Форум » Off-топ - разные темы » Какую музыку слушают фаны Шахтера. » Ответить

Какую музыку слушают фаны Шахтера.

Librw: Очень интересно бы узнать.

Ответов - 223, стр: 1 2 3 4 5 6 7 8 All

Jo: Не зразумеў? Ты нас тут усіх адносіш да фанаў?

Librw: Ну да... Нефаны будут молчать (или слушать "Ласковый май")

Jo: Адзін меламан паназапісваў мне шмат рознага року, зараз праслухоўваю стары польскі рок (Кшыштаў Краўчык, Чэслаў Немэн...). Дарэчы, і па ШаўтКасту падсеў на рокавую ПольскуСтацыю. А нахт табе?!...


Librw: Польшу в прошлом сезоне модно было слушать, ноне же Румынию, как то - Progresiv TM,Semnal M. Ты спроси у своего меломана - может есть чего ?

Phantom: Не привередлив. слушаю всякую хрень. большей частью попса и русский рок.

Librw: А я очень привередлив. Попсу не слушаю. Из русского рока :"Калинов мост","Ноль" и старый "Аквариум". P.S. Из контента не относящегося к "русский рок" :"Воскресенье", "Автограф", Олег Митяев, Высоцкий. P.P.S. Да, "Майн кайф" Агаты Кристи - лучший образчик готики в музыке

Kra: DnB

andreich: ДДТ, Океан Эльзы, Агата Кристи, Чиж, Машина Времени, Кукрыниксы, Pink Floyd, Oasis, Radiohead... но вообще обычно подсидаешь на одну группу и слушаешь пока не надоедает и ищешь новую, ну и конечно все ранее прослушанные группы временами вспоминаешь. Сейчас после фильма Стиляги, БРАВО старое захотелось послушать, особенно времена Жанны Агузаровой.

andreich: польский рок я бы послушал, а то у меня есть только польская попса

Jo: DnB - мабаць Drum'n'Bass? Канкрэтней, не секрэт? Ці сам аўтар?

Kra: Jo пишет: Drum'n'Bass ага Jo пишет: Ці сам аўтар в некоторых случаях))

Librw: Kra пишет: в некоторых случаях)) Поляк что-ли ?

Kra: Белорус вроде !

Phantom: Drum'n'Bass - просветите отсталого, что это за зверь?

Jo: На рыбацкім сайце падгледзіў новый кліп Rammstein. Два гады маўчалі, ну і выдалі... Адразу папярэджваю, кліпчык а-ля "Дас іст фантасціш!", непаўналетнім забараняецца, потым адміны могуць пацерці, калі палічаць занадта амаральным http://visit-x.net/CAMS/US/specials/Rammstein.html?track=Index

dyk: Слухаю добрую музыку. Розную. Як прыклад - паст анд капі з майго профілю "фкантахце": "The Cranberries" (Luimneach, Ірляндыя), N.R.M. (Менск, Беларусь), "Vicious Crusade" (Менск, Беларусь), "Depeche Mode" (Basildon, Эссэкс, Брытанія), "Nightwish" (Фінляндыя), "A-HA" (Oslo, Нарвегія), "Metallica" (Los Angeles, Каліфорнія, ЗША), "Океан Ельзи" (Киів, Украіна), "Кино" (Ленинград, СССР), "Nirvana" (Seattle, Вашынгтон, ЗША), "J:МОРС" (Менск, Беларусь), Лявон Вольскі (Менск, Беларусь), "tav.Maŭzer" (Магілёў, Беларусь), "ZET" (Невядомы горад Партызанскай краіны), Тацьцяна Беланогая (Маладэчна-Менск, Беларусь), "Крама" (Менск, Беларусь), "Linkin Park" (Agoura Hills, Каліфорнія, ЗША), "БИ-2" (Бабруйск-Melbourne-Москва, Беларусь-Ізраіль-Аўстралія-Расея, так здаецца?;), "Город 312" (Бішкек, Кіргізія), "Gods Tower" (Гомля, Беларусь), працяг будзе

Librw: Дааа, The Beatles отдыхают....

Jo: Гэта Rammstein! І гэтым,Librw, усё сказана... А чаму TheBeatles, а не якая АйсідораДункан? Гучыць: Айсідора адпачывае... А ты, dyk, будзе магчымасьць качні паслухай маладых менскіх хлопцаў TheToobs. Чуў ужывую ў Салігорске на фэсце НовыЧас у ДБ. Усё выконвалі па-ангельску. Кажуць зараз ваўсю гастраліруюць па Еўропе.

Librw: Jo пишет: Гэта Rammstein! І гэтым,Librw, усё сказана... У меня есть диск "Военные марши третьего рейха" . Тебе не нужно ?

Jo: Хех, чамусьці ж яны у цябе захоўваюцца, мо патрэбны...

Librw: Ты удивишься прослушав этот диск, как много из него заплагиатили Рамштайн.

Phantom: Jo пишет: Хех, чамусьці ж яны у цябе захоўваюцца, мо патрэбны...наверное от деда остались , в смысле - трофейный диск.

Librw: Phantom пишет: в смысле - трофейный диск. Трофейный CD ?

Jo: andreich пишет: польский рок я бы послушал, а то у меня есть только польская попса Ёсьць на чым DVD-дыскі з МР3-запісямі слухаць? Можам запісаць. Ай, да і сам наскачываеш... "Качалка" па госьцю: http://alt-land.info/ .

Jo: "Зорачкі" Міхалка з Зялянкоўскаў усе ўжо бачылі. Хай і тут паляжыць, раз я асноўны па "абнажонцы"... http://www.youtube.com/watch?v=ovQ73eq1jos

Librw: Jo пишет: Хай і тут паляжыць, раз я асноўны па "абнажонцы Jo, не порть с трудом наработанный имидж.

dyk: Салігорская рок-група UNB - http://unbfanclub.narod.ru/ Канцэрт у менскім Графіці - 24 кастрычніка ў суботу. Будуць сьвяткаваць 26-ую гадавіну, як яны самі кажуць, у шоў-бізнэсе.

Demonaz: Гм,я по black/death металу специализируюсь,под настроение doom послушать можно..классику иногда.

dyk: Demonaz, Класіку дэзмэтала? У маю музыку можна дадаць Апакаліпціку фінскую. Быў у мінулым годзе на іх выступе. Зачотныя віяланчэлісты!

Demonaz: Не,проста клясичную музыку...Вивальдзи ет сетера..

Jo: Знайшоў зпампоўваю сынгл Растопчына http://europeanbelarus.org/be/news/2009/10/27/947/. Цікава, ён некалі ў мае студэнцкія годы выступаў на сэйшнах, віртуоз.

Jo: Вышэй была рокавая штучка-дручка, а вось аматарам звычайнай эстрады: http://www.youtube.com/watch?v=cn1OmCDBVXE Нешта падобнае на стыль ВіяГры, а мо й з іх перапеўка...

dyk: Кропелькі беларускай музыкі: http://www.youtube.com/watch?v=dHebItT5ZnE - гучыць беларуская дуда ў выкананьні Зьміцера Сідаровіча на адкрыцьці выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка ў Нью Ёрку (ЗША). http://www.youtube.com/watch?v=uTe5-0qwXiE - песьня пра піва. Цёмнае. Выканаўца - той жа Зьміцер. Месца - Беларуская царква ў Брукліне, Нью Ёрк; 60-годзьдзе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (18 кастрычніка 2009-га). http://www.youtube.com/watch?v=44j0h9vdbzo - сьпявае Сокалаў-Воюш. (Спецыяльна для Jo :) там жа. http://www.youtube.com/watch?v=vViYYKGQDy0 - Мой Родны Кут у выкананьні Тацяны Матафонавай. Там жа.

Librw: dyk пишет: Кропелькі беларускай музыкі: Зайди на Alt-Land.info - там потоки белорусской музыки.

