Форум » Off-топ - разные темы » Розныя віды спорта: цікавыя падзеі і факты » Ответить

Розныя віды спорта: цікавыя падзеі і факты

dyk: Пішам пра ўсе цікавыя спартыўныя факты-падзеі (акрамя футболу), якія цікавяць.

Ответов - 125, стр: 1 2 3 4 5 All

Jo: У суботу быў на матчы з Юнацтвам. Першы перыяд - гэта проста ганьба нейкая: ў нашых - ні волі, ні ўзаемадзеяньні, ні асабістага майстэрства.. Жудасьць, ад леташняй гульні нічога не засталося. З другога пярыяда нешта эпізадычна пачало атрымлівацца... А "юнакі" працягваюць "мадэрнізіраваць" склад каманды, як у такіх выпадках выхваляюцца батэшнікі: "нарошчваюць мускулы"...

Jo: Заўтра сустрэча ХК Шахта з балеламі. Ці атрымаецца паўдзельнічаць пакуль ня ведаю. Па-любому, галоўнае з прашэдшага сэзону, гэта ўстаялая павага да Андрэя Гусава: дастойны чалавек, нават толькі з-за яго мне прыемна заўзець за Шахту.

dyk: Jo, а ў чым дастойнасьць Гусава? А то я далёкі ад салігорскіх хакейных справаў мінулага сэзону.


Jo: Складана мне, негуманітарыю, ўсё гэта распісаць табе, dyk. Пра розныя факты лепш пашукай на голсбай, выдатны новы рэсурс і погляды ў іх мне падабаюцца, ў адрозьненьне апошнім часам ад ПБ ... А сам Гусаў мне проста імпануе сваёй вытрымкай, манерай трымацца з заўзятарамі.. Я яму давяраю.

Jo: Крышачку тут ёсьць, dyk:http://kurjer.info/2011/04/14/andrej-gusov-bez-drak-xokkej-prevrashhaetsya-v-figurnoe-katanie/ Учора была магчымасьць сфатаграфавацца зь ім і адным з асноўных спонсараў ХКШ, але таварыш здрэйфіў, за руку ўцягнуў.. Па матчу: рэдкасна лёгка накідалі шайбаў у першыя дзесяць хвілін. Заменены дацкі брамкарь доўга шумеў на лаўцы, "мацярыўся" і грукаў па барту... А вось поўнасьцю забіць трыбуны лядовага глядачамі ня здолелі. Недапрацоўка, непрыемна.

Jo: Пасьля гульні з канадцамі:http://www.youtube.com/watch?v=EhcZiof36ng&feature=player_embedded . Ну Міша ёсьць Міша, а мне спадабалася, як Сьцяпанаў пра бараду і жонку..:))

Ыуен: Крытыкавць... Не! Забылі! Хлопцы біліся добра, абарона трохі кульгала... Тырольцаў трэба выйграць з розніцаю ў адну-дзве шайбы, Пранцу - таксама. З мінімумам страт. Зубкі трэ' бэндзе паказваць далей. Так робяць усе. Толькі рускія пралічыліся крыху...

Jo: З вяртаньнем, Ыуен, прыемна цябе чуць тут. А гулялі нашы ўчора, здаецца, нядрэнна. Асабліва, калі параўноўваць з нашымі дублікамі на Шахтары...

Demonaz: Тырольцаў пакацілі,ага))Заўтра чарга пранцаў.

Ыуен: Калі шчыра, нешта трывожна мне... Мы аніколі ня ўмелі гуляць вельмі адказных гульняў.

Jo: "Та-да-да-да.." (Л.в.Бетховен). Накаркалі.

Demonaz: Этопиздец! Кто еще не сношал белорусов?В очередь!

Ыуен: Я іх знашаў перад гульнёю.

Librw: Demonaz пишет: В очередь! Ыуен пишет: Я іх знашаў перад гульнёю. По блату, бл...

Jo: У чарзе: славенцы, аўстрыякі і латышы. Падобна, што сапраўды ПЦ. Пасьля пранцаў на Занкаўца і Грабоўскага балюча глядзець было, во хлопцы ўліплі...

Ыуен: Бэндзем спадзявацца толькі на сумленьне хлопцаў. Занкаўца "пракацілі", хопіць! Трэ' ж застацца ў вышэйшым дывізіёне.

Jo: Ну вось сапраўдных тырольцаў узулі... З чаго б гэта? Няўжо з-за ГЗП..

Demonaz: У суботу мегаматч з лабусамі.Трэба адпомсціць за кваліфай Алімпіяды. Ці мы апускаем іх у Д1 ці яны нас прымусяць хвалявацца ў матчы з Славеніяй.

Ыуен: Мяркую, пахвалюемся... І там , і там...

Ыуен: А вы бачылі, панове, як Віка Азаранка разносіла ўсіх? Учора глядзеў... На гішпанку было брыдка глядзець.

Jo: Прабач, Ыуен, тэніс ведаю павярхоўна, цікаўлюся эпізадычна. Што за турнір? Ну а гішпанкі не самыя прыгожыя дзеўкі. Яшчэ гэта іхняя сплашняковая мода хадзіць у штанах..

Ыуен: Турнір у Гішпаніі. Прызавы фонд 3500000$. Шчэ пабіла(праўда ўжо з патугамі) чэшку. Выйшла на тваю сваячку Георгес. Здэцца гульня ў панядзелак. Дарэчы гішпанка была ого-го! Такая, якіх я заўсёды запрашаю танчыць.

Jo: Знайшоў мне сваякоў з Дойчланду, бл.. Лівонцы вядуць ужо 5:2. Усё відаць, амба.

Demonaz: Акрамя футболу,нагібаюць нас ужо і ў какеі,застаўся апошні спеў - прайграць славенцам.Шкада што не ўбачу гульні... Норгі,немцы дый датчане галоўнае адкрыццё турніру.Вельмі парадаваўся з фразы варотчыка пранцузаў,што гульцы зборнай павінны яшчэ працаваць на іншых пасадах,каб забяспечыць сям'ю.Хутка нашыя спартсмены-інструктары будуць у аграгарадках канкурэнцыю ствараць на пасады "круцільшчык хвастоў",а Алумона прадасць сваю бэху))

Demonaz: А,забыўся зусім - Віка зэ бест!!!

Jo: Сёньня Брытанія - Беларусь, баскетбол, жанчыны.. Паехалі!

Ыуен: Першы матч толькі сёньня!:Чэхія -Беларусь. Тыя два - трэніроўкі.

Jo: М-да, не хапіла часу трошкі.. Вельмі ж шмат напрапускалі ў першай чвэрці. А ўвогуле гулялі няблага. Трёхі толькі ніяк ня йдуць, ужо трэці матч. Усё роўна гэта наша лепшая гульнявая зборная!

Librw: Не люблю смотреть женский баскетбол из-за большого числа детских ошибок и постоянных истерик....

Ыуен: Затое прыгожыя постаці ды твары! Самая прыгожая ў сьвеце баскетбольная каманда!



полная версия страницы