймаў мінулы дырэктар ЗАТ ФК,ездзячы па замежных камандзіроўках на паседжанні Ассацыяцыі клубаў Эўропы і які вопыт пяройме бягучы дырэктар) Пакуль няма часу на працяглы аповяд,на наступным тыдні напішу.Пакуль трошкі фота:

dyk: Demonaz, давай справздачу хутчэй! У Менск паедзеш на Мілан і Пльзень за БАТЭ тапіць? ;)

Jo: Demonaz пишет: ..гасцявы сектар аддзелены ад астатняга стадыёну унізе шклом,а вышэй - сеткай.. Думаю, з-за такой агароджы гасьцей не была чутно на стыдыёне. Ыуен, Librw, што скажаце, глядзелі матч па скрыні? ІМНО: асноўнай прычынай адмоўнага стаўленьня да батэ з'яўляецца дзейнасьць іх форумскіх і каляфутбольных гоблінаў, народ, які не бывае ў нэце, звычайна добра ставіцца да гэтага клюба. А наш хрэновы імыдж , ў большай частцы, заслуга гульцоў і кіраўніцтва. Не?

Librw: Jo пишет: з'яўляецца дзейнасьць іх форумскіх і каляфутбольных гоблінаў Каким образом, и с какими мыслями вы стали доверенным лицом Александра Лукашенко в деле предвыборной агитации? Как подобное решение соотносится с произносимыми неоднократно словами в интервью, что вы человек аполитичный? (Kabann) — Я и остаюсь человеком аполитичным и никогда не буду членом какой-либо партии. В том-то и дело, что для многих выборы и поддержка своих кандидатов — это политика в чистом виде, а я прагматик. Для меня Президент страны — это гарант той программы социально-экономического развития, которую мы должны реализовать. Я не получил и не рассчитываю получить никакой личной выгоды от предвыборной гонки — мне это не нужно. Стал на сторону действующего главы государства только потому, что так велела моя совесть. В первую очередь, остался честен перед сами собой. Что касается последних событий, то люди, которые люто ненавидят своих оппонентов и готовы оскорблять ежеминутно, не имеют права называться оппозицией или как-то по-другому. Если я скажу, как их можно называть, то уподоблюсь им. Я же защищал ту программу, в реализацию которой верю. P.S. Программа потерпела крах (две девальвации за год - и не уговаривайте меня !) P.P.S. Полагаю, что Капский четко знал , к чему все шло, но делал вид для каких-то целей

Jo: Думаю, Librw, нашы таксама умеюць падбрэхваць каму трэба, але проста да іх такой увагі не надаецца. А так згодны, Капскі без вялікай патрэбы сам лішку нагаварыў. Demonaz, не магу дачакацца.. Давай пападрабязьней..

dyk: Librw пишет: то люди, которые люто ненавидят своих оппонентов и готовы оскорблять ежеминутно, не имеют права называться а што ён думае наконт выказваньняў свайго шэфа пра "адмарозкаў"? і як яго пасьля гэтага называць?

