Форум » Off-топ - разные темы » "Выбары" у мясцовыя саветы-2010 і не толькі » Ответить

"Выбары" у мясцовыя саветы-2010 і не толькі

dyk: http://www.rec.gov.by/elect/indexms.html

Ответов - 37, стр: 1 2 All

dyk: Белорусам местные советы не нужны? Большинство пользователей интернета, принявших участие в интерактивном голосовании «Ежедневника», скептически относятся к местным советам депутатов. То, что такие советы «очень нужны», считают лишь 3,7% респондентов. Вопрос, вынесенный на голосование, звучал так: «Выборы в местные Советы депутатов Беларуси назначены на 25 апреля 2010 года. А нужны ли вообще такие советы и их депутаты?». Наибольшее количество голосов – 30,6% были отданы варианту ответа «Вообще не нужны». Следующим по популярности оказался ответ: «Нужны, только если они на что-то смогут реально влиять». Такой точки зрения придерживаются 23% проголосовавших. На третьем месте оказался ответ: «Не знаю, с их работой никогда не сталкивался». За него проголосовало 20,4% респондентов. Еще 18,6% респондентов согласились с точкой зрения, что местные советы «нужны, но не в этой стране». И только 3,7% респондентов считают, что местные советы депутатов «очень нужны». Возникает впечатление, что именно к их мнению прислушивается государство, организовывая данные выборы. Однако самый позитивный ответ оказался не самым малочисленным. 3,5% проголосовавших считают, что местные советы «нужны лишь в сельской местности». Голосование длилось 12 дней. В подведении итогов учитывались отзывы 343 проголосовавших.

Demonaz: выборка говно..)

dyk: Так, выбарка галімаватая і не дацягвае да патрэбнай і па колькасьці і, як разумею, па рэпрэзэнтатыўнасьці (хто тыя тырнэты чытае і хто там лазіць мы-та ведаем), але меркаваньні блізкія да здравага сэнсу)))


dyk: http://dembel80.livejournal.com/ - наш кандыдат ;)

dyk: http://czalex.livejournal.com/830573.html - шахтары з беларускімі каранямі перамагаюць на поўдзені ад Беларусі.

dyk: http://valabuyeu.saligorsk.org/- сайт прэтэндэнта ў дэпутаты Валабуева.

dyk: Аляксей Валабуеў падаў дакуманты Моладзевы актывіст сёньня наведаў Салігорскую раённую камісію і падаў дакуманты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Сярод тых, хто зьбіраецца падтрымоўваць прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у мясцовыя саветы лідэа “Маладога Фронта” Зьміцер Дашкевіч, сям’я Шылаў і студэнт-міжнароднік Рыгор Астапеня. Агулам у сьпісе максымальна магчымая колькасьць удзельнікаў ініцыятыўнай групы – 10 чалавек. Пра свой намер удзельнічаць у выбарах блоггер САЛІГОРСК.орг абвесьціў 15 лютага на сустрэчы дэмакратычных актывістаў. На сёньняшні дзень вядома, што апроч Валабуева ў Салігорску маюць намер балятавацца яшчэ два незалежных кандыдата – браты Аляксей і Віктар Яўмененкі. Палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні не плянуюць мець уласных вылучэнцаў, а плянуюць прымаць удзел у працы выбарчых камісіяў і ажыцьцяўляць назіраньне за галасаваньнем. Пра аднаго ўсім вядомага тут незалежніка не напісалі.