Demonaz: dyk пишет: песьня пра піва. Цёмнае. Выканаўца - той жа Зьміцер. Месца - Беларуская царква ў Брукліне,

Jo: dyk пишет:... - сьпявае Сокалаў-Воюш. (Спецыяльна для Jo :) там жа. Дзякуй. На рыбацкім сайце ваўсю ідзе сеча за мову дык там адзін наваполацкі выдалбываецца, вось яму б паслухаць свайго зямляка...

dyk: Зямос, ня сьмейся. Там будынак мае грамадзкую залю, дзе праводзяцца розныя мерапрыемствы. У тым ліку і сьпяваюць песьні пра піва :)

dyk: Librw пишет: Зайди на Alt-Land.info - там потоки белорусской музыки. Дзякуй. Пагляджу. http://music.fromby.net/ - тут таксама шмат. Хоць і не акіян, але такое слаўнае беларускае вазерцо.

Jo: Пад музычку крышачку каляфутбольнага хулюганства: http://www.youtube.com/watch?v=zVmSmlyUAUQ&NR=1&feature=fvwp

Demonaz: ну а вообще,торрентс точка ру решает...)))

dyk: Эспэшыалі фо Jo. З канцэрту ў Нью Ёрку. http://www.youtube.com/watch?v=tZ56b7Je_Zs - Зьміцер Вайцюшкевіч, пра суседзяў і каханьне http://www.youtube.com/watch?v=XroRrhG5RAo - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Песьня пра пеўня" http://www.youtube.com/watch?v=XCyrffb2ah0 - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Галодны воўк" http://www.youtube.com/watch?v=Df1vBk6PkBw - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Раскажы мне пра дождж" http://www.youtube.com/watch?v=8uIqaAN2B98 - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Капае дождж" http://www.youtube.com/watch?v=BO0GDbSxeo8 - Зьміцер Вайцюшкевіч, калыханка "Ты мая кветачка" http://www.youtube.com/watch?v=VvvgjGe85s8 - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Калыханка" http://www.youtube.com/watch?v=UKn9QFQR5wk - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Дарога" http://www.youtube.com/watch?v=yS_gPr7IkIw - Зьміцер Вайцюшкевіч, "Беланэз"

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=DIYeETdTnf4 - Запіс з канцэрту беларускай сьпявачкі OLYIA у клюбе "DROM" (Манхэтан, Нью Ёрк, ЗША).

Phantom: Demonaz пишет: Не,проста клясичную музыку...Вивальдзи ет сетера.. А так же, Надежда Бабкина и сестры

dyk: http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,5457,5479 (капіраваць спасылку цалкам) - IQ48. Святло ў цемры Яны выступалі на чэмпіёнскім шахтараўскім мэдалеўручэньні. Нядаўна створаны архіўчык беларускіх кліпаў ізапісаў з канцэртаў - http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,5457 ((капіраваць спасылку цалкам))

Demonaz: Вчера послушал ремастеринг "The Bleeding" Cannibal Corpse..завораживает..

Jo: dyk пишет:Эспэшыалі фо Jo... Дзякуй. Пачаліся доўгія калядна-навагодня-ражджэственскія сьвяты, дык паглядзіце, паслухайце... http://www.youtube.com/watch?v=JP6GvIiYQ4I Ўсіх са святамі! Здароўя і ўдачы! Demonaz, ху a CannibalCorps?..

dyk: Jo, дзякуй! Мая любімая калядоўная :) Усіх - са сьвятамі! Добрага настрою і :) у Новым Годзе!

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=x-64CaD8GXw - зачотная песьня. Адна з маіх любімых. I'm Shipping Up To Boston, банды Dropkick Murphys.

dyk: http://ultra-music.com/articles/interview/1714 - спасыль Dyst сёньня на форуме ПБ скінуў. Рэальна цікавыя музыкі))) Салігорск руліць! 103 альбомы - гэта не хухры-мухры! Асабліва спадабалася: “Но я, честно говоря, вообще не представлял, как выйду на сцену. Даже технически — стоять там, петь, играть на гитаре… Вообще абсурд! Или, например, помнить слова наизусть. Как это вообще реально? Не говоря уже о нотах, — недоуменно вспоминает Дольник. — Я не помню, кто сподвиг делать концерты”. --- 30 января The UNB приглашают на первый концерт 2010 года в минском паб-клубе «Граффити». Начало в 19:00. Справки по телефонам: +375 29 77-999-18, +375 29 17-999-18, +375 29 613-95-06. Послушать песни группы The UNB можно на MySpace.

Jo: Cёмага сакавіка Рамштайн прывязе ў Менск новы альбом, білеты ад 80т. ПС А Дольніку трэ б у Соліку выступіць хоць разок, мяне зацікавіла.

Demonaz: Сплiн 26/03 Менск/Рэактар, Металіка 24-25/04 Масква/Алімпійскі))) Спадарства,ёсьць патрэба алічбаваць VHS касету.Мо хто ведае, у нас у Салігорску можна зрабіць такое і ў каго?

Jo: Demonaz пишет: ...Спадарства,ёсьць патрэба алічбаваць VHS касету.Мо хто ведае, у нас у Салігорску можна зрабіць такое і ў каго? Тэлеканал гэтым займаецца на Казлова 26, але вельмі дорага, нешта каля 20т. ці больш. Чуў, на рынке ёсць месцы, дзе ў аднаго 6т, у другога 10т. І робяць куды хутчэй, 2-4 гадзіны супраць СТК-оўскага тыдню.

Demonaz: Дык у СТК звярталіся ўжо,сказалі што не займаюцца болей..

Jo: Было такое, што абсталяванне рамантавалі.

dyk: Demonaz, да Андрухі Бычэка зьвярніся. У яго, калі не памыляюся, ёсьць такая "перагонка".

Demonaz: о,трэба звярнуцца.Я яго на ўвазе і не меў нешта.. Jo пишет: Demonaz, ху a CannibalCorps?.. Ну,гэта клясіка death-metal...

Kra: STREET AWARDS - 2009 : Хип-Хоп в Беларуси - глосуем - Plyama & Indigo - Stop us! http://streetawards.by/rap/19/ проголосуйте за этих парней,песня про ФК Гомель и их фанатов

Librw: Сколько раз в день за них можно проголосовать ?

Jo: Librw пишет: Сколько раз в день за них можно проголосовать ? Ну вось зноў пачалося...

dyk: A shto pra top hety - http://ultra-music.com/blog/1697 - dumaece? http://ultra-music.com/news/1738 - Концерт знаменитой немецкой группы Rammstein пройдёт в Минске 7 марта на главной площадке спортивного комплекса «Минск-Арена», вмещающего 15 тысяч зрителей. Организатором концерта выступает столичный Дворец Республики. Информация о выступлении Rammstein в белорусской столице также подтверждается на официальном сайте группы. Минск включён в список городов мирового тура группы в рамках выхода нового альбома «Liebe Ist Für Alle Da». В качестве «разогревающего» коллектива на сайте называется американо-норвежская индастриал-группа Combichrist, которая выступит вместе с Rammstein и на других европейских концертах тура. Вопрос, кто из белорусских групп будет выступать «на разогреве» у Rammstein, пока согласовывается. Заказать и купить билеты можно уже сейчас по телефонам: +375 17 2299039, +375 29 3 405 106, +375 29 75 111 75. Их стоимость составляет от 80 000 до 300 000. Предварительный билет на танцпол — 130 000. Zakaz kvitkou - http://www.palace.by/action_144.aspx

Jo: Demonaz пишет: Сплiн 26/03 Менск/Рэактар, Металіка 24-25/04 Масква/Алімпійскі)))... Кажуць, улетку чакаецца прыезд WallsOfErichо... Нічо так, завадная групка. A Metallica і ў Вільне будзе.

dyk: Jo пишет: A Metallica і ў Вільне будзе. Ага, брат казаў, што квіткі ў Вільні больш за 350 тышч на белгрошы. Кошты ў іх, гляджу, па ўсіх краінах ніжэй за адмысловую велічыню не апускаюцца.