Demonaz: Адмарозкі яны і ў Афрыцы адмарозкі.Менавіта таму я (пабываўшы сярод галоўных оппаў у сярэдзіне 90-х) і стаўлюся негатыўна да іх дзейнасці. Хлусня ды міжсабойчыкі - асноўная зброя апазіцыйных кіраўнікоў,нічым канструктыўным яны не адзначыліся. Вялікага розуму не трэба,каб з інтэрнетаў лаяць Капскага,а вось папрацаваць на карысць Радзімы заміж крычання гвалта на плошчах - не,хай дурні робяць,мы пакрычым Зараз пра Мілан. Фота тут Прыляцелі ў Мілан (а дакладней у Бергама за 65 км ад Мілана) у дзень гульні,засяліліся ў гатэль,туды-сюды, і ўжо час выдвігацца на Сан-Сіра.Цяжкасцяў гэта не выклікала ніякіх - чырвоная ветка метро - прыпынак Лотто і на паверхні далучаемся да ідучых у бок стадыёну. Адразу ж прыліпаюць негры з прапановамі шалікаў Мілан-БАТЭ 19/10/2011 па 8 Еўра (удзень такія ў цэнтры Мілана продалі па 10,аб чым паведамілі нам падшафэшныя барысаўскія заўзятары,якія і затарыліся гэтымі шалікамі ўдзень ) Неграў шлем лесам (шалік я набыў каля стадыёна за 5 еўра) і ідзем далей.Раз-пораз трапляюцца мясцлвыя "Купавы" з півам,напоямі ды італійскімі даволі смачнымі буцербродамі (паніні) а таксама "купавы з сымболікай Мілану (ад прэзерватываў да скутэраў). Думаю,што ФК Мілан таксама ўваходзіць у Ассацыяцыю Эўрапейскіх клубаў,куды ездзяць "ВУЧЫЦЦА" і манагеры нашага ЗАТ ФК,але здаецца, што нашыя заміж каб вучыцца - прасіраюць камандзіровачныя на блэкджэк ды шлюхаў. На шлаяху да стадыёну час ад часу трапляюцца радасна-падпітыя барысаўчане і хоць я не прыхільнік алкасвяткаванняў,але разумею іх Уваход на стадыён заняў хвілін 5,якія спатрэбіліся сек'юрыці каб дагледзець кожны куток майго ранца ды абшукаць мяне - нам пашчасціла зайсці перад асноўнай масай заўзятараў БАТЭ,якія шчыльнымі радамі падышлі праз хвілін 10. Падымацца на сектары трэба унутры "калонаў" якія бачны на фотаздымках.Там зроблены безпрыступачныя спіралевідныя пад'ёмы з выхадамі на першы і другі ярусы,а нам на трэці - ў гасцявы сектар.На сектары знаходзіцца кафэшка (без піва) ды туалет,перасоўванне па сектару свабоднае,прысутнічаюць толькі 10-12 секьюрыці,якія не асабліва і назіраюць за паводзінамі заўзятараў.агляд поля і геаметрыі атак вельмі добры,таму што стадыён пабудаваны ў вертыкальнай плоскасці,а не ў гарызантальнай,маюцца 2 каляровых табло,на якіх у перапынку і пасля заканчэння матчу глядзелі небяспечныя моманты астатніх сустрэч і паўторы небяспек міланскага матчу.На арэне выдатная акустыка,міланскія фаны амаль безперапынна спявалі свае песні,некалькі разоў палілі фаеры,астатнія міланісты абуджаліся толькі пры небяспеках ля варот Барысава,ці абсвістваючы суддзю ці ўсхвалявана уздыхаючы пасля мегасэйва міланскага варотчыка пасля ўдару Брэссана. Пасля гульні чакалі на сектары каля 40 хвілінаў,назіраючы за тым,як правініўшыеся гульцы БАТЭ наматвалі кругі па газону "Джузэппе Меацца" а супрацоўнікі арэны рамантавалі пашкоджаныя ўчасткі паляны. Выхад арганізаваны такім чынам,што ўсіх прысутных з сектара давялі да барысаўскіх аўтобусаў,адкуль мы і пайшлі па сваіх справах,а барысаўчане палезлі пакавацца па месцах у адваротны шлях да сінявокай. Атмасфера на стадыёне вельмі спадабалася,як і сама арэна.Немагчыма застацца абыякавым ад знаходжання на адным з буйнейшых стадыёнаў свету. Наступны дзень быў прысвечаны прагулцы па Мілану,агляду мясцовых краявідаў. "Усталые,но довольные, они возвращались домой"© На чарзе - Барселона дый Камп Ноу.