Phantom: тфу ты, а я подумал это дембель))

dyk: Dembel80, а дзе блог падзеўся? Не зарэгістравалі, так?

dyk: Кому служат «слуги народа»?Леонид Михейчиков. Относительное большинство жителей Беларуси постоянно сталкиваются с хамством и равнодушием чиновников. Об этом говорят выводы социологического исследования, проведенного центром «Зеркало-Инфо». Накануне выборов в местные Советы депутатов, сотрудники социологического центра ООО «Зеркало-Инфо» попытались уточнить взаимоотношения граждан Беларуси с их чиновниками, которых иногда «с любовью» называют «слугами народа». В ходе общенационального зондажа общественного мнения, проведенного в ноябре 2009 года, жителям Беларуси 18 лет и старше было предложено ответить на вопрос «Какие, на ваш взгляд, взаимоотношения между властью (чиновниками) и гражданами сегодня существуют в Беларуси?» Сразу же заметим, что каждый третий опрошенный горожанин и сельчанин (31%) затруднился ответить (или ушел от ответа?) на этот достаточно простой вопрос. Относительное же большинство (47%) респондентов указали, что «чиновники постоянно ущемляют интересы людей». И только 21% опрошенных граждан Беларуси, т.е. один человек из пяти, отметили, что «люди получают от власти как минимум то, что и должны получать». Лишь 1% утверждает, что власть делает для людей больше, чем те заслуживают. Чытаць цалкам.

dyk: Белорусы не любят своих руководителей Относительное большинство граждан Беларуси считает, что руководители страны, областей, районов и городов больше работают на себя, чем на интересы страны и ее жителей. Сотрудники социологического центра ООО «Зеркало-Инфо» решили уточнить отношение граждан Беларуси к действиям чиновников, занимающих руководящие посты, и выяснить, чьи интересы они блюдут. Как выяснилось, граждане просто не знают, на что направлена деятельность государственных чиновников, и не видят результатов их трудовой деятельности (см. табл.). На что сейчас в основном направлена деятельность высших государственных чиновников страны? (Один ответ, в %) На обеспечение интересов государства 23 На обеспечение интересов населения страны 9 На обеспечение своих собственных интересов 44 Затрудняюсь ответить 24 Цалкам.

dyk: http://lipkovich.livejournal.com/ - самы жжучы кандыдат Севастопальскаму парку жыць!

dyk: Рымма і Ка жжгуд - Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій

Jo: Dembel80, подпісы назбіраў, зарэгістравалі? Ці ўжо адбілі ўсю ахоту?

dyk: Jo, не назьбіраў. 37 з 40 акругаў - безальтэрнатыўныя У Салігорску скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Агулам, заяўкі былі пададзеныя ад 47 асобаў. Чатыром было адмоўлена з прычыны парушэньня парадку збора подпісаў. Тры зь іх лічыліся незалежнымі вылучэнцамі. Абкарджваць рашэньне камісіі яны не зьбіраюцца, хоць і лічаць яго палітычнаматываваным. Два незалежныя кандыдаты былі пасьпяхова зарэгістраваны. Аляксей Валабуеў і Віктар Яўмененка сваім удзелам фактычна стварылі канкурэнцыю на гэтых выбарах.Менавіта іхныя дзьве акругі зьяўляюцца альтэрнатыўнымі. Канкурэнцыя ёсьць яшчэ толькі на адной акрузе – канкурэнцыю дырэктарцы камбіната бытавога абслугоўваньня складае вылучэнец ад праўладнай партыі “Праца і справядлівасьць”. Дарэчы, ён адзіны, хто быў вылучаны ад палітычных партыяў у Салігорскім раёне. На астатніх участках вылучаецца па аднаму прэтэндэнту. 90 працэнтаў кандыдатаў і фактычна будучых пераможцаў – начальнікі ці намесьнікі начальнікаў дзяржаўных прапрыемстваў. Прыкладна палова кандыдатаў вылучаліся зборам подпісаў, астатнія былі падтрыманыя працоўнымі калектывамі. Варта адзначыць, што склад існай Рады дэпутатаў адновіцца на 80%. Толькі пяць сёньняшніх дэпутатаў выстаўляюць свае кандыдатуры паўторна. Іхныя акругі безальтэрнатыўныя. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валабуеў пачынае агітацыйную кампанію 23 сакавіка Аляксей Валабуеў быў афіцыйна зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Ад гэтага моманту распачынаецца афіцыйная агітацыйная нашага кандыдата. У бліжэйшы час інтэрнэт-карыстальнікі змогуць азнаёміцца з перадвыбарчай праграмай і даведацца пра час радыёвыступа кандыдата. Нагадаем, што на выступ па мясцовым радыё салігорскім кандыдатам адводзіцца па чатыры хвіліны. Варта адзначыць, што па 40 выбарчых акругах Салігорскага раёна толькі тры з'яўляюцца альтэрнатыўнымі. Адна з іх акруга №13, дзе і высоўвае сваю кандыдатуру ў якасці кандыдата Аляксей Валабуеў. Перадвыбарчы штаб Алякеся Валабуева