Demonaz: Дарэчы...у Маскву паедзем на бусе на Metallica..маюцца свабодныя месцы..))50 даляраў у абодва бакі,квіткі на канцэрт набыць можна праз мяне.Ці ёсць жаданне ў каго?Выезд 23/04,канцэрт 24/04,раніцай 25/04 ўжо дома. Па квітках - http://www.kassir.ru/msk/db/text/131502352.html схема пляцоўкі - http://www.kassir.ru/data/2009/12/21/1101608605/moscow_prices.jpg

Jo: Вельмі спакусьліва, але наўрад ці ў мяне атрымаецца. Дзякуй за прапанову.

Jo: 20-ага лютага ў ПалацыТворчасціМоладзі чакаецца выступ маладых салігорскіх цяжкіх груп. Hard'n'Death Core.

Demonaz: Маецца на ўвазе былы Дом Піянераў?

Jo: Як ні дзіўна, база ў іх там...

dyk: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34259 - Metallica ў Вільні. Арганізуецца паездка. 21 красавіка арганізуецца паездка ў Вільню на грандыёзны канцэрт гурта Metallica.

Jo: 20-ага лютага ў ПалацыТворчасціМоладзі чакаецца выступ маладых салігорскіх цяжкіх груп. Hard'n'Death Core.Я памыліўся: будзе ўсё, што ёсць у Салігорску: соre, альтернаціва, можа і любы Librwаму сэрцу art-rock і Бог ведае, што ў нас яшчэ ёсьць, нават група сур'ёзных мужыкоў "Пад градусам" і г.д. У ПалацыПіянераў незвычайная зала амфітэатрыкам, што ўвогуле някепска, ды няма пляцоўкі перад сцэнай, - няма дзе хлопцам памошыцца.

Demonaz: Эх,родня зала..я там у тэатры выступаў 6 гадоў,калі ў школе вучыўся.. не думаю што гэта добры крок,сабраць прыхільнікаў розных напрамкаў,хіба толькі для запалняльнасці залі.

dyk: Новы дыск выпусьціў гурт IQ48, які некалі граў у нас на сьвяткаваньні ці то мэдалёў, ці то чэмпіёнства. Рэцэнзія альбому - http://mialguj.livejournal.com/33752.html http://iq48.net/ - сайт іх. Там ё і відэа.

dyk: http://ultra-music.com/uma - Сайт Ultra-Music подвёл музыкальные итоги 2009 года. На протяжении двух месяцев посетители сайта голосовали за своих фаворитов в пяти номинациях: «Группа года», «Лучший зарубежный альбом года», «Лучшая зарубежная песня года», «Лучший белорусский альбом года», «Лучшая белорусская песня года». Голосование Ultra-Music Awards 2009 проходило в два этапа. На первом любой желающий мог предложить от 1 до 10 претендентов в каждой номинации. В результате были составлены списки из наиболее часто упоминавшихся исполнителей и альбомов. Около 20 тысяч голосов было подано за претендентов на втором этапе. Лучшая группа года 1. Rammstein — 2,054 (41%) 2. Muse —1,010 (20%) 3. Ляпис Трубецкой — 634 (13%) 4. The Toobes — 532 (11%) 5. Placebo — 183 (4%) 6. J:МОРС — 160 (3%) 7. Franz Ferdinand — 135 (3%) 8. Open Space — 122 (2%) 9. Editors — 94 (2%) 10. White Lies — 39 (1%) Зарубежный альбом года 1. Rammstein «Liebe ist für alle da» — 1,955 (47%) 2. Muse «The Resistance» — 1,112 (27%) 3. Placebo «Battle For The Sun» — 277 (7%) 4. The Prodigy «Invaders Must Die» — 247 (6%) 5. Franz Ferdinand «Tonight» — 221 (5%) 6. Kasabian «West Ryder Pauper Lunatic Asylum» — 87 (2%) 7. Arctic Monkeys «Humbug» — 79 (2%) 8. Editors «In This Light And On This Evening» — 74 (2%) 9. Bat For Lashes «Two Suns» — 63 (2%) 10. White Lies «To Lose My Life» — 34 (0%) Зарубежная песня года 1. Muse «Uprising» — 1,392 (33%) 2. Rammstein «Ich tu dir weh» — 1,391 (33%) 3. Rammstein «Frühling In Paris» — 476 (11%) 4. The Prodigy «Omen» — 237 (6%) 5. Placebo «For What It’s Worth» — 230 (5%) 6. Franz Ferdinand «Katherine Kiss Me» — 174 (4%) 7. Барто feat. Naka «Скоро все ёбнется» — 120 (3%) 8. Arctic Monkeys «Crying Lyghtning» — 104 (2%) 9. Editors «Papillon» — 74 (2%) 10. Bat for Lashes «Daniel» — 72 (1%) Белорусский альбом года 1. Ляпис Трубецкой «Культпросвет» — 969 (31%) 2. Zombie Zoo «Happy Fly» — 472 (15%) 3. The Toobes «Hello» — 438 (14%) 4. Nevma «Стихия слёз» — 393 (12%) 5. Петля пристрастия «Всем доволен» — 262 (8%) 6. Глюкі «Ідыятызм» — 214 (7%) 7. J:МОРС «Аквамарин» — 175 (6%) 8. Аддис Абеба «Шифроваться» — 127 (4%) 9. Yellow Brick Road «12 Stories» — 67 (2%) 10. deVIAtion «Чарговы дзень пад акупацыяй» — 36 (1%) Белорусская песня года 1. Юрий Демидович «Волшебный кролик» — 745 (24%) 2. Ляпис Трубецкой «Болт» — 725 (23%) 3. Zombie Zoo «The Void (Нічога навокал)» — 450 (15%) 4. The Toobes «Madonna» — 416 (13%) 5. Петля пристрастия «Дышать и смотреть» — 203 (7%) 6. Naka «Бяжы» — 191 (6%) 7. Open Space «Stalemate» — 114 (4%) 8. Аддис Абеба «Хрустальный мир» — 99 (3%) 9. J:МОРС «Мы станем» — 96 (3%) 10. J:МОРС «Не здавайся» — 62 (2%) Што думаеце?

Demonaz: Цудоўны трусік - зэ бест!Во што я думаю.А астатніх не слухаю)

Jo: Гляджу TheToobs у чацьвёрцы! Вясёлыя завадныя тры хлопцы, ўжо казаў, бачыў і чуў на фэсце "НовыЧас" у салігорскім ДБ. Малайцы!

Jo: AC/DC Iron Man 2 (Deluxe Edition) Hard Rock 2010 320 Кбіт/с 144 мб архіў http://shareflare.net/download/4932.4fe43629e7581055370fcc3cc/Iron_Man_2.zip.html (01. Shoot To Thrill 02. Rock 'N' Roll Damnation 03. Guns For Hire 04. Cold Hearted Man 05. Back In Black 06. Thunderstruck 07. If You Want Blood (You've Got It) 08. Evil Walks 09. T.N.T. 10. Hell Ain't A Bad Place To Be 11. Have A Drink On Me 12. The Razor's Edge 13. Let There Be Rock 14. War Machine 15. Highway To Hell) Гэта тое, што я люблю!

Librw: Zombie Zoo - эти люди приезжали дважды на "Новое Время" и оставили противоречивое впечатление. Есть очень впечатляющие вещи , но и занудство также присутствует. На последний фестиваль их уже не приглашали. Аддис Абеба - многие помнят их концерт в Солигорске. Наверное провалов у них не бывает.

Jo: Пра суботні канцэрт у Піянерах ёсць трошкі трэпатні на еСалігорску: http://www.esoligorsk.net/component/option,com_fireboard/Itemid,91/func,view/id,56897/catid,25/limit,15/limitstart,15/ Спасылку запускаць поўнасьцю. Няма жадаючых паслухаць? Як нехта сказаў:"Гэта ж сапраўдны гаражны панк!.." PS А TheToobs намінірованы на РокКаранацыю, калі не памыляюся..