Jo: Не сустракаўся ніколі з такой інтэрпрытацыяй слова "адмарозкі": хлусы і інтрыганы. І яшчэ не зразумеў: хіба, акрамя нэту і плошчы, ёсьць іншая магчымасьць вольна выказацца? Наогул узнікла шмат пытаньняў ад тваіх першых выказваньняў. Але гэта афтоп. Магу толькі сказаць, што Капскі сапраўды вельмі таленавіты і ўдачлівы манагер. Які, дарэчы, заўважана не аднойчы, і маніць можа і таемна інтрыгаваць. Ну а пра нашу Радзіму скажу, што на жаль апошнім часам у ёй усё меней родных рысаў. Дзякуй, Demonaz, за цікавы рэпартаж. Па-добраму зайздрошчу тваем вандроўкам. Горад Мілан - красава! Гэты невялікі касьцёльчык на фотках і ёсьць СанСіра, які даў імя стадыёну? Нешта я не знайшоў ЛаСкалу.. Дарэчы, зусім нядаўна па ТВ глядзеў перадачу малодшага Шырвіндта. Дык там таксама быў той жа, што й на здымках, чырвона-белы мім.. І замак Сфорцаў паказалі. Была ж у нас каралева Бона Сфорца, жонка Жыгімонта Старога здаецца.. Хоць прыкладна скажы пра галоўнае: цэннік на выпіць-закусіць:)) Каюся, ёсьць у мяне такі інтарэс, асабліва ў чужых краях..)) Ну а так, вядома, гэта нечуваны фінт: пра батэшны выезд на шахтарскім форуме, ахерець..! Мяне супакойвае, што ты ўсё ж напісаў: "..манагеры нашага ЗАТ ФК, але здаецца, што нашыя заміж каб вучыцца.."))

Demonaz: Ехал посмотреть на красивый футбол на красивом стадионе.Задачу выполнил) Ла Скала ничего выдающегося из себя не представляет,проезжали на трамвае мимо,лень было возвращаться)) По поводу "высказать мнение на плошчы" - наши люди такие,что много свободы для них приводит к бидэ,в чем неоднократно убеждала история - сначала ВКЛ,потом Речи Посполитой.Я сторонник диктатуры в политике,и никто в обратном меня не переубедит.

Jo: А пра "галоўнае" што-небудзь прасьвятліш?..Хоць прыкладна скажы пра галоўнае: цэннік на выпіць-закусіць:))..

Demonaz: аа..ну поесть в китайском ресторане со шведским столом в обед - 12 евро/ужин - 20 Евро (берешь любую еду в любом количестве) напитки отдельно оплачиваются (пиво в этом ресторане 4,5 Евро за 0,5 Хайникен) в забегаловках бутерброд (панини) 2-4 Евро,пиво 2,5-4 Евро (в разных - разный ценовой уровень) Для гурманов (под закусь к плодово-ягодному) жареные каштаны - 1,5 Евро небольшой пакетик. Вино (11% алкоголя,красное) 3 литра ПЭТ - 6,06 Евро в маркете.

Demonaz: Да,и пишу "наши инструкторы" и "наше ЗАО ФК" скорее по инерции/традиции,ибо в действительности у инструкторов и у руководства ЗАО ФК никаких обязательств перед городом, болельщиками и ОАО "Беларуськалий" нет.

Jo: Demonaz. ты надта перабольшваеш адрозненьне нашага ЗАТ ад іншых "кантораў". Крадуць паўсюль. І ў спорце не ў першую чаргу.. ..наши люди такие,что много свободы для них приводит к бидэ,в чем неоднократно убеждала история - сначала ВКЛ,потом Речи Посполитой. Я сторонник диктатуры в политике,и никто в обратном меня не переубедит. Так, ёсьць такое меркаваньне. Спрэчнае. Але ты, як я зразумеў, ня толькі прыхільнік такога грамадзка-палітычнага ладу, дый табе яшчэ няма розніцы хто "дыктуе". "..Вино (11% алкоголя,красное) 3 литра ПЭТ - 6,06 Евро в маркете.." Вось яно тое, што мне б спадабалася.. З чым там бутэрброды за 4 еўра?!.. У суботу на Шахтары Слуцк прымае клецкіх хлопцаў. У адрозненьне ад батэ, мілана, хк дзенама.. гэтых падтрымаць мы маГЁм!

Demonaz: Скажу,что диктатура Лукашенко для меня лучше предполагаемой диктатуры западного образца,прикрывающейся личиной разделения властей и сменяемости власти. На данном форуме мы говорим о нашем ЗАО ФК,поэтому я и писал о нем,что и как крадут в других местах не является темой данного форума) по 4 евры бутики с какими-то колбасками а-ля хот-дог,я их не брал,брал за 2 булка,капустный лист и прозрачный кусок бекона. А вот в субботу надо бы как-то на Слуцк и сходить,поддерживаю.