Demonaz: Ну і дзе перадвыбарчая праграма гэтага юнака?Не прыслалі яшчэ?:)

dyk: Demonaz, цалкам адэкватны чувак дарэчы Хутка будзе на сайце

Demonaz: Пачытаем)

dyk: Так, для інфармацыі. Шмат кажа пра маразматычнасьць "выбарчага" працэсу ў Беларусі. На жаль, беларускае выбарчае заканадаўства забараняе распаўсюджванне перадвыбарнай праграмы і агітацыю за кандыдата да канчатка збору подпісаў. Гэта азначае, што да 25 сакавіка 2010 году, ні адзін з кандыдатаў не можа знаёміць выбарнікаў з тымі ідэямі, з якімі кандыдаты ідуць на выбары. Подпісы ж за кандыдатаў грамадзяне вымушаны пакідаць выключна на падставе біяграфічных дадзеных.

dyk: АНАЛі-соцдасьледваньне ад вельмі праўдзівай інстытуцыі. По данным социологов, в целом по республики 59,5% граждан доверяют местным органам власти. Наибольшие доверие к ним испытывают жители Могилевской (71,2%), Гродненской (67,8%) и Минской (66,5%) областей. В Брестской области этот показатель составил 63,2%, в Витебской — 59,8%, в Минске — 48,9%. Среди регионов страны самый низкий уровень доверия к местным властям в Гомельской области — 47,4%. Таковы данные социологического опроса, проведенного Информационно-аналитическим центром при Администрации президента Беларуси, сообщает БЕЛТА. Граждане в основном удовлетворительно оценивают деятельность органов местного управления и самоуправления городского и районного уровней. Так, 64% опрошенных поставили «хорошо» и «удовлетворительно» работе горрайисполкомов, районных администраций крупных городов, 62% — городским и районным Советам. Причем более положительно оценивают работу районных властей сельские жители. 25,5% из них считают, что райисполкомы работают хорошо, 45,5% — удовлетворительно. Действия районных Советов 23% сельчан оценивают хорошо, удовлетворительно — 47,5%. Согласно полученным данным, председатели районных (городских) исполкомов, главы администраций хорошо известны 54% городских и 76% сельских жителей. Большинство белорусов (до 83% респондентов), обращавшихся в органы местной власти, оценивают уровень организации приема граждан как средний и высокий. Доля негативных оценок не превышает 12%. Уровень организации приема граждан сельскими (поселковыми) советами считают высоким 18,5% респондентов, средним — 64,8%, низким — 9,6%, сельскими (поселковыми) исполкомами — 18,7%, 59,6%, 11,9% соответственно, районными (городскими) советами — 14,9%, 69,9%, 8,2%, горрайисполкомами, администрациями районов — 17,2%, 65,7%, 10,7%, областными (Минским городским) советами — 17,2%, 60,2%, 8,6%, областными (Минским городским) исполкомами — 19,1%, 59,3%, 8%. Соцопрос проведен в октябре-ноябре 2009 года. По месту жительства были опрошены 1 976 человек во всех областных центрах страны и Минске, ряде районных городов и сельских населенных пунктов. Статистическая погрешность не превышает 3%.