Jo: Крыху пра TheToobs: http://charter97.org/be/news/2010/2/19/26575/ Агарошылі засранцы Цікавы каментар на другім сайце: http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?newsPage=0&news=57809&backPage=13&page=100#h

dyk: Чергинец показал министру культуры порнографические снимки Белорусский общественный совет по нравственности требует от организаторов концерта Rammstein в Минске сделать предварительный просмотр программы выступления группы. В совете считают, что музыканты будут «разрушать белорусскую государственность». Чтобы убедить министра культуры отменить концерт, председатель ОСП Николай Чергинец принес Павлу Латушко порнографические снимки из клипа Rammstein.

Jo: Калі не памыляюся, 20 сакавіка ў Менску Назарэт і, здаецца, Джо Лін Цёрнэр прыезджае. Я ўжо бываў на іх канцэртах, думаю пабываць яшчэ. Галасы, вядома, ўжо ня тыя, высокія не выцягваюць, але зарадку атрымліваеш усё адно..

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=iVM0MrpLjg4 - Юра Дземідовіч ужывую

Demonaz: Любіш Юрыка? Гамасячная Эўропа прамяняла Трусіка на галяндзкага підарка з завываннямі... А запрашэнне на разагрэў да Продзіджы ні адзін беларускі выканаўца больш не атрымае.. Вось так здараецца - быццам усе хочуць,каб Беларусь стала вядомай у свеце,а калі такое здараецца,адразу у кусты і адтуль ганбяць..

dyk: http://udf.by/video/index3.html - у сьпіс самых правакацыйных кліпаў патрапіла відэа з удзелам салігорца (вучыўся ў 11-й школе) Ільюхі Чарапко. Слухайце - Rockerjoker – Америка (рэжысёр Макс Сіры, Міхей Насарогаў, 2009) Думаў-думаў, што за фэйс знаёмы))) пс Спыніце зьдзекі над Салігорскам!

Jo: Нейкая адрыжка

Jo: У Піянерах абяцаюць рабіць канцэрты мясцовых рокераў з цыклічнасцю 2-3 месяцы. Можа й апаратуру надыбаюць паталковей..

Ыуен: Jo пишет: Можа й апаратуру надыбаюць паталковей Паталковей ад расейскага паталок?

Jo: Добра, "больш якасную", пойдзе?

dyk: Щелкунчик?

dyk: Вішэсаў - http://www.vcrusade.com/ - хто-небудзь чуў-слухае?

Demonaz: чуў даўно.Зараз не слухаю..з апошняга - скатаў з торрэнта Нірвану і Апакаліпціку,іх і слухаю. Шкада,што не давялося ў Менск на канцэрт Апакаліпцікі трапіць,кажуць было добра..

dyk: Упэўнены, што добра. Калі з гукам халтуры не нарабілі. А дзе выступалі і колькі квіткі каштавалі? Узгадаў іх восеньскі канцэрт-2008 у Nokia Theatre у Нью-Ёрку - Apocalyptica playing One by Metallica - Асабліва "Шэсьце Гномікаў" Эдварда Грыга на дэсерт даставіла

Demonaz: 50-100 даляраў квіткі былі.гук добры быў.Гралі ў Палацы Рэспублікі.

dyk: Ого! Я недзе за 20 +- хадзіў. Ну, не Палац Рэспублікі, а ўсё ж.

dyk: http://www.goear.com/listen/d1c92e2/maja-kraina-belarus-Bezbileta---Artist-%28feat.Akana%29 - лай-ла, лай-ла Мая Краіна Беларусь

Demonaz: УсЁ,заутра на Металегу!Перадам прыветы ад форума Шахцера)

dyk: Demonaz, банэр форумскі ўзяў?

dyk: Metallica ў 180 кілямэтрах ад Менску

Demonaz: Так,заўтра пабачу тых,з каго пачаў слухаць цяжкую музыку.ААААА!)))

Demonaz: dyk пишет: Demonaz, банэр форумскі ўзяў? Пра Нікіфара штоле?:)

Jo: Меў кароткую размову з Мамантам, лідэр-гітарай салігорскай мэтал-групы Взрмільен, кажа, што спрабуюць у траўні арганізаваць фэст цяжкай музыкі ГорУорлд.

Librw: Тяжелая музыка вымрет, как когда-то мамонты. Останется лишь подлинное искусство в виде арт-роковых групп. Ибо играющие в них должны как минимум владеть инструментом на высоком уровне, а не дубасить со всей дури по струнам...

Demonaz: Librw хватит троллить! Да,я их увидел!)))Это было круто!

Librw: А ты в прошлом году был на Jethro Tull ?

Jo: Пра ДжэтраТал я ўжо чуў. Demonaz раскажы, як там было з Металікай.

Demonaz: Когда 30 тысяч поют песню вместе с группой...Это просто мороз по коже..Если бы нашим спортсменам 30 тысяч кричали так как Хэтфилду и компании,то они бы просто не смогли ходить по полю. Да что спортсмены - я бы побежал! Думаю денег за билет хватило чтобы покрыть убытки,которые я нанес Металлике,не приобретая лицензионные альбомы Вначале были проблемы со звуком,2 первые вещи хреново звучали,потом звук отстроили и давно известные хиты заводили толпу как положено!Я на трибуне был,рядом семья сидела с мальчиком лет 6,так мальчик в майке Металлики почти все 2 часа тряс головой и "козу" показывал,иногда даже чего-то подпевал,сбоку две девченки лет 15-16 эротично отплясывали играли вещи с почти всех альбомов,кроме Релоад и Ст.Ангер.Удивлен был выбором Nothing Else Matters - лучше бы пошустрее чего сыграли..но НО!Опять же,в руках зажигалки,и все вместе поют..это большая пять с плюсом.

Librw: Сравнивать Jethro Tull и Metallica даже как-то неудобно. Все равно, что хорошо выдержанный коньяк с водкой за 7,500

dyk: Demonaz, нагадай калі ласка як блэк-каманда з Соліка называецца. Нешта з башкі вылецела

Librw: Хотя альбом "Master of Puppets" достоин высокой оценки. Записи группы последних лет 15 не приносят никаких эмоций.

Demonaz: Vestibulum называецца блэк-каманда.Па-мойму,ужо не існуюць,а шкада.. Апошнія гады таксама без піетэту да Метлы адношусь,але Вялікую Юнацкую Мару ніхто не адмяняў!

dyk: Demonaz, о, дзякуй! А ці ведаеш, дзе іх можна паслухаць у сеціве больш чым на http://www.realmusic.ru/vestibulum/? У іх памятаю і неўта было не вельмі брутальнае з фолкавымі матывамі.

Demonaz: на жывую гралі дужа цяжкую музыку,на СД не так цяжка атрымалась. Я чуў год 5 таму запісаны на СД "Арс Віртуціс",і дома дасюль валяецца МС з гэтым альбомам і некалькімі іншымі песнямі..талковы блэк хлопцы гралі,але потым Віктар (франтмэн) вырашыў самастойныя праекты развіваць і гурт спыніў існаванне (гэта я ведаю на ўзроўні АднаБабкаСказала) Табе з сястрой перадаць касэту? Мо знайду СД,то перакатаю і СД.

dyk: Demonaz, сястру перадаваць ня трэба, а СД хай вязе

Demonaz: Ну,калі здабуду СД то прывязе

Jo: Vestibulum паслухаў - зацікавіла. Хлопцы абяцалі паднясьці - яшчэ паслухаю. Пра вытрыманы каньяк. Чуў, ЯнАндэрсан на канцэрце ажна за яйцы хапаўся.., голасу не хапала. Вядома, яны - клас, але ж заўсёды хочацца й іншых кірункаў пачуць. Librw, ёсьць жа яшчэ віскарь, сухі херэс, джын.. У мяне недзе завалялася пляшка егіпецкага рому..?

dyk: Jo пишет: У мяне недзе завалялася пляшка егіпецкага рому..? Пасьля таго як пайшлі віскарь, сухі херэс, джын ужо самому сабе пытаньні задаеш? Jo, залівай у тырнэт салігорскіх рыкуноў. Думаю, яны ня будуць супраць

Librw: Jo пишет: Вядома, яны - клас, але ж заўсёды хочацца й іншых кірункаў пачуць Если люди хорошо играют, готов слушать хоть Льва Лещенко.