Jo: Усё цікавей распавядаеш.. Demonaz, можна даведацца пра твае адносіны да Васілёвых экзэрцысаў, напрыклад http://goals.by/football/league/news/93473 ? Ці лепей было сказаць экзарцызмаў..? ;)

Demonaz: Уся гэтая лухта (пісьменнікі,паэты,спявакі,каментатары і ў тым ліку спорт-інструктары) у нашыя часы мае непрапарцыянальна вялікі ўплыў на грамадскую думку і на грамадства ўвогуле.Па мне дык бліжэй тыя часы,калі уся гэта забаўляльная катэгорыя людзей лічылася людзьмі другога гатунку і іхнім выбрыкам не надавалі вялікага значэння,калі што не так - на кол саджалі ці галаву з плеч - добры ўрок астатнім. Уткін,як каментатар футбола мне падабецца толькі падчас эфіру - за свае жывыя рэпартажы,яго інтэрнет творчасьцю не цікаўлюся.У канфлікце з Барысавам ён перайшоў мяжу,але каб папрасіць прабачэння - не хапае духу.Мужчына павінен адказваць за свае словы.Карацей - у даўніну пасадзілі бы яго ўжо на кол)

Jo: Не, пісьменьнікі, не. Іх даўно ніхто не слухае. А дарма. Зараз галоўныя дарадцы народу рэжысёры расейскага тэатра і кіно. Пц. Ты здорава напісаў у першай частцы - падпішуся. А пра Вуткіна не згодны. Ён усё правільна сказаў, шукайце гаўнюка не ў Расеі, а ў сябе саміх.

Librw: Jo пишет: шукайце гаўнюка не ў Расеі, а ў сябе саміх. Это не Уткин сказал, а Евгений Шварц. В пьесе "Дракон" .

Jo: Маеш рацыю. Апошні радок прашу чытаць так: "...не ў Расеі, а ў сабе саміх". А то пайшла нейкая мода вінаваціць кагосьці звонку: ў бойцы з віцькамі - трэнер Назараў, у артыкуле аб нашым горадзе - журналісты.. На сябе ніхто ўважлівей глянуць не рашаецца.

Librw: Jo пишет: Маеш рацыю. Нет у меня никакой рации.

Demonaz: "Рация,на бронепоезде!"© Забыл одну маленькую деталь,которая при рассмотрении может оказаться и немаленькой - на Сан Сиро в конце матча борисовский фан-сектор с какого-то затянул "Отсоси у желто-синих!",вызвав у меня саркастическую улыбку. ЗЫ Я согласен,каждому надо начать с себя.Ходить по тротуарам,а не по газонам,переходить на пешеходном переходе,а не где попало,убирать экскременты на улице за своей собачкой ,не гадить в подъезде и т.д. Но ведь никто не стремится к этому,все только языками мелют.

Librw: Demonaz пишет: все только языками мелют. ... и пьют.

Demonaz: "Синева,синева,синева,от тебя мы без ума!"© ЗЫ В момент , когда нам принесли еду, раздался звонок от ХХХ, который звал нас в ресторан. Мы недолго сопротивлялись, и поехали в ресторан Сазандари. Нас повез первый попавшийся таксист , который по пути рассказывал, про старые и новые названия улиц. Когда мы приехали в ресторан , я был не до конца уверен, что это тот. Но таксист вышел с нами, зашел в зал, убедился , что это тот самый, и «передал» нас в руки ХХХ. Скажите такое возможно в вашем городе ? В Москве точно нет. Вот когда при поездке из Хет-трика в Фальварак так таксисты будут себя вести,это и будет означать,что наступило счастье на белорусской земле )

Jo: Берндт сышоў (ці не?), новага глаўкома яшчэ не прызначылі, а спарынгі працягваюцца:Национальная сборная Беларуси 29 февраля 2012 года проведет товарищеский матч с командой Армении. Место встречи — Турция. Там же федерацией планируется спарринг для олимпийской сборной. Первый заместитель председателя БФФ Сергей Сафарьян отметил: Мы хотим, чтобы обе дружины тренировались вместе. Это позволит осуществлять обмен футболистами. Соперник для олимпийской команды пока не найден. Ранее мы связывались с англичанами, но не получили утвердительного ответа. Планируем снова вступить с ними в переговоры. Если же этот вариант не пройдет, то хотим подобрать оппонента из Африки. У сувязі з гэтым спадабаўся камянтарый ад 12:43 з http://forum.pressball.by/viewtopic.php?t=69643, ironpot пишет:..Вот с кем не надо встречаться, так это с Науру. Все-таки третий президент за год.