dyk: Demonaz, чытай - кандыдат у дэпутаты прапануе/запрашае ў сваім блогу: "Мая перадвыбарчая праграма". Мая задача як дэпутата: - Дамагчыся пабудовы новай паліклінікі. Цяперашняя колькасць медычных установаў ужо даўно ня адпавядае нормам і не забяспечвае патрэбы стотысячнага горада. - Спыніць знішчэнне зялёных зонаў у межах горада. Натуральнае асяроддзе з'яўляецца агульным дабром і здабыткам кожнага, месцам для шпацыру і адпачынку. - Падтрымліваць і надаваць першасную ўвагу прыватным ініцыятывам. Мясцовая ўлада абавязана дапамагаць людзям у рэалізацыі іхных задумаў. Напрыклад, у пабудове пляцоўкі для катання на скейтах і роліках ці ў правядзенні спаборніцтваў па футболу. Калі выйграе - будзем лабіраваць інтарэсы заўзятараў ФК Шахтар Салігорск ;)

dyk: Радыёвыступ кандыдата Валабуева Тое ж у тэксьце.

Demonaz: І што цікавага Аляксей распавёў выбаршчыкам?

dyk: Demonaz, схадзі на сустрэчу з кандыдатам ;) Салігорскія ідэолагі атрымалі наганяй ( + Перайсьці да ўсіх навін раздзела Навіны кампаніі ) 14 красавіка адбылося паседжанне ідэалагічнага актыву горада беларускіх шахцёраў. Адна з асноўных нагодаў – надыходзячыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нягледзячы на паказальную агулам тэхнічнасць і непублічнасць выбараў, выявіліся дзве праблемы – два дэмакратычныя кандыдаты, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі і праводзяць агітацыйную кампанію – Віктар Яўмененка і Аляксей Валабуеў. На паседжанні разбіралася выбарчая кампанія ад самога пачатку. Напрыклад, рэзка крытыкавалася праца ідэолагаў тых прадпрыемстваў, чые супрацоўнікі ставілі подпіс у падтрымку незалежных вылучэнцаў. У сувязі з будучай сустрэчай Аляксея Валабуева з выбаршчыкамі ідэолагаў прапрыемстваў абавязалі прысутнічаць і задаваць крытычныя пытанні. Прадстаўнікі штаба самога кандыдата на дадзеную інфармацыю адрэагавалі пазітыўна і спадзяюцца скарыстацца магчымасцю пагаварыць з такой колькасцю супрацоўнікаў ідэалагічнага апарата горада. Вядомы і іншыя падрабязнасці ідэалагічнай нарады, прысвечанай выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Адна з асноўных задач ідэалагічнага апарата на завяршальным этапе выбарчай кампаніі – правесці размовы ў працоўных калектывах і пераканаць падначаленых не аддаваць галасы ў падтрымку незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева. Пра гэта ёсць сведчанні ад супрацоўнікаў некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія пацвярджаюць пра папярэджанне адносна непрымальнасці галасавання за незалежнага кандыдата. Тым часам у некалькіх мясцовых газетах практычна адначасова журналісты вырашылі дэталёва асвятліць працу мясцовага ваенага камісарыяту і яго начальніка Валерыя Заінчкоўскага. Варта адзначыць, што менавіта начальнік ваенкамата з’яўляецца канкурэнтам Аляксея Валабуева. Публікацыі такога кшталта ў штабе самога Валабуева не лічыць выпадковымі і прымаюць за прыхаваную агітацыю. “Ніколі праца ваенкамата і дасягненні на гэтай пасадзе начальніка гэтай установы не выклікалі такой увагі прэсы. Я звязваю гэта толькі з выбарчай кампаніяй і панікай мясцовых уладаў, бо на адной з 40 акругаў сітуацыя выходзіць за межы выключна тэхнічных выбараў,” – гаворыць актывіст штаба незалежнага кандыдата Андрусь Тычына. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валабуеў выклікаў канкурэнта на дэбаты Раённая выбарчая камісія дазволіла правядзеньне сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдату ў дэпутаты Аляксею Валабуеву і апублікавала адпаведную інфармацыю ў мясцовай прэсе. Плануецца, што сустрэча пройдзе ў фармаце дэбатаў паміж прэтэндэнтамі на дэпутацкае крэсла ў выбарчай акругі №13 Аляксеем Валабуевым і ваенным камісарам Салігорскага раёна Валерыям Заінчкоўскім. Прадстаўнікі штаба А.Валабуева плануюць звярнуцца да мясцовых СМІ з просьбай асвятляць нестандартную падзею ў грамадска-палітычным жыцці горада. Варта адзначыць, што дадзеныя дэбаты – наогул першае мерапрыемства такога кшталту падчас гэтай выбарчай кампаніі. “Тэхнічныя выбары” – так акрэсліваюць сёлетнюю кампанію мясцовыя дэмакратычныя актывісты. “З улікам таго, што большасць дэмакратычных арганізацый адмовіліся ад удзелу ў кампаніі, канкурэнцыя на выбарах фактычна знікла. Адпаведна, знікла матывацыя арганізоўваць агітацыйныя кампаніі нават мінімальнага ўзроўню,” – гавораць у штабе А. Валабуева. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Нагадаем дэбаты адбудуцца Ў АЎТОРАК 20 красавіка ў 19:00 у салігорскім "Клубе Будаўнікоў".

