Форум » Off-топ - разные темы » Какую музыку слушают фаны Шахтера. » Ответить

Какую музыку слушают фаны Шахтера.

Librw: Очень интересно бы узнать.

Ответов - 223, стр: 1 2 3 4 5 6 7 8 All

dyk: http://www.stc-tv.by/?p=948 - Солигорскую альтернативную сцену и развитие метал-музыки в городе изучала Оксана Алекса.

Jo: Шкада, няма ніводнага музычнага ўрыўка.. Чамусьці ва ўсіх перадачах: аб музыках без музыкі.

Jo: Librw пишет:Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсьLibrw, ты так лёгка нападаеш на стылі, якія табе не падабаюцца.. Калі такім жа чынам усе будуць ставіцца да твайго любімага арт-року, а такое па-сутнасьці ўжо назіраецца, - НовыЧас дасьць дубу. Ты хоць бачыш, што ты амаль адзін у акіяне аматараў ІванушакІнт, C.Міхайлава..

dyk: http://www.esoligorsk.net/images/fbfiles/files/_____________.mp3 - песьня пра былога генерала. І пра цяперашняга ё :)

Jo: Толькі сабраўся на выхі ў грыбы, а тут афішкі пачытаў, захацелася з'ездзіць, водпуск жа небясконцы: 23-га 19:00 Тэатр эстрады: «Inomarki», «Buzzuka» і «Яnki» 40 год альбома «Led Zeppelin III»; 24-га 18:00 Рэактар: Znich, Рокаш, Сок, Рокерджокер, Зьмяя, Unia і інш. Можна б было й пасьпець на апошнюю маршрутку, толькі б яшчэ ведаць, дзе знаходзяцца той тэатр і той рэактар...

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=n4MCFp553K4 - Саня ад rockerjokers

Demonaz: Сёння адпраўляюся ў Маскву на канцэрт маіх любімцаў нарвежцаў =Immortal= 10 год чакання...Блэк-метал назаўсёды

dyk: А дзе яны выступаюць? Наколькі вялізная заля?

Jo: Demonaz пишет: Сёння адпраўляюся ў Маскву на канцэрт маіх любімцаў нарвежцаў =Immortal= Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты?

dyk: 20 лістапада ў Віцебску выступіць рэінкарнаваны Гудс Таўэр

Jo: Увесну чакаецца прыезд лобрага старага DP http://solshahta.forum24.ru/?1-8-0-00000002-000-150-0-1288752729

Librw: Jo пишет: Увесну чакаецца прыезд лобрага старага DP http://solshahta.forum24.ru/?1-8-0-00000002-000-150-0-1288752729 Куда ведет эта ссылка ? Просто опиши словами....

Jo: Librw пишет: Куда ведет эта ссылка ? Выбачайце, нешта пераблытаў... http://www.lastfm.ru/event/1679635+Deep+Purple і яшчэ http://www.thehighwaystar.com/tourdates/

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=aHjElMBa-lU - "Чырвоным па белым" - Загінуўшы клуб

Librw: dyk , какие там у вас концерты идут ? Порассказывай , а мы позавидуем...

Ыуен: Мабыць гэты, чарнявы, як яго... майкл джэксан. Зорка!

dyk: Librw, Вайцюшкевіч во прыяжджаў :) Да Сокалава-Воюша можна ў госьці зьезьдзіць - сьпявае таксама добра :) На Ледзі Гага ці як там яе пакуль грошаў не хапае )))

Librw: А ностальгические старинные английские группы ?

Demonaz: Jo пишет: Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты? Уражанні..канцэрт быў адмысловым для мяне - як-ніяк 10 год слухаю гэты гурт,адны з апалагетаў жанра,культавыя хлопцы..Таму было адчуванне дотыка да гісторыі стылю) Пачаўся канцэрт на 50 хвілін пазней,бо музыкі бачачы,што пэўная частка народу яшчэ таміцца ў чарзе вырашылі даць усім зайсці у клуб.Я набыў ВІП-квіток на другі паверх як раз па цэнтры сцэны апынуўся.Увесь сэт-ліст заняў прыкладна 1 гадзіну 20 хвілінаў,напусцілі столькі туману,што драммера не было відаць да сярэдзіны канцэрту,дый і два гітарысты ступіушы паукрока назад знікалі з вачэй)) Адмыслова для Масквы згулялі нажыва першы раз магутную In My Kingdom Cold едучы я вельмі хацеў яе пачуць!)Гук,святло,музЫкі,атмасфера - усё спадабалася,спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) http://www.headbanger.ru/reports/2272?show_images=1 - журналіздскі водгук на канцэрт http://www.youtube.com/watch?v=5fK8gR1mvJE - відэа пачатку канцэрта.