Librw: Занятный репортаж click here

Demonaz: Чакайце справаздачы пра Барселону ды Гутара))

Jo: О, дзеля такога выпадка абавязуюся паглядзець тэлерэпартаж па скрыні! Чакаем твае ўражаньні.

Jo: Паглядзеў. Краіна імпатэнтаў. Нах гэто было?

Demonaz: А на што ты разлічваў?На перамогу БАТЭ?Ты ж не Галка Балановіч)) У гатэлі па Барса ТБ бачыў трэніроўку барысаўчан на Камп Ноу,стаялі з квадратнымі вачыма,якая тут перамога..Не зразумею,за што лаюць Палякоўскае імкненне гуляць за БАТЭ?За Шахту яму матчы супраць Барсы ня свецяць ніколі. ЗЫ А ў Барсе зараз +21,пальмы зялёныя ды папугаі скачуць па галінках..Горад пакідае вельмі моцнае ўражанне.Пастараюся на тыдні распавесці ды фотак выкласьці. ЗЫ Батэшнікі і на Камп Ноу крычалі "Отсоси у желто-синих")) ЗЗЫ Ну и калі БАТЭ на Камп Ноу гэта краіна імпатэнтаў,то што за краіна "Шахцёр" з Вентспілсам?

Librw: Demonaz пишет: Не зразумею,за што лаюць Палякоўскае імкненне гуляць за БАТЭ?За Шахту яму матчы супраць Барсы ня свецяць ніколі. В святом для Борисова деле привлечения глоров Беларуси, матчи с Барсой пошли явно не на пользу. Репутация падает стремительным домкратом. P.S. Вы сало в ссобойчик брали ? И если да, не шмонали из-за него ?

Demonaz: Сало в ссобойчик брали конечно,всем пох на сало и на таможне и секьюрити в аэропорту тоже) по поводу поражений от Барсы - мне лично было все равно,какой будет счет.В реалиях белфута в лиге чемпионов главное участие,а не победа. Мне лично не понятно,как могут например фаны Шахтёра,прояпвающего Бресту 0-4, говорить о 0-4 Борисова от Барселоны?Явный диссонанс..

Jo: Прычым тут перамога? Бл.., прастаяць два матчы абасраўшыся.. А палякоўскае імкненьне падтрымліваю, таму шта яно супадае з маім: Дзяніс даўно не паказвае добрай гульні. Ў батэ такіх! Дарэчы, сёньня ўжо падпісалі паперы па прадажы.. Галоўнае ўзяць добрую цану. Краіна з батэшнікамі у нас адна. Лепш абмалюй нам блакітную сталіцу Эўропы. Ў гэтым аспекце барысюкі са сваім ОУЖС павінны вельмі прыглянуцца мясцовым. Demonaz даліся табе гэтыя перамогі.. Брэсту мы ў гэтым сэзоне не толькі прайгравалі. Размова ідзе аб прадматчавым п..жы гульцоў і форумскіх уёпкаў. Толькі адзін Рудзік сказаў, галоўнае не абасрацца, і абасраліся..

Demonaz: да мне как-то пофиг,обос..лись да и обос..лись борисовчане,но не стал бы их сильно гнобить.Это было похоже на боксер-перворазрядник против Виталия Кличко,а вот Брест против Солигорска, это уже как два перворазрядника дерутся из-за телки в кабаке)) Про то, что Барселона гей-столица Европы первый раз слышу)) Таксист говорил,правда,что есть кварталы голубых,но мы там не были и баров "Голубая устрица" не видели. попожжа и фото и рассказ будет.Дел на работе накопилось

Demonaz: https://picasaweb.google.com/6583865/Barca0407122011 для начала - фото

Jo: Можа й не сталіца, цэнтр дакладна, нейкіх жа гомапіктаграм ты там гляджу наздымаў.. Дый увогуле тэма жаночага полу не раскрыта. Адныя мужыкі. Як там дамы? Толькі на плакаце жанчынка без зубу (або фікса).., жэсьць.. Па фота Барселона выглядае нашмат сымпатычней Мілана. Не казалі, зьбіраюцца яны калі-небудзь дабудоўваць Заграду? Традыцыйна: як там пітво/закусь? Каталонцы да БЧБсьцягоў на стадзе не дамотваліся? Як яны там нацыянальна самавызначаюцца?