Ыуен: Я ўжо такія "дэбаты" бачыў 9 сакавіка... 24-25 зьеду на рыбу...

dyk: Ыуен, ага, zяк і прагназавалася, ваенком не прыпёрся на дэбаты. Даходы кандыдатаў дасягаюць 280 мільёнаў рублёў 2010-04-22 17:10:24, Зміцер Лукашук Еўрарадыё склала Топ-10 самых заможных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў і высветліла, наколькі прыбытковасць уплывае на меркаванне выбаршчыкаў. На думку паліттэхнолагаў, даходы кандыдатаў у дэпутаты значна ўплываюць на выбар людзей падчас галасавання. Еўрарадыё прагледзела спісы кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Бабруйскага гарадскіх і Мінскага абласнога савета дэпутатаў і склала спіс самых “заможных”. Найвялікшы даход у 2009 годзе атрымаў генеральны дырэктар ТАА “ЗОВ” Уладзімір Зухавіцкі з Гродна — 277 мільёнаў 768 тысяч рублёў. Далей месцы ў нашым Топ-10 размеркаваліся наступным чынам. 2. 199 мільёнаў 665 тысяч. Генеральны дырэктар прадпрыемства “ХенкельБаўтэхнік” Сяргей Навіцкі. Мінскі абласны савет. 3. 156 мільёнаў 325 тысяч. Генеральны дырэктар “Беларуськалія” Валерый Кірыенка. Мінскі абласны савет. 4. 139 мільёнамі 194 тысяч. Дырэктар ТАА “Студытплюс” Андрэй Прысяжнюк. Мінскі абласны савет. 5. 130 мільёнаў. Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Сяргей Ханеня. Гомельскі гарсавет. 6. 111 мільёнаў 341 тысяча. Гендырэктар “Будтрэста №3” Мікалай Ашэйчык. Мінскі абласны савет. 7. 88 мільёнаў. Гендырэктар “Гроднаазота” Міхаіл Краўчанка. Гродзенскі савет. 8. 84 мільёны. Дырэктар фабрыкі “Спартак” Алеся Самсонава. Гомельскі гарсавет. 9. 77 мільёнаў 165 тысяч. Дырэктар Бабруйскага філіяла РУП “Белэнерга” Вячаслаў Азарэц. Бабруйскі гарсавет. 10. 72 мільёны. Дырэктар віцебскага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза” Мікалай Канявалаў. Віцебскі гарсавет. На думку сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, апошнім часам даходы ва ўсіх людзей змянілася ў лепшы бок. І таму стаўленне выбарцаў да багатых кандыдатаў у дэпутаты вельмі станоўчае. Мікалай Лазавік: “Колькасць прадпрымальнікаў у нас значна павялічылася. І стаўленне да гэтых людзей пачынае складацца не негатыўнае, а станоўчае. Калі чалавек здолеў нечага ў жыцці дасягнуць, калі ён змог забяспечыць сябе, сваю сям’ю, то, магчыма, ён і як дэпутат будзе паспяховы. Зможа вырашаць сацыяльна-эканамічныя праблемы выбарнікаў свайго рэгіёна”. Але як бачна з нашага Топ-10, прадпрымальнікаў сярод найбольш багатых не