Librw: Demonaz пишет: спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) А у меня только Jethro Tull "закрылась" остальные либо померли, либо немощные, либо нет надежд на приезд.

dyk: Librw пишет: А ностальгические старинные английские группы ? А на іх няма сілаў))) Канцэртнае жыцьцё мясцовае праходзіць даволі Apocalyptiчнаa пакуль :)

Librw: dyk пишет: на іх няма сілаў))) Вопрос был в том , концертируют ли они вообще и какие.

dyk: Iron Maiden у сусьветным туры будуць у Фларыдзе лабаць два канцэрты ў 2011 (пачынацца і заканчвацца тур будзе адпаведна Масквой і Піцерам, што, напэўна, паказвае на тое, дзе папулярныя яны найбольш зараз). Раней яны па Каліфорніі езьдзілі. Карацей, цёплыя амэрыканскія мястэчкі любіць "жалезная дзева" Cradle of Filth во будзе ў лютым-сакавіку па Паўднёвай ды Паўночнай Амэрыцы рассякаць. Ведаю, што Judas Priest у 2008-м былі паблізу выступалі ў сваім туры па Канадзе-ЗША. Пра Led Zeppelin, Black Sabbath ды Deep Purple асабліва не чуў нічога апошнім часам. Апошнія больш па Эўропе гойцаюць.

dyk: http://www.youtube.com/watch?v=OvPCJWnjdvA - Антыакупанкі кажуць: "Z вам"))) Калі ўжо альбом выдадуць, хто ведае?)))

Jo: Jo пишет: Увесну чакаецца прыезд добрага старага DP Няўжо сапраўды дачакаюся: http://charter97.org/be/news/2010/11/19/33935/

Librw: Я бы лучше на сольник Лорда сходил бы

Jo: Лепей за ўсё было б схадзіць на такі канцэрт 35 год таму... 27 сакавіка будзе нядзеля, ня вельмі зручна.

Demonaz: Засім адбываю па сьлядах нашага Прэзідэнта ў горад Масква на канцэрт Газпрам - мары здзяйсняюцца!

Jo: Ну, як там было? Просім, просім..

Demonaz: Дабраліся да Масквы з камфортам - у цеплым плацкартным вагоне цягніка Берасьце-Масква.Сталіца РФ сустрэла шэрым ранкам і ледзь адчувальным марозам.Адразу паехалі да месца правядзення канцэрта,каб набыць кыіткі,але клуб быў зачынены,супрацоўніца сказала што квіткі пачнуць прадаваць а 19 гадзіне,калі і адчыніцца ўстанова. Прыйшлося з нічым пайсці бадзяцца па Маскве.Ад Парка імя Горкага прайшлі да помніка Пятру 1 па набярэжнай Масквы-ракі і паміж выстаўленых карцін маскоўскіх, і не толькі, мастакоў,гэтакі міні-Арбат.Адтуль ужо вокам кінуць да Чырвонай плошчы,куды і накіраваліся.З пятага візіту ў Маскву ўдалося пабачыць "сэрца" былого СССР ды маўзалей дзядулі Леніна Потым быў агледзены маскоўскі ГУМ з маскоўскімі коштамі Трапілі у клуб,набылі квіткі без праблем (потым даведаўся,што у той жа час дзесьці у Мск выступаў W.A.S.P. таму частка аматараў цяжкога рока была там). На разагрэве былі блэк-метал-расейцы з невядомай назвай (на улётцы не змог прачытаць гатычны шрыфт) - выступілі з агеньчыкам,гралі нешта падобнае на тыповы дэз-блэк але з гукам былі праблемы (калі параўноўваць гук Сатырыкона,які настройвалі 3 спецыяльных чалавека ) Ну а потым нарвежцы "далі джазу"..Такі крыстальны гук я ні воднага разу не чуў.Вельмі зладжана гралі і музыкі,касякоў не было чуваць.Сыгралі апошні аьльбом амаль поўнасьцю,і на жывую мне ён болей спадабаўся чым слухаючы з СD.Апошнім часам музыка гурта стала адыходзіць ад канонаў блэкавага жанра і набыла асаблівую атмасфернасць і запаволенасць,калі-некалі зрываючыся ў шквал брутальнага дэз-блэка, але на жывую гэта слухаецца проста ўлётна і маяму задавальненню не было краю.На развітанне эпічны гімн нарвежскіх блэкераў Mother North з падпевамі залі.. Адно шкада,што хацелася б пачуць тыя песні,на якіх "вырас",той сыры і суровы блэк ранніх альбомаў гурта,але і на гэтым дзякуй "усталые но довольные,они возвращались домой" (с) ЗЫ Так здзяйсняюцца мары



полная версия страницы