Librw: А где фото сала из ссобойчика ?

Demonaz: ды не гомапіктаграмы гэта,я гетэрапіктаграмы,прыгледьзся)) Зуб жанчынке з постэра замалявалі дзеці мабыць,вабіць вока - таму і зняў) Жэнскі пол у Мілане лепей за барселонскі,нашмат лепей.Але думаю гэта з-за таго,што зараз не сэзон у Каталоніі.У якімсьці ліпені Барса Міляну дасць фору) Пітво/закусь - гарэлку ўзялі ў Віленскім дьюціку па 16 еура за літр Фінляндыі,такім чынам патрэбы ў моцным алкаголі ў Гішпаніі не было,піва - ад 1,5 да 4,5 Еўра за Эстрэлла Дамм у залежнасьці ад памеру куфля ды месца продажу піва.На гасцявым сектары Камп Ноу піва прадаюць,але толькі безалкагольнае,але нідзе пра яго безалкагольнасьць не пішуць,таму напачатку барысаўскія шчыльна абляпілі барную стойку у кафэшке на сектары.Потым разабраліся,дык ніхто і не паквапіўся больш)БЧБ і іншае вісела ніхто нічога не казаў і не падходзіў.Заграда ўсё будуецца,як казалі ў аўтобусным аудыёгідзе - толькі на ахвяраванні наведвальнікаў ды прыватныя пералічэнні на рахунак будоўлі,таму будавацца ёй яшчэ доўга) Закусь..на пляжы паеў у кафэ супа-пюрэ мясцовага,пірага з беконам кава з кавалкам пірага - 13 еўра,пад'еў някепска,спадабалася.Ежу можна знайсьці пад розныя кашалькі. Ці з-за таго,што з зімы у раннюю восень папалі,ці з-за чаго яшчэ,уражанні вельмі моцныя ад Барсы,цёпла,пальмы,папугаі,розныя ландшафты,тэмпераментныя гішпанцы (каталонцы)..дарэчы па-добраму нацыяналістычныя каталонцы,з павагай тлумачылі мне што вызначаюць палоскі ды зорка на сьцягу каталоніі (есьць на здымках яны са сцягамі,мы сустрэлі іх на гары Цібідаба) з якой адкрываюцца выдатныя краявіды на Барсу ды прыгарады. ЗЫ Калі елі Сала з сабойкі,то мне яшчэ было лянота здымаць

Librw: Demonaz пишет: гарэлку ўзялі ў Віленскім дьюціку па 16 еура за літр Фінляндыі,такім чынам патрэбы ў моцным алкаголі ў Гішпаніі не было А сколько литров взяли ?

Jo: Што ўзялі фінляндыі з Летувы ў Гішпанію бачу сярод вас былі сапраўдныя докі. Але ж звычайна хочацца паспрабаваць чаго і тубыльцы спажываюць.. Demonaz, бачыш Librwу не даець спакою думка, чаму вы адсюль не ўзялі бульбаша асобага і кручанага шпіка з папрыкай.. Спаталі цікаўнасьць прагнучага.

Demonaz: Узялі 3х1л.Чаму не Бульбаш - справа ў тым,што Ryanair не дазваляе праносіць праз пасажырскі агляд вадкасцяў болей за 100мл,а вось ужо пасля агляду знаходзіцца дьюцік,дзе можна набыць Фінляндыю і назіраецца поўная адсутнасьц Бульбаша)

Jo: Demonaz. мы цябе збілі з панталыку сваем сьцёбам, прабач. Ты напэўна меў што сам расказать.. Купаньне ў міжземным моры, уражаньні ў час самой гульні.. Некалькі разоў чуў, што ў барселонцаў даволі паскудны нораў. Ці пасьпелі з чымсьці падобным сутыкнуцца? Праўда пасьля нашых рэалій, думаю, паўсюль здасцься проста цудоўна.. Папярэджваю, гэта было сказана не пра палітыку. І раскажы пра палоскі і зорку каталонскага сьцяга. Цікаўлюся. А пра "сталіцу".. Гэта я аднойчы ад менскіх аматараў Энгельберта Хампердынка чуў: ах Будапешт, ах Барселона... Вось і навеяла.