шмат. Але і на гэта ў Лазавіка ёсць свой аргумент. Мікалай Лазавік: “Каб стаць начальнікам цэха, трэба і мазгі спачатку "пасушыць" у ВНУ, папрацаваць і даказаць сваю здольнасць кіраваць працоўным калектывам. Выпускаць прадукцыю, якая будзе рэалізавана, паказаць, што зможаш забяспечыць працай сваіх падначаленых. І што гэтыя падначаленыя пры добрай працы таксама будуць мець добры заробак”. Звесткі пра даход кандыдата сапраўды вельмі важныя з пункту гледжання паліттэхналогій, кажа палітолаг Дзяніс Мельянцоў. Згодна з яго словамі, для пэўнай часткі выбарцаў — тых, хто вырашае, за каго галасаваць, у апошні момант — звесткі пра даход кандыдата могуць стаць вырашальнымі ў ваганнях. Дзяніс Мельянцоў: “Гэта такая важная штука, якая паказвае, з аднаго боку, наколькі ён хавае свой даход, калі ён нідзе працуе. Ці — наколькі гэта сур’ёзны чалавек, калі гэта бізнесмен, колькі ён зарабляе. І паводле гэтага можна вызначыць, які ён кіраўнік”. Угадаць, як паўплывае на вынікі галасавання даход кандыдата, лічыць Мельянцоў, загадзя практычна немагчыма. Бо для кожнай сацыяльнай групы гэтыя дадзеныя будуць мець сваё значэнне. І тут трэба ўлічваць і адукацыю, і ўзрост, і грамадскую актыўнасць, і ўласныя даходы кожнага выбарца. Але ад таго, каб свае даходы “змяншаць”, эксперт кандыдатаў засцерагае. Дзяніс Мельянцоў: “Калі моцна заніжаць даход, то гэта выклікае хутчэй недавер, чым веру ў тое, што гэта просты чалавек з народа, які хоча прыйсці ва ўладу і ашчаслівіць беларускіх грамадзян сваёй законатворчай дзейнасцю”. Еўрарадыё датэлефанавалася да аднаго з “топаў” — гендырэктара прадпрыемства “ХенкельБаўтэхнік” Сяргея Навіцкага. Да пытання наконт даходаў ён паставіўся з гумарам. Сяргей Навіцкі: “Там малаватая сума, вы хочаце сказаць? Нам мой погляд, сума там малаватая. Магло быць больш разы ў 2-3, а то і ў 10. Было б лепш. Чым болей будзе людзей з такім даходамі, як у мяне, тым лепей нам будзе жыць у сваёй краіне”. Еўрарадыё пацікавілася, чаму чалавек з такімі прыбыткамі ідзе ў мясцовыя дэпутаты, а не ў парламент ці не ў прэзідэнты. Навіцкі адзначыў, што тады давядзецца сыходзіць з пасады гендырэктара, а ён рабіць гэтага не хоча. Мабыць, кандыдат і мае рацыю, бо афіцыйны гадавы даход беларускага прэзідэнта за 2005 год быў нашмат меншы, чым у прадстаўнікоў нашага Топа. Тады Аляксандр Лукашэнка зарабіў крыху больш за 59 мільёнаў рублёў. Непарадак! Белкалій толькі на трэцім месцы.