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=8QSgNM9yNjo - пераможца Эўрабачаньня-2010?

dyk: AC/DC поставили Варшаву «на уши»

Librw: Demonaz , вот твой концерт металики click here

Demonaz: ага..тока на rutracker.org вроде получше качеством есть

dyk: Спампаваў на торэнтах менскі канцэрт Рамштайна. Мо, хто ведае, дзе лепшай якасьці запіс ё?

Demonaz: ну,калі самі рамштайнаўцы здымалі,то за гроўы на сайце павінен быць тэхнічны запіс канцэрта.Так,напрыклад,робіць Металіка.Але не ўсе канцэрты здымаюцца..

dyk: Хто глядзеў канцэрт адкрыцьця ЧС, ці зразумеў хто-небудзь навошта яны там сьпявалі песьню пра Нью-Ёрк?

Jo: Учора ў Рэактары адбыўся канцэрт Зьніч і GodsTower. Відавочнікі проста захлынаюцца ад шчасьця... Хутка моцны метал-фэст у Рэчыцы: італьянцы, піцерцы, кіяне, масквічы, мясцовыя...

dyk: А во рэпорт з ГадсТаўэраў. І фоты. І канал на ютуб - http://www.youtube.com/user/godstowerofficial

Jo: Адзін меламан падагнаў поўную дыскаграфію Яна Гілана - месцамі вельмі якасна!.. Дзе Librw, яму б спадабалася, здаецца гэта сапраўдны арт-рок.

Librw: Статистика этого форума не дает относится к Вашему сообщению с должным доверием. Наверняка в этой дискографии не хватает пары альбомов. P.S. Я даже знаю каких.

Jo: Librw, падгані, буду ўдзячны.

Jo: ІМНО ў 2008-ым, на фэсце НовыЧас вельмі ўразіла якасьць інструменталкі гомельскай групы Сяргея Курека. Тут некалькі спасылак на іх творчасьць, знайшоў на ПБфоруме: http://www.myspace.com/sergeikurek http://www.youtube.com/watch?v=9IoOZ0wKko4 Можа здацца, - на аматара, але запэўніваю, ўжывую - супер!! Дарэчы, зьвярніце ўвагу, - ў сябрах группа TheUNB. PS Хто-што можа дадаць пра раней традыцыйны фэст НовыЧас, мелькам чуў, што магчыма ўвосень адрадзіцца...

Jo: Можа хто дапамагчы, знайсьці дыскі, пажадана МР3, группы B:N:? У Салігорску ці ў нэце? Ў прасторыБай і кнігахБай глядзеў - няма.

Librw: Jo пишет: Можа хто дапамагчы, знайсьці дыскі, пажадана МР3, группы B:N:? http://freespace.by/download/22ca7c7f8c http://boss-pahan.blog.tut.by/category/rok/ P.S. Так це ж мабуць не арт-рок ?

Jo: Можа й не арт-рок, але беларускі рок. Вось вырасьцеш, выгадуеш свайго сына, навучыш музыцыраваць, ён табе зыграе беларускі арт-рок. Librw, вялікі дзякуй, хоць і не фабрычныя дыскі, што я шукаў.., але выдатна, як гэта у цябе атрымліваецца лёгка і хутка! Тры альбомы :B:N:.., здаецца ў іх болей і няма? Хлопцаў, мякка кажучы не далюбліваюць, спакойнага жыцця ім не даюць.. На ТутБаі бачыў выкладзены паўгадзінны канцерт TheUNB. Нешта мне не пайшло: занадта манернага пустамельства дый само гучаньне, песьні...

Librw: Jo пишет: але выдатна, як гэта у цябе атрымліваецца лёгка і хутка! Натренировался в процессе поиска альбома 2005 года "Pyramid of the Rain" мексиканской группы Cast. Кстати, так и не нашел.

Jo: Jo пишет: Хутка моцны метал-фэст у Рэчыцы: італьянцы, піцерцы, кіяне, масквічы, мясцовыя... ІМНО 21-22 жніўня, МеталКраўд. Спакусьліва..

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=gWtm-WEAx_8 - цікава, што пра народныя традыцыі Латвіі думае спадар Капскі :)

Jo: Librw, здаецца 18-ага мусіць адбыцца артрокавы фэст, не адмянілі?

Librw: Альтернатива скорее, а не арт... Завтре узнаю.

Librw: Ну вот , типа 18 Сентября Солигорск , Дк Строитель ---------------------------------------------------------- Morfe Acoustic Band [[id32526219|Vkontakte]] |http://www.myspace.com/morfemedia ВОМ [[club11463950|Волшебная Одноклеточная Музыка]] http://www.myspace.com/unicellularmusic] THE WORM OUROBOROS [[club6409998|Vkontakte]] http://myspace.com/thewormouroboros m o u c h e s a l ’ o r a n g e [[club9621365|m o u c h e s a l ’ o r a n g e]] http://www.mouchesalorange.netau.net http://www.myspace.com/themouchesalorange The Winter War In Tibet www.myspace.com/thewinterwarintibet insumthinmagma [[club15203248|Vkontakte]] Children Of Ishizuke Tree /www.myspace.com/childrenofishizuketree ----------------------------------------------------------- ----------------------------------------------------------- ВЫСТАВКА УЧАСТНИКОВ фестиваля Дах-Жах club14850983|ДахЖах11 http://dach-n.by Кураторы фестиваля –жертвы Искусства – Змицер Юркевич и Алесь Родзин http://dach-9.blogspot.com |http://dach-11.blogspot.com --- line up : DJ Time Koromisslove (resident of ONT-Radio,Minsk), B_twisted (live,Minsk) anti-dj Vasisualij Из Кожи Вон (live) Фестиваль «Новое время» Новое время - открытый некоммерческий проект в реализации которого участвует сообщество людей, объединённых любовью к искусству. Цель – объединение различных молодёжных движений и субкультур. Задачи – создать оптимальные условия для раскрытия творческого потенциала участников и продуктивного отдыха гостей фестиваля. Направленность фестиваля:  Поддержка и донесение до людей современных тенденций, идей и форм искусства в культуре, как Белоруссии, так и ряда других стран.  Раскрытие творческого потенциала участников, повышение общего уровня музыкальной культуры, развитие художественного вкуса, поддержка и продвижение начинающих музыкантов, исполнителей, актёров, фотографов, художников и предстввителей других творческих профессий.  Воспитание сознательного отношения к окружающей среде, пропаганда здорового образа жизни и формирование благоприятной среды морально-психического состояния людей.  Донесение идей толерантности к чужой культуре и одновременно развитие культурных связей между представителями и коллективами различных стран.  Предоставление возможности редким музыкальным и творческим коллективам донести свои идеи до адекватной по восприятию искусства аудитории собравшейся на фестивале. История «Нового времени» История фестиваля «Новое время» начинается в 2005 году. Основными двигателями данного проекта являются два человека – Масаковская Ольга и Делянко Александр. Изначально под проектом «Новое время» подразумевается фестиваль – как синтез различных видов искусств с преобладанием музыкального направления, и постепенной реализацией данной идеи. С самого начала мы видели «Новое время» в формате международного open-air. Но чаще всего ограниченные финансовые возможности

Jo: Ну-у, Librw, малаток! А дакладны час невядомы?

Jo: Толькі неяк падазрона нідзе няма ніякіх аб'яў?!

Jo: Пачатак у 18:00. Уваход 12т.