Librw: Jo пишет: Demonaz. мы цябе збілі з панталыку сваем сьцёбам, прабач. Может быть только с вашей стороны насчет гомо-знаков.... Насчет спиртного, меня это действительно интересовало, ибо нужно же делать какую-то поправку на излагаемые впечатления. Да и вообще...

Demonaz: Гм,ну я не употребляю алкоголь,крепче кефира)Так что абсолютно трезвые ощущения и впечатления гарантированы. Дополнения будут,разгребусь с работой и напишу.

Librw: Demonaz пишет: ну я не употребляю алкоголь,крепче кефира Это ж сколько кефира нужно выпить ?!

Demonaz: молочная промышленность у нас на высоте,так что кефира будет всегда в достатке)

Librw: Demonaz пишет: молочная промышленность у нас на высоте,так что кефира будет всегда в достатке) Как испанский кефир по сравнению с итальянским и нашим ?

Demonaz: хероватенький..наш 3,2% жирности самый вкусный из ввсех)

Jo: Librw, а ты не зьвярнуў увагу, што іх было пяцёра, Demonaz - кефір, атрымліваецца трохлітровік на чатырох, па схеме -1.. Багатыры, не вы!

Librw: Jo пишет: Багатыры, не вы! Может там только двое пьют некефир, почем тебе знать ?

Demonaz: Пили четверо,но кроме 3л Финки было 2л местного вина за 1,5 Евро пакет (один с белым вином,один с красным) и несметное количество пива.

Jo: Я ганаруся магчымасьцям ГомаСалігоркус, каб не казаць, што акуеваю.. Яны ж яшчэ й закусвалі! Калі не памыляюся, намінальны аб'ём страўніка каля 0,4 літра. Аб барсялонскім кефіре. Бачыў фільм, у чамусьці дызенфіцычным горна-марскім паветры Каталёніі фігова жыве малочная палачка, гэты прадукт быдла закісае вельмі марудна..

Librw: Jo пишет: Я ганаруся магчымасьцям ГомаСалігоркус, каб не казаць, што акуеваю.. Яны ж яшчэ й закусвалі! Это про что вы пишете ?

Jo: Чаго захацеў. Прайшло надта шмат часу. Калі пісалася, тады трэ было й запытвацца. Цягнік уйшоў. Цяпер гэта шумерскія пісьмёны.

Jo: Jo пишет: ...ГомаСалігоркус..Я, думаю, вы зразумелі, што я меў на ўвазе homo salihorskus, салігорац. Прабачце, калі выклікаў непарузамненьні.

Librw: Полег в священной борьбе. Где Donate ?

Jo: Шо за Данатэ? Вы пян?

Librw: "Donate" - по английски , "дарить" или "подарить". По-моему, все предельно ясно.

Jo: Выбачайце, спадар Librw, няясна. Вы просіце падарунак?

vazonov11: Да сейчас многим игрокам лучше сидеть на скамейке запасных.

ASER: Если быть откровенным люди в мире любят играть в онлайн-казино. Я играю в онлайн казино провайдера Вулкан Платинум уже долгое время и могу сказать о нем только хорошее.Здесь вы найдете самое большое количество разнообразных игр - от настольных до Вулкан Платинум слот-игр.

ARTHUR72QAS: Здесь https://melbet-casino.wiki/ru/ я смог научится играть на различных автоматах и понял какие есть стратегии для выиграша, обзоров ту не мало и каждый из обзоров полезен и тем кто хочет по играть советую посетить этот источник

amelina: Люди пытаются уверить меня, что казино - сомнительный источник дохода, но я с этим не согласен. Согласно откровенным отзывам Gaminator Deluxe казино работает уже довольно долгое время.Здесь вы https://gmslots-deluxe-online.com/ найдете самое большое количество разнообразных игр - от настольных до слот-игр.



полная версия страницы