dyk: http://search.twitter.com/search?q=%23electby - анлайн з выбараў :) ljoksa: Інфа зь Белкалія: Давялі працэнт - каб ня менш за 50% прагаласавала датэрмінова. Натуральна для гэтага адпускаюць раней з працы. #electby ljoksa: Сачыце за падзеямі на маім участку RT: @ivan_shyla: Зьявiуся галоуны iдэолаг гарадзкi. У якасьцi назiральнiка... #electby ljoksa: Пазваніў сябру з Будтрэста №3. Усім работнікам "порекомендовалі" прагаласаваць датэрмінова. Ёсьць адпаведны пісьмовы загад. #electby ivan_shyla: З размовы каля участку : "так, маладзец. Прыйшоу. Дзе астатнiя, адпусьцiлi з працы раней?". Адпусьцiлi, вядома. Зноу чарга. #electby ivan_shyla: Дарэчы, выбарцы iдуць напрамую. Плакаты кандыдатау нiкога не цiкавяць. #electby ivan_shyla: Неверагодна: два участкi у адной залi два участкi. Там, дзе Валабуеу чарга. На другiм-пуста. Крывавы рэжым нiхто не адмяняу. #electby ivan_shyla: Выбарцы абмяркоуваюць кандыдатау. Валабуеу - нефармал, ваенком - жыве у Слуцаку. За каго галасаваць-незразумела. #electby ivan_shyla: 3а першыя 15 пасьляабедзенных хвiлiнау працы участка - прагаласавала 20 чалавек. Многiя - навучэнцы. Iх кiраунiк прыходзiу ранiцай. #electby ivan_shyla: Яука на датэрмiновае галасаваньне на нашым участку перабольшвае у 2 разы паказчык па гораду. Кепскi знак. #electby ivan_shyla: Невядомае аб'яднаньне выбарцау заклiкае галасаваць толькi 25 - абвесткi па-руску i на кожным пад'езьдзе. #electby ivan_shyla: 3aдаём рытм кампанii - пасьля сустрэчы Валабуева ваенком арганiзоувае сваю. Уся акруга ужо у плакатах. #electby use #electby for posts associated with local elections in Belarus/ используйте #electby для постов, связанных с белорусскими выборами arseny_info В троллейбусе чуваки обсуждают грядущие депутатские выборы: хотят голосовать по критерию "самая смешная фамилия". #electby Кандыдат Валабуеў: Каб перамагчы, трэ набраць 95% у дзень галасаваньня Учора датэрмінова прагаласавала 73 выбарцы з 2800. Калі агульная яўка будзе каля стандартных 65%, дык гэта 4%. За пяць дзён з такой тэндэнцыяй прагаласуе 20%. Улічваючы што напрыканцы тыдня датэрмінова галасуе больш чалавек чым на пачатку, дык гэтая лічба можа ўзрасьці дзесьці да 30%. Амаль палова ад тых хто будзе галасаваць. Зь вялікай верагоднасьцю ўсе гэтыя датэрміновыя "галасы" ідуць у капілку майго праўладнага канкурэнта. Гэта азначае, што каб мне перамагчы, ў дзень выбараў усе астатнія 35% выбарцаў мусяць на 95% прагаласаваць за мяне. У прынцыпе рэальна :)

dyk: ВЫБАРЧАЯ КАМАНІЯ - 2010 Матэрыял падтрыхтаваны Штабам Аляксея Валабуева. "Прагаласавалі" ў...

Ыуен: Няўжо ўсе прыйшлі выканаць грамадзянскі абавязак?!

dyk: Письмо блондинки-2. В парламент



полная версия страницы