Jo: НовыЧас, як заўсёды пачаўся з затрымкай на паўтары гадзіны, што ўжо даўно і не здзіўляе, а наадварот дае магчымасьць належным чынам падрыхтавацца. На фотавыставе больш іншага спадабаўся малаток абабіты цьвікамі. Выступілі тры гурты. Менскі TheWormOuroboros з лідэрам-кібардыстам адразу некага нагадаў, - знаёмы стыль. Потым з таго ж Менску MagicalUnicellularMusic: два гітарыста (без баса) і драмер, увесь выступ задам да глядача, стыль не вазьмуся назваць: просты рытм бубнача з перыядычна уваходзячымі ў рэзананс гітарамі. Адзін з гітарыстаў так і не павярнуўся да залы, не паказаў, якім чынам ён высякаў тыя странныя гукі. Ну й трэцція - салігорскія Mouches a l’orange, добра нам вядомыя, шмат разоў чутыя, ўжо добра зыграныя.. Галоўнае ўражаньне - гучаньне "аднаклетачных", астатнія гурты ўсё ж выглядаюць, хай не крыўдзяцца, другасна. Праўда, паўнавартасны канцэрт такой музыкі, мяркую, не вытрымае ніхто. Дзякуй, што фэст адбыўся. На будучыню хай Дзялянка і Казачкова рыхтуюцца загадзя. Сёлета глядачоў было яшчэ меньш. Іншая справа, па ўзросту - ад скочачых пяцігодак да нейкага паўсівага пузатага дзеда. Арганізатарам: разумею, што праэкт некамерцыйны, але хацелася б больш талковых рэкламы і аб'яў! Яшчэ раз вялікае дзякуй, што хоць нешта робіцца ў гэтым горадзе! Пасьля ўсёй гэтай псыхадэлікі вельмі добра "ўваходзіць" Bachman Turner Overdrive, AC/DC і інш. На НовымЧасе быў заўважаны Ракіцін, так што спадзяюся і GoreWorld адбудзецца. PS Для ваяўнічых, усё сказанае - ІМНО.

Librw: Альбом The Worm Ouroboros был сегодня скачан мной с торрентов и прослушан 3 раза (пишу и слушаю). Ибо группа находится в сфере моих музыкальных предпочтений : Camel, National Health, Egg, Gentle Giant. После Earworm никто так не радовал на этом фестивале, как вышеупомянутая группа. "Апельсином Об Мухи" сильно добавили за последний год и поступательно движутся от невнятного симфо-прога в сторону джаз-рока. 2 новые композиции (3 и 4 в сете) просто великолепны. "Галоўнае ўражаньне - гучаньне 'аднаклетачных'" . Ну это не музыка, а скорее эксперименты со звуком. По-моему, музыканты этой группы, когда наконец-то повернулись к залу лицом, были сильно разочарованы обилием оставшихся там зрителей, ибо главная цель подобной музыка (imho)- выгнать всех нах - достигнута не была.

Librw: Раньше на фестивале присутствовали и реггей, и рок-н-ролл, и брит-поп. Но видно Делянко окончательно плюнул на неинтересующие его стили и зрителей, которым они нравятся. Одна минская группа не доехала - можно же было пригласить местных альтернативщиков или увеличить время выступлений присутствующих. А так впервые за время посещений этого фестиваля, остались силы и время сходить в "Якорь" за известным делом.

Librw: http://vcaine.livejournal.com/2136.html

Jo: ...Ну это не музыка, а скорее эксперименты со звуком... ...ибо главная цель подобной музыка (imho)- выгнать всех нах...Ды нармальна, чаго ты так... Пасядзець паўгадзіны паслухаць эксперыменты з гукам, чаму не? Дзеля таго й фэстываль.. Мне спадабалася ўсё, акрамя традыцыйнай затрымкі ў пачатку і памяньшэньне колькасьці глядачоў.

Librw: Jo пишет: Пасядзець паўгадзіны паслухаць эксперыменты з гукам, чаму не? Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсь

Librw: Собственно, движущая сила фестиваля, басист "мухов" - Александр Делянко

Jo: Дзялянка - малаток. Ягоны бацька некалі на танцпляцоўцы йграў, на далёкай - будтрэстаўскай... Відаць, акрамя Librwa і мяне больш нікаго не загітавала на фэст.. Шкада, імхом зарастаем..

Librw: Говорят , видели Dangerous'a. Похоже, если мы здесь договоримся где-нибудь пива попить, то и он будет там-же в укромном уголке.

dyk: http://www.stc-tv.by/?p=948 - Солигорскую альтернативную сцену и развитие метал-музыки в городе изучала Оксана Алекса.

Jo: Шкада, няма ніводнага музычнага ўрыўка.. Чамусьці ва ўсіх перадачах: аб музыках без музыкі.

Jo: Librw пишет:Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсьLibrw, ты так лёгка нападаеш на стылі, якія табе не падабаюцца.. Калі такім жа чынам усе будуць ставіцца да твайго любімага арт-року, а такое па-сутнасьці ўжо назіраецца, - НовыЧас дасьць дубу. Ты хоць бачыш, што ты амаль адзін у акіяне аматараў ІванушакІнт, C.Міхайлава..

dyk: http://www.esoligorsk.net/images/fbfiles/files/_____________.mp3 - песьня пра былога генерала. І пра цяперашняга ё :)

Jo: Толькі сабраўся на выхі ў грыбы, а тут афішкі пачытаў, захацелася з'ездзіць, водпуск жа небясконцы: 23-га 19:00 Тэатр эстрады: «Inomarki», «Buzzuka» і «Яnki» 40 год альбома «Led Zeppelin III»; 24-га 18:00 Рэактар: Znich, Рокаш, Сок, Рокерджокер, Зьмяя, Unia і інш. Можна б было й пасьпець на апошнюю маршрутку, толькі б яшчэ ведаць, дзе знаходзяцца той тэатр і той рэактар...

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=n4MCFp553K4 - Саня ад rockerjokers

Demonaz: Сёння адпраўляюся ў Маскву на канцэрт маіх любімцаў нарвежцаў =Immortal= 10 год чакання...Блэк-метал назаўсёды

dyk: А дзе яны выступаюць? Наколькі вялізная заля?

Jo: Demonaz пишет: Сёння адпраўляюся ў Маскву на канцэрт маіх любімцаў нарвежцаў =Immortal= Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты?

dyk: 20 лістапада ў Віцебску выступіць рэінкарнаваны Гудс Таўэр

Jo: Увесну чакаецца прыезд лобрага старага DP http://solshahta.forum24.ru/?1-8-0-00000002-000-150-0-1288752729

Librw: Jo пишет: Увесну чакаецца прыезд лобрага старага DP http://solshahta.forum24.ru/?1-8-0-00000002-000-150-0-1288752729 Куда ведет эта ссылка ? Просто опиши словами....

Jo: Librw пишет: Куда ведет эта ссылка ? Выбачайце, нешта пераблытаў... http://www.lastfm.ru/event/1679635+Deep+Purple і яшчэ http://www.thehighwaystar.com/tourdates/

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=aHjElMBa-lU - "Чырвоным па белым" - Загінуўшы клуб

Librw: dyk , какие там у вас концерты идут ? Порассказывай , а мы позавидуем...

Ыуен: Мабыць гэты, чарнявы, як яго... майкл джэксан. Зорка!

dyk: Librw, Вайцюшкевіч во прыяжджаў :) Да Сокалава-Воюша можна ў госьці зьезьдзіць - сьпявае таксама добра :) На Ледзі Гага ці як там яе пакуль грошаў не хапае )))

Librw: А ностальгические старинные английские группы ?

Demonaz: Jo пишет: Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты? Уражанні..канцэрт быў адмысловым для мяне - як-ніяк 10 год слухаю гэты гурт,адны з апалагетаў жанра,культавыя хлопцы..Таму было адчуванне дотыка да гісторыі стылю) Пачаўся канцэрт на 50 хвілін пазней,бо музыкі бачачы,што пэўная частка народу яшчэ таміцца ў чарзе вырашылі даць усім зайсці у клуб.Я набыў ВІП-квіток на другі паверх як раз па цэнтры сцэны апынуўся.Увесь сэт-ліст заняў прыкладна 1 гадзіну 20 хвілінаў,напусцілі столькі туману,што драммера не было відаць да сярэдзіны канцэрту,дый і два гітарысты ступіушы паукрока назад знікалі з вачэй)) Адмыслова для Масквы згулялі нажыва першы раз магутную In My Kingdom Cold едучы я вельмі хацеў яе пачуць!)Гук,святло,музЫкі,атмасфера - усё спадабалася,спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) http://www.headbanger.ru/reports/2272?show_images=1 - журналіздскі водгук на канцэрт http://www.youtube.com/watch?v=5fK8gR1mvJE - відэа пачатку канцэрта.

Librw: Demonaz пишет: спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) А у меня только Jethro Tull "закрылась" остальные либо померли, либо немощные, либо нет надежд на приезд.

dyk: Librw пишет: А ностальгические старинные английские группы ? А на іх няма сілаў))) Канцэртнае жыцьцё мясцовае праходзіць даволі Apocalyptiчнаa пакуль :)

Librw: dyk пишет: на іх няма сілаў))) Вопрос был в том , концертируют ли они вообще и какие.

dyk: Iron Maiden у сусьветным туры будуць у Фларыдзе лабаць два канцэрты ў 2011 (пачынацца і заканчвацца тур будзе адпаведна Масквой і Піцерам, што, напэўна, паказвае на тое, дзе папулярныя яны найбольш зараз). Раней яны па Каліфорніі езьдзілі. Карацей, цёплыя амэрыканскія мястэчкі любіць "жалезная дзева" Cradle of Filth во будзе ў лютым-сакавіку па Паўднёвай ды Паўночнай Амэрыцы рассякаць. Ведаю, што Judas Priest у 2008-м былі паблізу выступалі ў сваім туры па Канадзе-ЗША. Пра Led Zeppelin, Black Sabbath ды Deep Purple асабліва не чуў нічога апошнім часам. Апошнія больш па Эўропе гойцаюць.

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=OvPCJWnjdvA - Антыакупанкі кажуць: "Z вам"))) Калі ўжо альбом выдадуць, хто ведае?)))

Jo: Jo пишет: Увесну чакаецца прыезд добрага старага DP Няўжо сапраўды дачакаюся: http://charter97.org/be/news/2010/11/19/33935/

Librw: Я бы лучше на сольник Лорда сходил бы

Jo: Лепей за ўсё было б схадзіць на такі канцэрт 35 год таму... 27 сакавіка будзе нядзеля, ня вельмі зручна.

Demonaz: Засім адбываю па сьлядах нашага Прэзідэнта ў горад Масква на канцэрт Газпрам - мары здзяйсняюцца!

Jo: Ну, як там было? Просім, просім..

Demonaz: Дабраліся да Масквы з камфортам - у цеплым плацкартным вагоне цягніка Берасьце-Масква.Сталіца РФ сустрэла шэрым ранкам і ледзь адчувальным марозам.Адразу паехалі да месца правядзення канцэрта,каб набыць кыіткі,але клуб быў зачынены,супрацоўніца сказала што квіткі пачнуць прадаваць а 19 гадзіне,калі і адчыніцца ўстанова. Прыйшлося з нічым пайсці бадзяцца па Маскве.Ад Парка імя Горкага прайшлі да помніка Пятру 1 па набярэжнай Масквы-ракі і паміж выстаўленых карцін маскоўскіх, і не толькі, мастакоў,гэтакі міні-Арбат.Адтуль ужо вокам кінуць да Чырвонай плошчы,куды і накіраваліся.З пятага візіту ў Маскву ўдалося пабачыць "сэрца" былого СССР ды маўзалей дзядулі Леніна Потым быў агледзены маскоўскі ГУМ з маскоўскімі коштамі Трапілі у клуб,набылі квіткі без праблем (потым даведаўся,што у той жа час дзесьці у Мск выступаў W.A.S.P. таму частка аматараў цяжкога рока была там). На разагрэве былі блэк-метал-расейцы з невядомай назвай (на улётцы не змог прачытаць гатычны шрыфт) - выступілі з агеньчыкам,гралі нешта падобнае на тыповы дэз-блэк але з гукам былі праблемы (калі параўноўваць гук Сатырыкона,які настройвалі 3 спецыяльных чалавека ) Ну а потым нарвежцы "далі джазу"..Такі крыстальны гук я ні воднага разу не чуў.Вельмі зладжана гралі і музыкі,касякоў не было чуваць.Сыгралі апошні аьльбом амаль поўнасьцю,і на жывую мне ён болей спадабаўся чым слухаючы з СD.Апошнім часам музыка гурта стала адыходзіць ад канонаў блэкавага жанра і набыла асаблівую атмасфернасць і запаволенасць,калі-некалі зрываючыся ў шквал брутальнага дэз-блэка, але на жывую гэта слухаецца проста ўлётна і маяму задавальненню не было краю.На развітанне эпічны гімн нарвежскіх блэкераў Mother North з падпевамі залі.. Адно шкада,што хацелася б пачуць тыя песні,на якіх "вырас",той сыры і суровы блэк ранніх альбомаў гурта,але і на гэтым дзякуй "усталые но довольные,они возвращались домой" (с) ЗЫ Так здзяйсняюцца мары

Jo: Я ўвосень у Вужгарадзе меў магчымасьць схадзіць на JudasPriest, але пераважыла жаданьне паглядзець афіцыйны матч па футболу украінскага чэмпу, што я тут жа й зьдзейсьніў.. А ты малаток, гляджу рэгулярна цешышся паездкамі на гульні зборнай і канцэрты любімых груп. Калі не сакрэт, паездачка абыйшлася агулам у баксаў 200, больш?

Demonaz: так,дзесьці 600 тысяч беларускіх рублёў,улічваючы VIP-месцы на канцэрце (250 т.р.)

Jo: Сустрэлася, вырашыў выкласьці, месцамі ўнушае: http://www.youtube.com/watch?v=hdzFgWSjtLE&feature=player_embedded#!

Jo: 5-га лютага а 18-ай у ДБ PunkHardCoreShow. Вядома, на аматара, але мне такое даспадобы. Спадзяюся народу будзе дастаткова і нам прадэманструюць усялякія панкаўскія "мошы" і іншыя іхнія штурхалкі-махалкі. Пра склад удзельнікаў: http://www.esoligorsk.net/content/view/39783/246/

dyk: http://news.tut.by/culture/193156.html - канцэрт УНБ :)

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=dz1lhsaSSBI - часы буйнага юнацтва ўзгадваюцца

Jo: Выпадкова натрапіў. http://www.youtube.com/watch?v=JeRa3RtBiIU . Настальжы. Чамусьці інстытутская "бульба" ўспамінаецца. Быў тады ў мяне дыск гэтых галандцаў. Асабліва падабалася просьценькая крыху лірычная рэч BuddyJoe. Даўно было... Дарэчы, толькі нядаўно ўведаў, што адно з значэньняў перакладу слова buddy, прабачце, пердун. Магутна ангельская мова, калі асноўнае значэньне - шчыры сябар.

dyk: А мы тут у Філе канцэрт замуцілі :) http://belmov.org/content/view/362/26/ Толькі во майку Шахты ў той дзень я запамятаваў узяць з сабою))

Jo: Як я зразумеў Філя гэта горад братэрскай любові. Малаток dyk, удачы табе! ПС Ёмаё, хто бачыў, дзе Kra? Трэба пацерці сёе-тое.. Ці dyk зможа, хопіць паўнамоцтваў?

Ыуен: Няма чаго церці, ты ж анікога не абразіў!

Jo: ...Як сказаць. На душы, як кошкі наср.. . Учора адбыўся мамантаўскі рэйд па сайтам-форумам. Панапісваў...

Ыуен: "...Ты яшчэ крэпкі стары, Разэнбом!..."

Librw: Jo пишет: Учора адбыўся мамантаўскі рэйд па сайтам-форумам На сайт президента заходил ? Может подискуссировал с самим ?!

Ыуен: Калі і заходзіў, то не спрачаўся.

dyk: Дзяк! Jo пишет: Як я зразумеў Філя гэта горад братэрскай любові Яна самая. Тутака і знаходжуся зараз. Праўда, пераблытаў крыху наконт месцаправядзеньня канцэрту)) - той быў паміж Філай і Нью-Ёркам - у Хайлэнд Парку што ў штаце Нью-Джэрсі.

Jo: А вось зараз, dyk, параўнай якія праблемы ў нашых мясцовых музыкаў. http://www.esoligorsk.net/component/option,com_fireboard/Itemid,91/func,view/id,94477/catid,7/ Не першы год спрабую садзейнічаць хлопцам, каб яны арэндавалі хоць якое памяшканьне для рэпітыцыяў. Прыходзіцца то ў гаражы, то на хаце ў кагосьці.. А тыя хаджэньні - вытанчаны зьдзек з чалавека.

Librw: Вот видно и придётся снимать гараж на лето... Так "гаражный рок" - это самый писк. Или они играют эклектичный арт-рок и требуется слышать каждый звук флейты ?

Jo: Ведаю, падшпіліць ты майстар. Лепш бы салідарызаваліся з хлопцамі на ісоле. Сёньня размаўляў з вакалістам. Зьбірацца так і няма дзе. Шукаюць гараж, танна і бясьпечна, парадак гарантуюць.

dyk: Jo, дык мо якія знаёмыя ў Лістападавічах, Тычынах ці Старобіне якім падсабіць могуць. Ня думаю, што ну зусім варыянтаў няма. Хлопцы з прадмесьцяў Філы, што гралі на нашым канцэрце, у доме аднаго з удзельнікаў адзін з пакояў абсталявалі - лабаюць тамака. Спытайце ў UNB - яны ж, напэўна, недзе рэпетуюць. Ці на стадыёны Будаўнік ці Шахтар наведайцеся, ці ў школы музыкальныя (толькі што абсталяваньне кожны раз усё з сабой прывозіць - задавельненьне не надта вялізнае...) Шукайце і знойдзеце

Librw: Ищу альбом Ekseption "Danse Macabre" 1981г. Мож есть у кого ?

Jo: Чагосьць занесла ў такую "дзебрь"? А як жаж розныя Эйр і АляТурка?

Librw: "Этого добра я богато послухав".

Jo: dyk пишет: Шукайце і знойдзеце dyk, здаецца ж знайшлі, а тут такія, прабачце, гандоны з санстанцыі. Трэба сказаць такі ганданізм тут не рэдкасць. Ды хай яны задавяцца... 13:00 КавалёваЛаза, канцэрт групы ХлопецАдзідас. Мабыць поп-рок, дакладней скажа Librw. Дарэчы, дзе ён дзеўся? Ён не ў сярэду згубіўся?

Jo: ЦДТ (Дом піянераў) 03.12.11. 15:00 8000= http://www.esoligorsk.net/forum/%D0%A1%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%BE-%D0%B2-%D0%A1%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B5/65412-%21%21%21%D0%A0%D0%9E%D0%9A-%D0%A1%D0%AD%D0%99%D0%A8%D0%9D-%D0%B2-%D0%94%D1%8D%D0%9F%D1%8D-3-%D0%B4%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D0%B1%D1%80%D1%8F%21%21%21

Jo: 12 траўня хоць ты раздзярыся: і ФК Слуцк з Гранітам а 17:00, і гомяля з батэшнікамі на БТ-2 у той жа час, а ў ДБ праз гадзіну пачатак цяжсэйшна..

Jo: Слуцак не падвёў, мяч на рахунку Бабко. Была вясёлая гульня. Трасляцыю з Гомеля бачыў урыўкамі.. Інтрыга пакрыху сыходзе. MetalInvasion пацешыў забойнымі рытмамі, хардкораўскімі рыкамі і рознымі глядацкімі "мошамі". Клас! Дзякуй Казачковай, Ракіціну(?) і інш., хто меў да гэтага канцерта дачыненьне.

Jo: http://nn.by/?c=ar&i=74945 Устаўляе

Jo: Ну і добра

AleksFresh: Метал и хардкор слушаю

Jo: AleksFresh, а ты, часам, не землячок? З Усходняй Прусіі?

Librw: AleksFresh пишет: Метал и хардкор слушаю Так и слух недолго испортить.

Jo: 25-ага жніўня ў Тычынах выступіць Лявон Вольскі (18:00) http://nn.by/?c=ar&i=78720 , а ў кавярні "Лета" а 20:00 менскі блюзавы SteveCramerBand http://www.youtube.com/watch?v=5fHgDfY9Y1s . І адно і другое імхо на вялікага аматара, але трэба ж хоць некуды выйсьці..

Librw: Jo пишет: SteveCramerBand В Минске билеты по 30 тыс (у нас за столик 99 тыс). Вольский , думаю, недорого или бесплатно. "В грибы" - стоимость топлива.

Jo: Угадаў, Вольскі - бясплатна. Выступіў і "абяцаў вернуцца". Казаў, калі арганізатары назьбіраюць каля 300 глядачоў, прыедзе да нас з паўнавартасным канцэртам, з бандай. Толькі сумняюся, што мясцовая вертыкаль дазволіць. Дый сабраць 300 салігорцаў на што-небудзь нехаляўнае, - задача для тытанаў. Пад час выступу папіваў з куфалю, як ён казаў, "вінаградны сок". Цікава, якой была зьвілістасьць ягонага шляха да сухачыку?.. PS Жудаснае здарэньне ў Гомлі: http://nn.by/?c=ar&i=79400

Demonaz: Вольскага слушал в общажной юности в пору митингов и несостоявшихся импичментов Президента После универа не было уже желания,юношеский максимализм направлен был в другое русло.Считаю,что музыкальным шедевром НРМ и прочие проекты Вольского назвать нельзя,скорее это политическая пропаганда положеная на музыку.Что и подразумевает численность и состав его поклонников.

Jo: Demonaz пишет: ..музыкальным шедевром НРМ и прочие проекты Вольского назвать нельзя..Спрачацца не буду. І ўсё ж, увагі сваім музыкам у нашай краіне імхо незаслужана бракуе. Акрамя таго такімі адносінамі да свайго тутэйшага, дарэчы ва ўсім, не толькі ў музыцы, мы серам самі сабе ў шмат якіх аспэктах (эканамічны, этычны.. усё не пералічыць). Успамінаючы сэйшны ў сваёй "школе" скажу, што таленты былі вельмі высокага ўзроўню, а для мяне тады проста "шэдэўральныя". Наўскідку: Ведмідзь, браты Казлоўскія, Вольга Аліпава, Растапчын.. Будзь належная ўвага тут, нехта зь іх абавязкова прабіўся б і ў сьвет. Не ў працяг размовы, але.., сёньня выпадкова трапілася на ПБф: http://www.youtube.com/watch?v=RUWOEn8u5Sc . Нешта трошкі нагадвае DireStraits, так? Здаецца тыя хутка ў Менск прыязджаюць.

Demonaz: Jo кто хочет - тот пробьется и без внимания и поддержки со стороны государства. Что будет,если "помогать и поддерживать" видно по белфутболу.

Librw: Я жду The Toobes , которые практически начинали свое восхождение на моих глазах с Солигорского "Нового времени" (3(?) летней давности) . Рекомендую. В сентябре , в Паутине.

Demonaz: да,сегодня видел Del-a с афишами коньцерта.Хотя мне их стиль музыки чужд

Librw: Demonaz пишет: сегодня видел Del-a с афишами Мне он настойчиво втюхивал какую-то блюзовую группу 2 недели назад. Но не сложилось.

Demonaz: работа у него такая)

Jo: ..тот пробьется и без внимания и поддержки со стороны государства. Дык хаця б не перашкаджалі і не забаранялі! Дарэчы, "братоў" з усходу за шалёныя грошы не саромеюцца запрашаць. Зь дзяржаўнай кішэні. Кожны год і не па разу. Ай, хзі. Перажылі саўдэпію, можа й гэтых вытрываем. Тубзы 23-га? Мне іхная музыка ўваходзіць лёгка, але ня больш 30-40 хвілін. У Менск едуць не DireStraits, а проста Straits. Мабыць без Нопфлера. Demonaz, а як табе польскі Behemoth? Упачатку кастрычніка.

Demonaz: Бегемоты нядрэнна слухаюцца,можна і з'ездзіць.



полная версия страницы